ГРОДНА
Панядзелак,
26 лютага
2024 года
 

13 красавіка 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу і Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем свае сардэчныя пажаданні. Няхай Уваскрослы Хрыстос адорыць Вас усімі сваімі ласкамі і суправаджае па той дарозе, якую сам для Вас выбраў. Няхай побач з Вамі заўсёды будзе Найсвяцейшая Маці і Вашы святыя Заступнікі, а Божы люд няхай падтрымлівае Вас, сваіх пастыраў, ва ўсіх пачынаннях і верна крочыць за Вамі ў Божае Валадарства. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу, Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму, паважаным Ксяндзу Прэлату Вінцэнту Лісоўскаму, Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю, а таксама ўсім Святарам Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем самыя гарачыя пажаданні моцнага здароўя, удзячнасці і чулых людскіх сэрцаў. Няхай Уваскрослы Езус – Найвышэйшы Святар – будзе крыніцай радасці і супакою. Няхай Ён бласлаўляе Вас у душпастарскай працы кожны дзень, бо Хрыстос сапраўды Уваскрос! Алелюя!
Удзячныя парафіяне з Крупава
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу, Ксяндзу Біскупу Юрыю Касабуцкаму, Ксяндзу Біскупу Алегу Буткевічу і Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, нястомных сіл у душпастарскай працы, душэўнага супакою і ажыццяўлення ўсіх высакародных планаў і намераў. Няхай Маці Божая штодзённа Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае ўсімі сваімі дарамі. Вясёлага Вялікадня!
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Паўлу Салабудзе, Яну Раманоўскаму, Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму і Алегу Канановічу з нагоды Велікодных свят і Дня святара ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, цярплівасці ў выкананні штодзённых абавязкаў, нястомнай дапамогі Маці Божай і ўсіх дароў ад Святога Духа. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён, а на Вашым шляху сустракаюцца толькі добразычлівыя людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу ў складаныя моманты. Радасці, душэўнага супакою, рэалізацыі ўсяго задуманага і вясёлага Вялікадня
жадае рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Генадзь Рамашко! З нагоды Дня нараджэння і надыходзячых свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца віншуем Вас і перасылаем свае сардэчныя пажаданні. Самым цудоўным для кожнага чалавека з’яўляецца збаўленне душы, а Вы, наш дарагі Ксёндз, нястомна працуеце над збаўленнем усіх сваіх парафіян. Нашыя сэрцы перапоўнены любоўю да Вас, таму мы няспынна просім усемагутнага Бога, каб Ён адарыў Вас моцным здароўем на доўгія гады жыцця і поспехам у святарскай працы. Нізкі Вам паклон за Вашу добразычлівасць і міласэрнае сэрца. Аддзяч, Божа, Вашай маме за такога сына!
Удзячныя парафіяне з Германішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Велікодных свят жадаем цеплыні ад людской любові, надзеі на лепшае заўтра ў цяжкія хвіліны жыцця, а таксама душэўнага супакою. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай радасцю, а ласка Уваскрослага Езуса чувае над Вамі кожны дзень. Мы ўдзячны Богу за тое, што Вы з намі, за Вашу шчырую малітву і прыгожыя казанні. Жадаем Божага бласлаўлення і радасных свят Уваскрасення Пана.
З малітвай парафіянкі Пелагея, Міраслава, Анжэла і Леакадзія
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Асіповічу і Андрэю Агелю з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Божая любоў і міласэрнасць сыходзіць на Вас кожны дзень, Найсвяцейшая Маці няхай трымае Вас пад сваёй апекай, а наш Уваскрослы Збаўца няхай нястомна адорвае Вас сваімі ласкамі і падтрымлівае на нялёгкім душпастарскім шляху. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за адкрытыя, шчырыя і добрыя сэрцы, а таксама за гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў кожны момант. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. Унебаўзяцця НПМ у Лідзе
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды Велікодных свят і Імянін жадаем, каб вера, надзея і любоў ніколі не згасалі ў сэрцы, а кожная хвіліна жыцця была напоўнена радасцю і ўсмешкай. Няхай Пан Бог бласлаўляе Вас, а Маці Божая ахінае сваім плашчом.
