ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

27 красавіка 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, людской дабрыні, поспеху і шмат радасці. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашай пастарскай паслугі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Казіміру Велікасельцу з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён. Жадаем таксама моцнага здароўя, сілы і душэўнага супакою.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, радасных дзён і ўсіх ласкаў ад Уваскрослага Хрыста. Няхай Маці Божая заўсёды чувае над Вамі, а Анёл-ахоўнік апекуецца ў цяжкія хвіліны жыцця.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму і паважанаму Айцу Раману Цесляку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шмат Божых ласкаў. Няхай Уваскрослы Хрыстос адорвае радасцю і спакоем, а Маці Божая Нястомнай Дапамогі заўсёды апекуецца.
З малітвай вернікі з Парэчча
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яраславу Грынашкевічу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, сілы ў штодзённай душпастарскай працы, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, а таксама шчодрых Божых ласкаў. Няхай Ваш святарскі шлях будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Айцу Віталію Бандаронку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, поспехаў у душпастарскай паслузе, аптымізму і радасці на кожны дзень. Няхай Ваш св. Заступнік штодзённа Вамі апекуецца, а Маці Божая Жыровіцкая няспынна ўзносіць нашыя малітвы за Вас да Божага трона. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Слоніма
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Вальдэмару Слоту і Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці і душэўнага супакою. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе бласлаўлёны, Уваскрослы Хрыстос ахінае сваёй міласэрнасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе да свайго сэрца. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Парафіяне з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мiкалаю Цiхановiчу з нагоды Дня святара i Велiкодных свят ад усяго сэрца жадаем радасцi ад паклікання, моцнай веры, адвагі, нястомных сіл. Няхай сэрца заўсёды будзе адкрыта на любоў Хрыста і натхняе гэтай любоўю людзей навокал. Няхай Дух Святы ўзмацняе Вас сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці няспынна апекуецца Вамі і вядзе праз усё жыццё.
Душпастарства службы здароўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мар’яну Хаменю з нагоды Імянін шчыра жадаем усяго самага найлепшага: Божага бласлаўлення, усіх дароў Святога Духа, нястомнай дапамогі Найсвяцейшай Маці і апекі св. Заступніка на кожны дзень жыцця. Жадаем таксама добрага здароўя, сіл і цярплівасці ў штодзённай працы, а таксама душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Шылавічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Вэдэру з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат сіл і моцнага здароўя, спакойных дзён і здзяйснення мар. Няхай Хрыстос Валадар вядзе Вас шчаслівай дарогай, а Маці Божая Нястомнай Дапамогі ахінае сваім плашчом. Няхай наша супольная малітва ўзнясецца да неба і будзе ўдзячнасцю ад нашай сям’і.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Станіславу Краўчанку, Станіславу Лугоўскаму, Юзафу Багдзевічу, Юзафу Макарчыку, Аляксандру Мятліцкаму, а таксама Айцу Казіміру Мараўскаму з нагоды Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, душэўнага супакою і мноства сіл, каб весці людзей да Бога.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам: Марыі Стасевіч, Мар’яне Алешчык, Аляксандры Арэшка, Філатэі Ціхановіч, Агаце Смольскай, Клары Волчэк, Вераніцы Блізнюк, Ірэне Барцэвіч і Сільвіі Альберцьян ад усяго сэрца перасылаем пажаданні бласлаўлення Уваскрослага Хрыста, апекі Яго Маці, здароўя і радасці на доўгія гады, каб Вашыя сэрцы заўсёды былі адкрытыя людзям.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды свят Вялікадня складаем сардэчныя пажаданні. Жадаем здароўя і шчодрага цвету, а доля няхай будзе шчасцем сагрэта. Няхай не мінаюць ніколі ўдачы, хай сэрца заўсёды будзе гарачым. Каб толькі ўсё добра ў жыцці павялося, збылося ўсё, што яшчэ не збылося.
