ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (70)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Евангелле трэ­цяй Велі­коднай нядзелі – гэта Евангелле аб вучнях з Эмаус (параўн.: Лк 24, 13–35). Гэта былі два вучні Езуса, якія пасля Яго смерці, калі мінула субота, пакінулі Ерузалем і вярталіся, сумныя і прыгнечаныя, у сваю вёску, якая называлася Эмаус. Па дарозе Уваскрослы Езус наблізіўся да іх, але яны Яго не пазналі. Убачыўшы іх смутак, Ён спачатку дапамог ім зразумець, што мука і смерць Месіі былі прадугледжаны Божым планам і абвешчаны яшчэ ў Святым Пісанні; такім чынам Ён зноў запаліў полымя надзеі ў іх сэрцах.
У той момант двое вучняў адчулі незвычайнае захапленне гэтым таямнічым Чалавекам і запрасілі Яго застацца з імі ў гэты вечар. Езус пагадзіўся і ўвайшоў у іх дом. І калі яны сядзелі за сталом, Ён блаславіў хлеб і паламаў яго. Тады яны Яго пазналі, але Ён стаў нябачным для іх, пакінуўшы іх поўнымі здзіўлення. Пасля таго, як вучні былі асветлены Словам, яны пазналі Уваскрослага Езуса ў ламанні хлеба – новым знаку Яго прысутнасці. Затым яны адразу ж адчулі патрэбу вярнуцца ў Ерузалем, каб падзяліцца з іншымі вучнямі сваім досведам, тым, што сустрэлі жывога Езуса і пазналі Яго ў жэсце ламання хлеба.
    Так дарога ў Эмаус стала сімвалам нашага шляху веры: Святое Пісанне і Эўхарыстыя – гэта неад’емныя элементы для сустрэчы з Панам. Таксама і мы часта прыходзім на нядзельную св. Імшу з нашымі турботамі, цяжкасцямі і расчараваннямі... Жыццё часам раніць нас і мы ідзём сумныя да нашага “Эмауса”, паварочваючыся спіной да Божага плану. Але нас сустракае і ахінае літургія слова: Езус тлумачыць нам Святое Пісанне і запальвае ў нашых сэрцах цяпло веры і надзеі, а затым у Камуніі дае нам Сябе, Хлеб вечнага жыцця. Святая Імша – жывая прысутнасць Уваскрослага Езуса, прысутнасць, якая выражаецца ў Слове і Эўхарыстыі – асвячае нас і вяртае ў Ерузалем, а значыць, у кірунку супольнасці братоў і супольнасці людзей, каб жыць, дзелячыся і рэалізуючы атрыманую місію.

“Regina Caeli” са Святым Айцом, 04.05.2014

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.