ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

III Нядзеля Велікодная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Тады Езус сказаў вучням, якія ішлі ў Эмаус: “О, неразумныя і марудныя сэрцам, каб паверыць усяму, што казалі прарокі! Ці ж не трэба было Месіі цярпець усё гэта, каб увайсці ў сваю славу?”. І, пачаўшы ад Майсея і ад усіх прарокаў, растлумачыў ім тое, што ва ўсім Пісанні датычыла Яго. І наблізіліся яны да вёскі, куды ішлі, і Ён зрабіў выгляд, што хоча ісці далей. Але яны настойвалі, кажучы: “Застанься з намі, бо ўжо вечарэе, і дзень мінае”. І Ён увайшоў, каб застацца з імі. Калі сядзеў з імі за сталом, узяў хлеб, блаславіў яго, паламаў і даў ім. І тады адкрыліся іхнія вочы, і яны пазналі Яго. Але Ён стаўся нябачным для іх. І яны сказалі адзін аднаму: “Ці ж не палала ў нас сэрца нашае, калі Ён размаўляў з намі ў дарозе і тлумачыў нам Пісанне?”. І ў тую самую гадзіну яны ўсталі і вярнуліся ў Ерузалем, і знайшлі сабраных Адзінаццаць і тых, хто быў з імі, якія казалі ім: “Пан сапраўды ўваскрос і з’явіўся Сымону”. І яны расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як пазналі Яго ў ламанні хлеба.

Лк 24, 13–35


Эўхарыстыя: месца сустрэчы
   Сумнай была дарога вучняў, якія накіроўваліся ў Эмаус. Падзеі папярэдніх дзён прывялі да таго, што іх чаканні адносна Езуса разбіліся: “Мы спадзяваліся...”. Яны не мелі паняцця, што з пэўнага моманту ідуць з Езусам, якога аплаквалі. Што адкрыла шанс на сустрэчу, на распазнанне незнаёмага Вандроўца? Яны прымусілі Яго: “Застанься з намі!”. А таму бласлаўлёны “прымус” стварыў умовы, каб сесці з Езусам за стол, каб атрымаць з Яго рук пабласлаўлёны хлеб. Не трэба баяцца падобных сітуацый: трэба ўмець і да сябе прымяніць гэты “бласлаўлёны прымус”. У нас столькі сумненняў, столькі падманутых надзей. Калі заканчваецца тыдзень, мейма адвагу ствараць сітуацыі, падобныя на гэтую з Эмаўс. Можа, Езус падчас Эўхарыстыі дазволіць нам пазнаць сябе?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.