З павагай дзеці і моладзь са Старадубавой
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Віталій Внароўскі! З нагоды Вялікадня складаем Вам самыя сардэчныя пажаданні. Мы шчыра жадаем у сённяшні день: хай радасць і шчасце сэрца сагрэюць, Хай добрыя весткі прыходзяць у хату, і стол на прысмакі будзе багаты. Яшчэ мы жадаем здароўя без лекаў, дабра і спакою, і доўгага веку, Няхай абмінаюць бяда і трывога, і гладкай жыццёвая будзе дарога.
З удзячнасцю дзеці і моладь са Старадубавой
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Юзафу Багдзевічу, Паўлу Гардзейчыку, а таксама шаноўным Сёстрам з нагоды радасных свят Уваскрасення Пана і Дня святара ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, плённых гадоў жыцця, шчасця, радасці і супакою на кожны дзень. Няхай Уваскрослы Хрыстос асвячае сваёй ласкай Вашу паслугу, а Найсвяцейшая Маці трымае Вас у сваёй апецы.
Удзячныя вернікі з пар. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, усіх ласкаў ад Уваскрослага Хрыста, дароў Святога Духа на кожны дзень святарскай паслугі, а таксама доўгіх гадоў жыцця ў здароўі. Вясёлага Алелюя!
Вернікі з в. Еўлашы лядскай парафіі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Паўлу Звежыньскаму, Тадэвушу Крыштопіку, Паўлу Урбану, Міхалу Ластоўскаму, Паўлу Гардзейчыку і Дыякану Паўлу Раманоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем самыя сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення, моцы Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень святарскай паслугі.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды Дня святарства і Велікодных свят дасылаем шчырыя віншаванні і жадаем дабра і радасці ў служэнні, дароў Духа Святога, а таксама бласлаўлення і апекі Маці Божай Ружанцовай на кожны дзень. Мы памятаем пра Вас у малітвах да Маці Божай Кангрэгацкай.
З любоўю і ўдзячнасцю дзеці і іх бацькі з гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму, Ксяндзам: Валерыю Спірыдону, Артуру Валчкевічу, Юрыю Ясевічу, Паўлу Безляповічу і Айцу Казіміру Жылісу дасылаем найлепшыя пажаданні з нагоды Дня святарства і Вялікадня! Няхай Уваскрослы Хрыстос адорыць Вас новай існасцю служэння Богу і людзям, адкрые новыя крыніцы духоўнасці на Вашым шляху да святасці і напоўніць сэрцы Яго міласэрнасцю! Жадаем Вам заўсёды адчуваць малітву, бласлаўленне і падтрымку Маці Божай Кангрэгацкай!
Удзельнікі малітоўнай групы Маці Божай Кангрэгацкай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Жураўскаму з нагоды Велікодных свят сардэчна жадаем моцнага здароўя, Божай радасці, апекі Маці Божай Успамогі Хрысціян на кожны дзень. Няхай св. Ян Боско падтрымлівае Вас у штодзённым служэнні на хвалу Уваскрослага Пана. Дзякуем за падрымку кожнага парафіяніна, а таксама за шчырую ўсмешку і дапамогу. Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
З павагай і любоўю парафіяне, моладзь і студэнты дзятлаўскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні бласлаўлення Уваскрослага Езуса Хрыста, радасці ад святарскай паслугі, здароўя, усмешкі, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей здзейсняцца ўсе высакародныя планы і намеры. Дзякуем за распалены агонь веры, за ахвярную працу, добрае сэрца, малітву і адданую службу Богу і людзям. Радаснага Алелюя!
Удзячныя парафіяне і любячая моладзь з пар. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Павайбу складаем самыя сардэчныя пажаданні з нагоды Імянін і Велікодных свят. Жадаем шмат стойкасці, душэўнага супакою, шчасця, а таксама ўсяго самага найлепшага і найпрыгажэйшага. Няхай Табе перш за ўсё спадарожнічае блізкасць Таго, Хто паклікаў Цябе і Каму Ты аддаеш сваё жыццё. Жадаем такога моцнага і яснага святла, якое прыносіць бласлаўленне самой сваёй прысутнасцю. Няхай Бог вядзе Цябе прамымі сцежкамі, працягвае гады жыцця, адорвае здароўем і дазваляе як мага больш плённа далей служыць будаванню Божага Валадарства на зямлі ў служэнні Яго Касцёлу.