Парафіяне з Жырмунаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем шмат здароўя, радасці і душэўнага супакою. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за ахвярную і шчырую працу ў нашым касцёле, за клопат аб парафіянах і парафіі. Нізка кланяемся, дзякуючы Богу з Вас!
Верныя парафіяне з в. Гінэлі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Лазавіцкаму, а таксама Ксяндзам Юрыю Ёдзіку, Андрэю Радзевічу, Паўлу Беланосу і Яну Раманоўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана і Дня святара ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай агонь Святога Духа, які плыве ў Вашых сэрцах, ніколі не згасае, а Вашыя святарскія сэрцы няхай б’юць у рытме любові Хрыстовага сэрца. Найсвяцейшая Маці няхай апекуецца Вамі і асцерагае кожны дзень. Няхай людзі Вас шануюць, а Бог бласлаўляе. Радасных свят!
Ружанцовыя колы і ўдзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Уладзіміру Гуляю, Вячаславу Матукевічу, Уладзіславу Сурвілу, Віталію Сідорку, Алегу Канановічу, Станіславу Пацыну, Андрэю Зноску, Дыякану Дзмітрыю Леўчыку і Клерыку Віталію Аляксейчыку, а таксама шаноўным Сёстрам: Агаце Смольскай, Клары Волчэк, Станіславе Кучынскай, Таццяне Стасюкевіч і ўсім, хто працаваў у нашым касцёле, з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Уваскрослы Хрыстос бласлаўляе і ахоўвае Вас, а Панна Марыя мае ў сваёй сталай апецы. Жадаем добрага здароўя на кожны дзень, людской добразычлівасці, душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы, радасці, нязгаснага запалу ў працы на карысць Богу і людзям, а таксама прыгожага і шчодрага плёну на Божай ніве.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яраславу Грынашкевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі кожны дзень, св. Заступнік няспынна ўзносіць свае малітвы да Бога, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі. Няхай сэрца заўсёды будзе напоўнена супакоем і радасцю.
Люцына Сымбула з сям’ёй з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Казіміру Жывалеўскаму з нагоды Дня святара жадаю бласлаўлёнага і плённага перажывання Пасхальнага Трыдууму, радаснай раніцы Уваскрасення і смачнага велікоднага яйка. Няхай Уваскрослы Хрыстос бласлаўляе ў душпастарскай працы, а Марыя – Маці святароў – выпрошвае патрэбныя ласкі. Шчасці Божа!
Мар’яна Бражук, в. Падлабенне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генадзю Рамашко з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх высакародных мар і намераў, а таксама Божага бласлаўлення ў кожнай справе. Няхай Святы Дух нястомна чувае над Вамі, паказваючы найлепшы шлях, а св. Заступнік дапамагае крочыць па ім да Неба. Шчасці Божа!
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Германішкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Мікалаю Ціхановічу і Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў: шмат Божых ласкаў, здароўя, сілы, душэўнага супакою, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і людской добразычлівасці. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапаможа пераадолець усе цяжкасці, а Божае слова, якое Вы засейваеце ў нашых сэрцах, прынясе сторазовы плён. Няхай Ваша штодзённая праца прыносіць Вам задавальненне, а нас накіроўвае дарогай да збаўлення. Радаснага Алелюя!
