ГРОДНА
Серада,
09 кастрычніка
2024 года
 

Варта ведаць (25)

Варта ведаць

 У Чэхіі, свецкай і атэістычнай дзяржаве, адбылася незвычайная падзея. Былы прэм’ер Станіслаў Грос, які на працягу 10-ці гадоў зрабіў бліскавічную кар’еру, аднак пасля пэўнага часу павінен быў адмовіцца ад яе, публічна выказаўся аб тым, што прыняў Хрыста і жыве ва ўнутранай свабодзе. Ён таксама прызнаўся, што раней заблытваўся ў паўпраўдзе і падмане, аднак пры выпадку папрасіў прабачэння ва ўсіх, каго падвёў сваімі ўчынкамі.
   
    •  У Галандыі ўрачы, якія выконваюць працэдуру эўтаназіі, маюць праблемы з пакупкай неабходных фармакалагічных сродкаў. У продажы ім адмаўляюць фармацэўты, якія спасылаюцца на права пратэсту сумлення. Адна з левых партый звярнулася ва ўрад з прапановай, каб адмовіць фармацэўтам у праве пратэсту сумлення. Асацыяцыя фармацэўтаў, у сваю чаргу, увесь час прыгадвае, што аптэка – гэта магазін з лякарствамі, а не са сродкамі, якія выклікаюць смерць.

    •   Школы ў Англіі і Уэльсе бясплатна атрымаюць “Каталог маладога атэіста”. Гэтым займаецца “Брытанская гуманітарная асацыяцыя”. Кіраўнік гэтай арганізацыі спадзяецца, што гэты каталог заахвоціць маладых брытанцаў шукаць сэнс жыцця і гісторыю яго ўзнікнення. Гэтая кніга апісвае гісторыю пэўнай сям’і мусульманскіх эмігрантаў ад веры ў Бога да станаўлення атэістамі..
   
    •   У Паўднёвай Карэі на працягу 10-ці гадоў узрастае колькасць католікаў. Паводле даных, пададзеных мясцовым епіскапатам, на канец 2013 г. у гэтай краіне жыло амаль 5,5 мільёнаў вернікаў, што складае каля 10,4% агульнай колькасці насельніцтва. З іншага боку можна заўважыць памяншэнне колькасці сакраментальных сужэнстваў і ўдзелу ў нядзельнай св. Імшы. Асноўнай прычынай развіцця Касцёла ў Паўднёвай Карэі з’яўляецца ўзрастанне колькасці базавых супольнасцей, якія карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю..
   
    •   У Лос-Анджэлесе ў Злучаных Штатах адбылася незвычайная падзея. Кс. Морыс Чэйз адзначыў свой 90-ы Дзень нараджэння, выйшаўшы на вуліцу ў бедным раёне і раздаючы ўбогім 15 тысяч даляраў. Святар праводзіць у гэтым раёне кожную нядзелю, дапамагаючы бедным людзям, раздаючы грошы і ружанцы. Кс. Морыс раней працаваў у адным з каталіцкіх універсітэтаў. За час працы ён пазнаёміўся з мноствам багатых і ўплывовых людзей, якія і ахвяруюць гэтыя грошы для бедных.

Wiara.pl, katolik.ru, Ватыканскае радыё, sedmitza.ru

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  84

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.