З памяццю ў малітве сям’я Павайба
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Прэлату Вінцэнту Лісоўскаму і Ксяндзу Юрыю Беганьскаму перасылаем сардэчныя пажаданні з нагоды Велікодных свят. Няхай усемагутны Бог няспынна спасылае на Вас свае святыя дары, а Маці Божая заўсёды Вамі апекуецца. Жадаем нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, душэўнага супакою і цярплівасці. Дзякуем за навуку, якой Вы дзеліцеся з намі.
Вернікі з пар. Ліда-Слабада
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Віктару Велівісу, Яну Кузюку, Артуру Валчкевічу, Андрэю Лішко і Паўлу Салабудзе з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем заўсёды яснець святлом Хрыста, радасцю і нястомнай дабрынёй свайго сэрца. Няхай Уваскрослы Хрыстос бласлаўляе і аберагае, а Панна Марыя ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі.
Удзячныя парафіяне з касц. св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шчодрых ласкаў ад Уваскрослага Хрыста, дароў Святога Духа, супакою, Божай радасці, сілы ў абвяшчэнні Добрай Навіны, апекі Маці Божай і цудоўнага плёну на ніве Пана. Радаснага Алелюя!
Парафіяне з Торфабрыкетнага і Верцялішкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Чэславу Паўлюкевічу, Андрэю Радзевічу, Віктару Мыслюку, а таксама ўсім Святарам і Рэкалекцыяністам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды Дня святара жадаем той святасці, якая выражаецца ў стараннасці і самаадданасці, каб Вас заўсёды падтрымлівала моц Святога Духа і любоў да Эўхарыстыі, каб Вы стараліся быць верагоднымі сведкамі Хрыста ў сучасным свеце. Няхай рытм Вашых святарскіх сэрцаў б’е рытмам любові Сэрца Езуса, каб яны пашыраліся і адкрываліся на бязмерную Божую любоў. Няхай у таямніцах Вашага святарскага жыцця Хрыстос стане бачным і чутным. Жадаем таксама, каб па прыкладзе Езуса Хрыста Вы станавіліся Добрымі Пастырамі і дасягнулі святасці!
З хрысціянскім прывітаннем парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Сяргею Ангуру з нагоды Дня нараджэння жадаем усяго самага найлепшага: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, шчасця і радасці на кожны дзень, а таксама душэўнага супакою і запалу ў душпастарскай працы. Няхай міласэрны Бог адорвае ўсімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці заўсёды чувае над Вамі.
Сям’я Рубель з в. Сураж
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Велікодных свят жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень душпастарскай паслугі. Шмат здароўя, душэўнага супакою, радасных дзён і толькі зычлівых людзей побач. Няхай Святы Дух адорыць Вас усімі ласкамі, а Маці Божая Нястомнай Дапамогі дапамагае і мае ў сваёй апецы. Хрыстос Уваскрос!
Вернікі з капл. Бортнікі мсцібаўскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Вялікадня складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Уваскрослы Хрыстос адорвае сваімі ласкамі кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі, Святы Дух няхай асвячае шлях, а Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца і вядзе найлепшай дарогай да Пана. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Парафіяне з в. Расла
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Францішку Галдысю і Паўлу Аляскевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем шчырыя пажаданні моцнага здароўя, поспехаў у працы, трывалай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Вялікі Вам дзякуй за супольную малітву! Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі!
З павагай і ўдзячнасцю III Ордэн св. Францішка і Ружанцовыя колы з Суботнікаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, радасці, аптымізму, дароў Святога Духа і моцнай веры. Няхай Езус, які аддаў сваё жыццё на крыжы, дапамагае Вам ва ўсіх справах. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за клопат пра касцёл і нас.
Вернікі з пар. Кемелішкі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Францішку Галдысю і Паўлу Аляскевічу з нагоды Дня святара і Вялікадня жадаем глыбокага перажывання таямніцы Уваскрасення Хрыста, сапраўднай радасці, шчасця і душэўнага супакою, а таксама ўсіх ласкаў ад трыумфуючага Збаўцы свету Езуса Хрыста праз рукі Беззаганнай Панны Марыі. Радаснага Алелюя!