З павагай парафіяне са Станевічаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Аляксандру Баклажцу, Яну Балтрукевічу, Аляксандру Сасноўскаму, Дыякану Дзмітрыю Леўчыку, Клерыку Чэславу Ладыку, а таксама Сёстрам Назарэтанкам з нагоды Вялікадня ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа і багатага плёну ў Вашай штодзённай працы. Няхай Уваскрослы Хрыстос адорыць Вас супакоем і радасцю і напоўніць Ваша жыццё добрымі і прыемнымі момантамі. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Удзячныя парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Федуку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага Валадарства сваім словам і жыццём. Няхай сэрца заўсёды палымнее любоўю, рукі прагнуць працы, вочы ззяюць ад радасці, а душа імкнецца да Бога. Няхай усё задуманае здзяйсняецца, а нягоды абыходзяць стараной. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ражанкі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Віктару Велівісу, Тадэвушу Крыштопіку, Андрэю Лішко, Алегу Канановічу, Артуру Валчкевічу і Яну Кузюку з нагоды свят Уваскрасення Езуса Хрыста жадаем заўсёды быць акружанымі промнямі Божай міласэрнасці, моцай Святога Духа і апекай Найсвяцейшай Панны Марыі. Дзякуем Вам за малітву, працу, шчырае сэрца, адданае служэнне Богу і людзям. Жадаем таксама добрага здароўя, радасных дзён у душпастарскай працы, моцнай веры, якой Вы дзеліцеся з намі, а таксама нязгаснай надзеі і сапраўднай Божай любові.
Верныя парафіяне з касцёла св. Роха
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Паўлюкевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем: няхай Езус будзе для Вас Радасцю і Святлом у цемры, а таксама Сябрам на дарозе святарскага жыцця, няхай Ён шчодра адорвае Вас здароўем, душэўным супакоем і аптымізмам. Жадаем Вам прыгожага плёну на ніве Пана і няспыннай апекі Маці Божай. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Парафіяне з касцёла св. Пятра і Паўла ў Граўжышках
◊◊◊
Паважаным Айцам: Пробашчу Вітольду Пятэльчыцу, Аляксандру Махначу, Віталю Слуку і Віталю Серко з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем бласлаўлення Уваскрослага Хрыста, моцы Святога Духа, апекі Маці Божай, шмат радасці, а таксама моцнага здароўя, сілы і супакою на кожны дзень. Дзякуем Вам за любоў і клопат аб парафіянах і святыні, за цудоўны плён душпастарскай паслугі. Радаснага Вялікадня!
Біблійнае кола са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды Імянін жадаем усяго самага найлепшага: добрага здароўя, моцнай веры, непахіснай надзеі, шчырай любові да Бога і бліжніх, а таксама душэўнага супакою і радасці на кожны дзень жыцця. Няхай св. Заступнік апекуецца Вамі, а ўсемагутны Бог адорвае сваімі ласкамі і бласлаўленнем на доўгія гады. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Новага Двара
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай дарога, якой Вы штодзённа крочыце, будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, здароўе няхай будзе моцным, а радасць – штодзённай. Няхай Маці Божая няспынна Вамі апекуецца, а Божы Провід чувае над Вамі. Хрыстос Уваскрос!
Былыя парафіяне з Зэльвы сем’і Трубей і Раманчук
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яраславу Грынашкевічу і Юрыю Жэгарыну з нагоды Імянін, Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем усіх ласкаў ад усемагутнага Бога, штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены радасцю і аптымізмам, у сэрцы заўсёды жыве любоў і надзея, а на твары госціць шчырая ўсмешка. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Паўлу Беланосу, Дыякану Паўлу Мазану і Клерыку Яўгену Ціхану з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем шчодрых дароў Святога Духа, сіл для выканання Божай волі і нястомнага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, а таксама моцнага здароўя, стойкасці, цярплівасці ў душпастарскай працы і бласлаўлення ад Уваскрослага Збаўцы. Хрыстос сапраўды Уваскрос! Алелюя!
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Любімаму сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу, а таксама паважаным Ксяндзам: Уладзіміру Гуляю, Уладзіславу Сурвілу, Яну Рэйшалю, Юзафу Багдзевічу і Антонію Філіпчыку з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем свае сардэчныя пажаданні шчасця, радасці і душэўнага супакою. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас добрым здароўем, бласлаўленнем, моцай і стойкасцю, а таксама пасылае на Ваш шлях добрых і зычлівых людзей. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастарскай паслугі.
