ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

МІЛАСЭРНАСЦЬ у навучанні Яна Паўла II

Катэхеза са «СЛОВАМ»

Міласэрнасць сама па сабе як дасканаласць бясконцага Бога таксама бясконцая. Бясконцай і невычэрпнай з’яўляецца і гатоўнасць Айца прымаць сваіх блудных сыноў, якія вяртаюцца ў Яго дом. Бясконцыя таксама гатоўнасць і моц прабачэння, якія маюць сваю сталую аснову ў неапісальнай каштоўнасці ахвяры Сына. Ніводзін людскі грэх не можа ні перавысіць, ні абмежаваць гэтую моц. Абмежаваць яе з боку чалавека можа толькі адсутнасць добрай волі, негатоўнасць да навяртання, а значыць да пакаяння, супраціўленне і пярэчанне ласцы, праўдзе і асабліва сведчанню крыжа і ўваскрасення Хрыста”.
   
    “Міласэрнасць аб’яў­ляецца як пера­ацэнь­ванне, як пад’ём угару, як здабыванне дабра з-пад усіх слаёў зла, якія ёсць у свеце і ў чалавеку”.

    “Святло Божай міласэрнасцi, якое Бог захацеў даручыць свету, нанова праз харызму сястры Фаустыны будзе асвятляць людскія дарогі ў трэцім тысячагоддзі”.
   
    “Калі мы ўсвя­домім, што любоў, якую Бог мае для нас, не затрымліваецца перад нашым грахом, не адступае перад нашымі правінамі, а становіцца яшчэ больш клапатлівай і велікадушнай; калі мы ўсвядомім, што гэта была любоў ажно да мукі і смерці Слова, якое стала целам і згадзілася збавіць нас цаной уласнай Крыві, тады мы з удзячнасцю абвесцім: «Так, Пан багаты на міласэрнасць», і ўрэшце скажам: «Пан ёсць Міласэрнасць»”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.