З малітвай і ўдзячнасцю Яніна і Ядзвіга з сям’ёй
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Віталію Внароўскаму, Валерыю Быкоўскаму і Альгімантасу Паулікасу з нагоды Дня святара жадаем шмат здароўя, радасці, шчодрых Божых ласкаў і апекі св. Антонія. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца і вядзе бяспечнай дарогай жыцця. Няхай выконваемая Вамі паслуга прыносіць шчодры плён, а наша малітва, якую мы ўзносім да Бога, будзе для Вас падтрымкай у складаныя моманты. Шчасці Божа!
Вернікі адэльскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Анатолію Захарэўскаму з нагоды Велікодных свят і Дня святара ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, няспыннай радасці ад выканання святарскай паслугі і добразычлівых людзей побач. Няхай Уваскрослы Хрыстос адорыць Вас добрым здароўем на доўгія гады жыцця.
З павагай парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважанаму Клерыку Паўлу Скубу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем шмат Божых ласкаў, моцнага здароўя, шмат сіл, цярплівасці і стойкасці ў служэнні Богу і людзям. Няхай Маці Божая заўсёды Вамі апекуецца, а Святы Дух дадае сіл для выканання Божай волі.
Вернікі з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Вялікадня ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай радасць і супакой заўсёды Вам спадарожнічаюць, а здароўя і стойкасці хопіць на доўгія гады адданай душпастарскай працы. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за шчырую службу Богу і людзям. Радаснага Алелюя!
Сям’я Заяц
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Саковічу з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана, Дня нараджэння і Імянін перасылаем самыя найлепшыя пажаданні ўсіх Божых ласкаў на святарскім шляху. Няхай Маці Божая Нястомнай Дапамогі, якая валадарыць у нашай парафіі, апекуецца Вамі і выпрошвае для Вас у свайго Сына здароўя, сіл, стойкасці і цярплівасці ў нялёгкай працы, а св. Юрый няхай дапамагае Вам кожны дзень і засцерагае ад усялякага зла. Дзякуем за добрае сэрца і самаадданую працу. Нізкі паклон маме за сына святара.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Жэгарыну з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай усемагутны Бог адорыць Вас усімі ласкамі, Найсвяцейшая Маці апекуецца ў кожную хвіліну, а св. Заступнік абараняе ад зла і спадарожнічае Вам у дарозе да Пана. Шчасці Божа!
Парафіяльная рада і парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму, Прэлату Юзафу Трубовічу, Юрыю Жэгарыну і Юрыю Барташэвічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем шчодрых ласкаў ад Уваскрослага Хрыста. Няхай Святы пройдуць у супакоі і радасці, сэрца напоўніцца Божай любоўю і Яго святой прысутнасцю, а побач будуць добразычлівыя і любячыя людзі. Жадаем Вам здароўя, шчасця і поспехаў у душпастарскай працы, а таксама шчодрага плёну на ніве Пана. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Парафіяльная рада і парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана і Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчасця, натхнення, радасці, доўгіх гадоў жыцця, доўгага служэння ў нашай парафіі. Няхай Уваскрослы Хрыстос шчодра адорыць Вас сваімі ласкамі, а побач з Вамі заўсёды будзе Найсвяцейшая Маці. Нізкі паклон за нястомную працу, духоўную апеку, шчырую малітву, цярплівасць, дабрыню і разуменне. Дзякуем бацькам за сына святара. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў здароўя, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас сваімі ласкамі.
Вернікі з в. Данілавічы і Круцілавічы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Валерыю Быкоўскаму і Юрыю Канапельку з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, радасці і ўсіх Божых ласкаў. Мы шчыра ўдзячны Вам за Вашу паслугу, прыклад у малітве і навуку. Нізкі Вам паклон і дзякуй Богу за тое, што паслаў нам Вас!