Бацькі кс. Вячаслава Матукевіча
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Свіслоцкаму з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення і няспыннай дапамогі Найсвяцейшай Маці ў працы ўзмацнення нашай веры, а таксама моцнага здароўя і радасці. Няхай Ваш св. Заступік будзе з Вамі заўсёды і ўсюды.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Крамяніцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Грыцко з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Імянін жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і ўсіх Божых ласкаў. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх руках, бласлаўляе Вас на святарскім шляху, а Маці Божая, якая даручае свайго Сына ў Вашыя рукі, няхай атуляе Вас сваёй мацярынскай любоўю і апекай.
Парафіяне з касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску і капліцы Божай Міласэрнасці ў Хадзілонях
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Субелю з нагоды свят Уваскрасення Пана і Дня святара, а таксама шаноўным Сёстрам Агнешцы і Ганне ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця, добрых і чулых людзей побач, а ў цяжкія хвіліны жыцця – шмат сіл і стойкасці. Няхай добры Бог адорыць Вас шматлікімі ласкамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваім плашчом. Дзякуем Вам за добразычлівасць, любоў і цярплівасць. Нізкі паклон Вашым бацькам за Вас.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Касцёльны камітэт і вернікі з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Францішку Галдысю і Ксяндзу Паўлу Аляскевічу, а таксама Сястры Зоф’і з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем здароўя, радасці, шчасця, спакою і шматлікіх ласкаў ад трыумфуючага Збаўцы свету Езуса Хрыста праз рукі Яго Маці Марыі. Няхай добры Бог адорыць Вас шматлікімі ласкамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваім плашчом. Шчыра дзякуем за добрае і чулае сэрца, за любоў і цярплівасць да нас.
Удзячныя за ахвярнасць і мудрасць вернікі, Касцёльны камітэт, моладзь і міністранты з Жэмаслаўля, а таксама вернікі з Гіровічаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай дарога, якой Вы штодзённа крочыце, будзе шчаслівай і бласлаўлёнай. Няхай здароўе будзе моцным, а радасць – штодзённай. Няхай Маці Божая няспынна Вамі апекуецца, а Божы Провід чувае над Вамі. Хрыстос Уваскрос!
З павагай і малітвай парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважаная Сястра Гарэцці Мілінкевіч! Мы бязмерна ўдзячны Пану Богу за Вас і за тое, што запалены Вамі 19 гадоў таму агеньчык Божай любові ў Францішканскім ордэне свецкіх распальвае ў нас полымя веры, за тыя ўпэўненасць, супакой і надзею, якімі Вы нас адорваеце. З нагоды Вашага Юбілею ад усяго сэрца жадаем, каб Ваш жыццёвы шлях быў усцелены пялёсткамі руж ад удзячных за Вашыя цярпенні людзей, каб міласэрны Езус праз нашу малітву аддзячыў Вам дарамі Святога Духа, каб Маці Божая адарыла цеплынёй свайго сэрца, а Анёл-ахоўнік заўсёды чуваў над Вамі.
З малітвай III Ордэн св. Францішка і ўдзячныя парафіяне з Сапоцкіна
◊◊◊
Паважанай Спадарыні Зоф’і Гурскай з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, радасці, добразычлівых людзей побач і нязгаснай надзеі на лепшае. Няхай Маці Божая нястомна Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае ўсімі сваімі дарамі. 100 гадоў!
III Ордэн св. Францішка і вернікі з пар. Сапоцкін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Павайбу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены супакоем і Божым бласлаўленнем, побач будуць добразычлівыя людзі, а здароўе, радасць і поспех ніколі Вас не пакідаюць. Жадаем няспыннай апекі св. Заступніка, дабрыні і цеплыні ад Маці Божай, а таксама ўсіх ласкаў ад Уваскрослага Хрыста!
