ГРОДНА
Нядзеля,
15 верасня 2024 года |
Слова для Жыцця (69)
Папа Францішак
Давайце дазволім, каб радаснае здзіўленне Велікоднай нядзелі пранікла ў нашыя думкі, погляды, паставу, жэсты і словы. Няхай гэта не будзе толькі макіяж! Няхай яно ідзе знутры, з сэрца, паглыбленага ў крыніцу гэтай радасці, падобна як сэрца Марыі Магдалены, якая плакала з-за страты свайго Пана і не магла паверыць сваім вачам, бачачы Яго ўваскрослым.
Той, хто перажыве гэта, становіцца сведкам Уваскрасення, бо ў пэўным сэнсе сам уваскрасае. Тады ён становіцца здольным уносіць “прамень” святла Уваскрослага ў розныя людскія сітуацыі: як шчаслівыя, робячы іх яшчэ лепшымі і захоўваючы іх ад эгаізму; так і балючыя, прыносячы супакой і на-дзею.
Добра на гэтым тыдні падумаць аб радасці Марыі, Маці Езуса. Так як Яе боль быў унутраным, ажно пранізваючым Яе душу, так і Яе радасць была глыбокай і інтымнай, а Вучні маглі яе адчуць. Марыя перажыла Смерць і Уваскрасенне Сына, на якія глядзела ў веры, як на выражэнне найвышэйшай любові Бога, а Яе сэрца стала крыніцай спакою, суцяшэння, надзеі і міласэрнасці.
“Regina Caeli” са Святым Айцом, 20.04.2014 †

Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
Мы верым не таму, што можам нешта даказаць, але таму, што так аб’яўлена Богам. Вера – гэта Божы дар, і тое, што Ім пададзена да веравання, з’яўляецца праўдзівым, бо Бог не можа хлусіць. У адваротным выпадку Ён не быў бы Богам. Хрысціянская вера таксама базуецца на падзеях, якія мелі месца і якія могуць быць засведчаны верагоднымі сведкамі. У гэтым сэнсе вера ва ўваскрасенне Хрыста засноўваецца на гістарычных фактах. Хаця ніхто не быў напасрэдным сведкам Яго ўваскрасення, гэта азначае не бачыў самога факта ўваскрасення, але многія бачылі Яго ўваскрослага. І такога сведчання дастаткова для нашай веры.
Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы ў Велікодны панядзелак, 21.04.2014
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 108 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.