Ян Тавель і вернікі папраўчай калоніі №11 г. Ваўкавыска
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Орсіку з нагоды Дня нараджэння і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Маці Божай дадаюць моцы і цярплівасці. Няхай св. Заступнік ахоўвае Вас у кожную хвіліну жыцця, а добры Бог адорвае сваім айцоўскім бласлаўленнем. Святы Дух няхай вядзе Вас па Божых сцежках, а Анёл-ахоўнік пляце Вам вянок з белых руж.
Сем’і Спургяш і Рабкоўскіх з Бярозаўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шчодрых Божых ласкаў ад Найвышэйшага Святара, здароўя, шмат сілы і моцы Святога Духа на святарскім шляху. Дзякуем Вам за добрае сэрца, клопат аб кожным з нас і нашым касцёле. Няхай Уваскрослы Пан бласлаўляе Вам кожны дзень.
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Серко з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сіл, цярплівасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай і св. Максімільяна, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца, якую Вы выконваеце, прыносіць радасць і задавальненне.
З малітоўнай памяццю сям’я Раманоўскіх
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Шэмету з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шмат здароўя і Божых ласкаў на далейшыя гады душпастарскай працы. Будзьце здзяйсненнем жаданняў Божага Сэрца. Маці Хрыста, Маці Святароў, няхай абараняе Вас і ахінае сваёй мацярынскай любоўю. Мы штодзённа молімся за Вас!
Парафіяне з Адамавічаў
◊◊◊
Паважаных: Ксяндза Пробашча Яна Рэйшаля, Ксяндза Андрэя Кевлюка, Сясцёр Ганну і Кацярыну, а таксама арганістку Ганну сардэчна віншуем са святамі Уваскрасення Пана! Жадаем моцнага здароўя, шчасця, нязгаснага запалу і плённай працы на Божай ніве. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух дадаюць Вам сіл і натхнення, а Найсвяцейшая Панна Марыя адорвае ласкавасцю і цеплынёй свайго сэрца. Жадаем Вам таксама здзяйснення ўсіх планаў і намераў, шчырых і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху.
З павагай вернікі з капл. Ліпічна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і нястомнай апекі Маці Божай на кожны дзень. Няхай Уваскрослы Хрыстос блаславіць Вам і адорыць радасцю і супакоем, каб у шчасці перажыць Святы і напоўніцца любоўю да ўсяго свету. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Парафіяне з Доцішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Салабуду з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шчодрых ласкаў і бласлаўлення ад Уваскрослага Хрыста. Дух Святы няхай вядзе Вас па Божых сцежках, а Маці Божая мае ў сваёй апецы. Няхай кожны дзень мінае ў радасці і здароўі, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Алелюя!
Удзячныя вернікі з пар. Святога Духа
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Сарэлу і Леону Лішэку з нагоды Велікодных свят і Дня святара ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў. Няхай гэтыя Святы прынясуць супакой у Вашыя душы, радасць у сэрцы і ўсмешкі на твары. Заўсёды будзьце вернымі свайму высакароднаму пакліканню і нясіце Хрыста людзям, а Ён няхай бласлаўляе Вас кожны дзень і нястомна падтрымлівае. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Парафіянкі з в. Гледневічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, апекі Маці Божай на кожны дзень і доўгіх гадоў жыцця. Няхай Ваш святарскі шлях асвятляюць промні Божай міласэрнасці. Дзякуем за службу Богу і людзям, цёплую ўсмешку і чулае сэрца.
З малітвай сям’я Амбражук з Болцішкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Антонію Філіпчыку, Алегу Дулю, Генрыху Яблоньскаму і Паўлу Эйсманту з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шмат здароўя, радасці, душэўнага супакою, моцнай веры і шчодрых Божых ласкаў.
III Ордэн св. Францішка з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Беганьскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою і стойкасці на святарскім шляху. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі і бласлаўленнем, а Маці Божая і св. Заступнік няспынна Вамі апекуюцца.
Парафіяне са старога касцёла пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Лідзе
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму і Клерыку Артуру Лешнеўскаму з нагоды Велікодных свят перасылаем мноства сардэчных пажаданняў моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму і радасці на кожны дзень жыцця, моцы і стойкасці ў душпастарскай паслузе і ўсіх ласкаў ад Уваскрослага Хрыста. Радаснага Алелюя!