З малітвай III Ордэн св. Францішка і парафіяне з Сапоцкіна
◊◊◊
Любімаму мужу, бацьку, сыну і брату Пятру Станеўскаму з нагоды 50-годдзя перасылаем самыя сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай добры Бог адорвае Цябе моцным здароўем, радасцю і сваёй бясконцай любоўю і бласлаўленнем. Жыві ў шчасці і радасці, не ведай смутку і непрыемнасцей. Няхай усякае зло Цябе абмінае, а дабрыня заўсёды спрыяе!
Уся сям’я Станеўскіх
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды Дня нараджэння і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў, моцы і цярплівасці ў выкананні ўсіх душпастарскіх абавязкаў, добрага здароўя і добразычлівых людзей побач. Няхай добры і міласэрны Бог штодзённа Вас бласлаўляе, Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай любові і апекі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Радаснага Вялікадня!
З удзячнасцю вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем Божай радасці, шмат добразычлівых людзей, гатовых прыйсці на дапамогу ў абвяшчэнні Добрай Навіны, дароў Святога Духа, здароўя, радасных дзён жыцця, душэўнага супакою і здзяйснення ўсіх мар. Няхай Уваскрослы Хрыстос адорыць Вас ласкай і супакоем. Дзякуем Вам за Божае слова, якое ў нашых сэрцах пакідае глыбокі след. Шчасці Божа. Вясёлага Алелюя!
Парафіяне з Астрыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем радасных дзён, здароўя і цярплівасці. Дзякуем Вам за навуку і веды, якімі Вы дзеліцеся з намі, за навучанне нашай моладзі і дзяцей, за споведзь і ўвагу асабліва да хворых і адзінокіх людзей, а Пану Богу – за тое, што паслаў Вас нам.
Удзячныя парафіяне з Болцішкаў
◊◊◊
Паважаным Айцам Віталію Бандаронку і Анатолю Ярошку, Брату Максіму, а таксама Сёстрам, якія працуюць у нашым касцёле, з нагоды свят Уваскрасення Пана і Дня святара складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Уваскрослы Хрыстос адорыць Вас усімі сваімі ласкамі, напаўняючы жыццё сваім усеабсяжным святлом і дабрынёй, распальваючы сэрцы сваёй любоўю і ўзмацняючы сілы для далейшай плённай працы на карысць Богу і людзям. Найсвяцейшая Маці няхай надалей будзе Вашай галоўнай Заступніцай, а Святы Дух няхай шчодра ўзнагароджвае Вас сваімі каштоўнымі дарамі. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Андрэя ў Слоніме
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, доўгіх гадоў жыцця, плённай душпастарскай працы, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай заўсёды побач з Вамі будзе Ваш Анёл-ахоўнік.
Сем’і Палубок, Амяльянчык, Хвядук
◊◊◊
Дарагой Сястры Агнешцы Стасіловіч з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Езус заўсёды адорвае Вас радасцю, добразычлівасцю і сваёй любоўю. Дзякуем Вам за Вашу цудоўную паслугу і спеў у нашай парафіі, што мы вельмі цэнім. Няхай Маці Божая няспынна чувае над Вамі.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў: шмат здароўя і стойкасці ў службе Богу і людзям, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Уваскрослы Езус адорыць Вас сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі.
З павагай і малітвай вернікі з пар. Заневічы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шмат Божых ласкаў. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх руках, бласлаўляе Вас на святарскім шляху, а Маці Божая, якая даручае свайго Сына ў Вашыя рукі, няхай абараняе мацярынскай любоўю і ахінае сваёй апекай. Чэрпайце энергію з бясконцай крыніцы, якой з’яўляецца сэрца Езуса. Сілы і стойкасці Вам на кожны дзень жыцця і працы!
