ГРОДНА
Аўторак,
17 верасня 2024 года |
Варта ведаць (24)
• З Польшчы ў Рым на кананізацыю Яна Паўла II і Яна XXIII накіраваліся бяздомныя – падапечныя цэнтраў, якімі кіруюць альбертынкі і альбертынцы. Паездку ўдалося фінансаваць дзякуючы дабрачынцам і збору пластыкавых закрутак.
• На Кубе Вялікая пятніца Мукі Пана абвешчана дзяржаўным святам і выхадным днём. Раней Вялікая пятніца абвяшчалася вольным ад працы днём толькі ў асобныя гады. Аднак сённяшні ўрад краіны, у якім на працягу доўгіх гадоў панаваў атэізм, узняў дзень Мукі і Смерці Хрыста да ранга нацыянальнага свята.†

• У Францыі на працягу апошняга дзесяцігоддзя на 43% узрасла колькасць ахвотных прыняць сакрамант св. Хросту. Так, напрыклад, у гэтым годзе жаданне прыняць хрост у Вялікдзень выказала больш за 5 000 чалавек. Да гэтай колькасці трэба таксама дадаць 1 184 маладыя асобы ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў.
• Паводле даследаванняў Амерыканскага біблійнага таварыства, 88% амерыканцаў маюць дома Біблію. 37% чытаюць яе раз на тыдзень ці часцей. З даследаванняў таксама вынікае, што колькасць тых, хто верыць у напісанае ў Бібліі, роўна колькасці тых, хто мае супрацьлеглае меркаванне.
• У Індыі, нягледзячы на розныя цяжкасці, з якімі сустракаецца Касцёл, усё-такі бачны плён евангелізацыі. Пра гэта гаворыць абп Фелікс Мачада, які ў Вялікую суботу ахрысціў 130 дарослых катэхуменаў. Як распавядае ардынарый дыяцэзіі Васаі, людзі просяць хросту, хоць і ўсведамляюць, што ў іх грамадстве гэта можа прынесці ім мноства цяжкасцей і нават прывесці да іх дыскрымінацыі.
• Італьянскія ксяндзы з дыяцэзіі Бергамо, дзе служыў папа Ян XXIII, свой месячны даход прызначаць патрабуючым сем’ям. У гэтай акцыі будуць удзельнічаць 23 ксяндзы з дыяцэзіі.
• У ЮАР англіканскі біскуп Рафаэль Хэс у час посту прайшоў 800 км, каб пазнаёміцца з жыццём вернікаў. На тэрыторыі яго дыяцэзіі іх каля 150 000. Падчас гэтай вандроўкі біскуп сустракаўся з вернікамі, пазнаваў іх патрэбы і збіраў ахвяраванні для больш бедных супольнасцей.
Ватыканскае радыё, sedmitza.ru, Wiara.pl, katolik.ru, credo-ua.org
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 106 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.