Удзячныя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Шаноўнай Спадарыні Валянціне Ліпніцкай з нагоды 75-годдзя жадаем усяго самага найлепшага: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, супакою ў сэрцы, усмешкі на твары, сямейнай цеплыні, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і Божага бласлаўлення на кожны дзень. 100 год!
Удзячныя вернікі з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды Вялікадня перасылаем букет сардэчных пажаданняў: усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, спакойных і радасных Свят, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай Уваскрослы Хрыстос штодзённа Вам бласлаўляе і вядзе дарогай да святасці.
Кола жывога Ружанца Маці Божай Тракельскай з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя віншаванні. Няхай Уваскрослы Хрыстос бласлаўляе і ахоўвае Вас, а Панна Марыя апекуецца. Жадаем таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчасця і доўгіх гадоў жыцця. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважаным Айцам Вітольду Жыльветра і Віктару Барысевічу, Сёстрам Анджэі і Луцыі з нагоды Велікодных свят перасылаем самыя шчырыя пажаданні ўсіх ласкаў ад Уваскрослага Хрыста, нязломнай веры, моцнай надзеі і любові ў сэрцы, а таксама шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень нялёгкай паслугі. Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Парафіяне з Ліпнішкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Казіміру Енджэйчаку, Казіміру Мараўскаму і Аляксандру Шэмету з нагоды Велікодных свят перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай усемагутны Бог адорыць Вас усімі ласкамі, а Маці Божая – Маці ўсіх святароў – нястомна чувае над Вамі. Няхай Ваша святарская паслуга прыносіць шчодры плён, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Верныя парафіяне з капл. Нямнова
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Сяргею Ангуру і Юрыю Марціновічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем усяго самага найлепшага: здароўя, мноства Божых ласкаў, радасці і апекі Маці Божай. Няхай Езус заўсёды адорвае Вас сваімі дарамі і бласлаўленнем. Радаснага Алелюя!
Вернікі з капл. Вінцукі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя на доўгія гады. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Заступнік апекуюцца Вамі штодзённа. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за цудоўны прыклад веры і пабожнасці.
Вернікі з капл. Вінцукі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем здароўя, радасці, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, Божых ласкаў і неабходных дароў у святарскай паслузе. Радаснага Алелюя!
Вернікі з в. Навіянка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама добрага здароўя, шчасця, поспеху ва ўсіх справах і штодзённай радасці. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае пераадольваць усе цяжкасці, а Божае слова, якое Вы засейваеце ў нашых сэрцах, прынясе сторазовы плён.
З павагай сям’я Тарасевіч з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ігнатовічу з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана і Імянін жадаем шмат радасці, здароўя, нязгаснага духоўнага запалу ў складанай святарскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас сваёй мацярынскай любоўю і апекай, асабліва ў цяжкія моманты, і выпрошвае ў Сына ўсе патрэбныя ласкі для Вас. Мы просім Бога, каб Ён суправаджаў Вас ва ўсіх справах і бласлаўляў Вам.
Парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Бог міласэрны нястомна ўзмацняе Вас у пакліканні, адорвае ўсімі ласкамі і бласлаўляе ў кожную хвіліну жыцця, а Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй мацярынскай апецы. Шчасці Божа!
Парафіяне з Вярэйкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мар’яну Хаменю з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, сілы ў душпастарскай працы, дароў Святога Духа, апекі і дапамогі Маці Божай у аднаўленні касцёла. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей здзяйсняюцца ўсе планы і намеры. Няхай добры Бог бласлаўляе і адорвае сваімі ласкамі і спакоем, а Анёл-ахоўнік будзе з Вамі заўсёды і ўсюды.
Верныя парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Пробашчу Юрыю Федуку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем Божага бласлаўлення на святарскім шляху, здароўя, сілы і радасці. Няхай Каралева Апосталаў падтрымлівае Вас у штодзённай паслузе ў нашай парафіі.
З малітвай удзячныя парафіяне з вул. Маладзёжнай у Ражанцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Маці Божай дадаюць сіл і цярплівасці. Дзякуем за добрае і чулае сэрца, клопат аб хворых і адзінокіх, за ратаванне і навяртанне нашых душаў, а Пану Богу дзякуем за тое, што паслаў нам Вас. Шчасці Божа бацькам за сына святара!
Удзячныя парафіяне з касц. у Казловічах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валянціну Хведуку з нагоды Дня нараджэння і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і плённай працы. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а Маці Божая Чанстахоўская апекуецца на працягу доўгага і шчаслівага жыцця. Радаснага Алелюя!
Парафіяне з Моцевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Абухоўскаму з нагоды Дня нараджэння і Велікодных свят, а таксама паважаным Ксяндзам: Юрыю Павайбу, Вітольду Лазавіцкаму, Юзафу Ханьчыцу і Аляксандру Севасцьяновічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, бласлаўлення Уваскрослага Хрыста, а таксама нязгаснага запалу веры і моцы ў выкананні святарскай паслугі. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за добрыя сэрцы і малітву.
III Ордэн св. Францішка, Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка”, Колы жывога Ружанца, парафіяльны хор і вернікі з пар. Сапоцкін
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Шмат здароўя, аптымізму, радасці, душэўнага супакою і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця
жадае з павагай і ўдзячнасцю сям’я Стэльмаховіч-Крывіцкіх
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Эўхарыі, Гарэцці і Пауле з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца дзякуем за добрае сэрца і малітву, а таксама жадаем усіх ласкаў ад Уваскрослага Збаўцы і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці! Радасных Свят!
III Ордэн св. Францішка, парафіяльны хор, Колы жывога Ружанца і ўдзячныя парафіяне з Сапоцкіна
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам III Ордэна св. Францішка Яніне Малышка, Ядзвізе Матыс, Ядзвізе Альшэўскай і Яніне Галавач з нагоды Дня нараджэння і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, добрага здароўя, моцнай веры і надзеі, а таксама цеплыні і дабрыні ад людзей, якія знаходзяцца побач. Шчасці Божа!
III Ордэн св. Францішка, Колы жывога Ружанца i парафіяльны хор з Сапоцкіна
◊◊◊
Шаноўныя Члены III Ордэна св. Францішка і Колаў жывога Ружанца, дарагія Міністранты, Закрыстыяне, Арганісты і Члены хораў з пар. Унебаўзяцця НПМ і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне! Перасылаем Вам сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, моцнай веры, радасці і супакою ў сэрцы, а таксама сталага заступніцтва Маці Божай. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Настаяцельніца III Ордэна св. Францішка і Заляторка Жывога Ружанца
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Рышарду Якубцу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сіл у святарскай паслузе і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай добры Бог бласлаўляе, адорвае сваімі ласкамі і супакоем, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом.
Парафіяне з Мікелеўшчыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастарскай працы, а таксама Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай на доўгія гады жыцця. Няхай усмешка заўсёды госціць на Вашым твары, а побач будуць добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Былыя парафіяне з Моцевічаў
◊◊◊
Любімай маме і бабулі Спадарыні Тэрэзе Станеўскай з нагоды 70-годдзя ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, усіх дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці на жыццёвым шляху. Жадаем таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, поўных сонца і радасці дзён, а таксама ўсяго найлепшага і наймілейшага ў жыцці.
Дзеці і ўнукі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Абухоўскаму ў сувязі са смерцю Мамы перасылаем словы сардэчнага спачування і яднаемся ў малітве.
Закрыстыяне і служба алтара з пар. Сапоцкін
◊◊◊
Паважанаму Айцу Віктару Барысевічу ў сувязі са смерцю любімай Мамы самыя шчырыя словы спачування і хрысціянскай падтрымкі
перасылаюць парафіяне з Ліпнішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Абухоўскаму ў сувязі з адыходам да Бога блізкага чалавека – любімай Мамы, перасылаем словы спачування.
З малітвай парафіяне з Парэчча

 

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.