Вернікі з пар. Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Яну Кучынскаму, Казіміру Жылісу, Валерыю Спірыдону, Артуру Валчкевічу, Юрыю Ясевічу і Паўлу Безляповічу, Дыякану Аляксандру Вараб’ёву, а таксама Клерыкам Чэславу Ладыку і Андрэю Белаблоцкаму з нагоды Свят Уваскрасення Пана і Дня святара ад усяго сэрца жадаем усіх ласкаў ад Уваскрослага Езуса Хрыста, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Маці Божай Кангрэгацкай. Няхай радасць напоўніць Вашыя сэрцы, каб Вы надалей маглі з поспехам выконваць сваю нялёгкую паслугу. Жадаем таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою, сапраўднай жыццёвай мудрасці і добразычлівых людзей побач. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Старэйшая моладзь з гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Пузыне з нагоды надыходзячага Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца складаем пажаданні мноства сіл на кожны дзень святарскай паслугі, моцнага здароўя, шмат радасці і задавальнення ад таго, што Ваша праца набліжае вернікаў да Пана. Жадаем дароў Святога Духа, усіх Божых ласкаў, бласлаўлення Найвышэйшага Святара і няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Грэмзу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Жадаем, каб у Вашым сэрцы жылі толькі надзея, вера і любоў! Няхай добры Бог адорвае Вас неабходнымі ласкамі і бласлаўленнем, каб далей з даверам крочыць па дарозе Хрыстовага святарства.
Удзячныя вучні і настаўнікі Польскай грамадскай школы пры СПБ у Гродне
◊◊◊
Паважаным Айцам Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензе, Анджэю Урублеўскаму, Віктару Бохану, Валерыю Мазюку, Вальдэмару Слоце, Андрэю Ядкоўскаму і Станіславу Станеўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, шмат радасці і задавальнення ад выконваемай паслугі і ад плёну сваёй душпастарскай працы, добрых ідэй і іх рэалізацыі, зычлівых людзей навокал, ласкаў і бласлаўлення Хрыста – Найвышэйшага Святара, а таксама апекі Маці Божай Няспыннай Дапамогі! Дзякуем Вам за кожнае абвешчанае слова, за намаганні, працу ў канфесіянале, за дапамогу і памяркоўнасць! Няхай Уваскрослы Хрыстос бласлаўляе Вам! Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Этэлю, Эдуарду Сінкевічу і Аляксандру Пятровічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў мноства сіл і стойкасці на святарскім шляху, моцнага здароўя, шмат прыгожых момантаў, радасці і ўсмешкі на кожны дзень. Няхай добры Бог бласлаўляе кожны Ваш высакародны план, даючы сілы на яго рэалізацыю, а Маці Божая нястомна Вамі апекуецца. Шчасці Божа!
Вернікі з Вішняўца
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Калесніку з нагоды Велікодных свят жадаем здароўя, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, шмат сіл і цярплівасці падчас складаных хвілін на святарскім шляху. Святла Святога Духа, бласлаўлення Уваскрослага Хрыста і апекі Маці Божай. Добры наш пастыр, мы памятаем пра Вас у сваёй малітве.
З павагай удзячныя парафіяне з в. Андрэеўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін і Дня святара перасылаем самыя сардэчныя пажаданні добрага здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Ваш св. Заступнік заўсёды абараняе Вас у розных жыццёвых сітуацыях і дапамагае ў працы і навуцы.
Касцёльны камітэт і вернікі з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем усіх Божых ласкаў, апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя і поспехаў у душпастарскай працы. Дзякуем Вам за Божае слова, якое Вы абвяшчаеце нам, за малітву і Ваша добрае сэрца.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Кузьмічу з нагоды свят Уваскрасення Пана і Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, усіх Божых ласкаў, добрых і зычлівых парафіян. Няхай Уваскрослы Хрыстос бласлаўляе Вас, Дух Святы асвячае святарскі шлях, а Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды Вамі апекуецца.
Клементына і вернікі са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана, Дня нараджэння і Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: здароўя, усмешкі і радасці, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і св. Заступніка. Дзякуем Вам за чулае сэрца і ахвярную працу.
Удзячныя парафіяне з Вердамічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Барысевічу з нагоды 30-годдзя са Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Маці Божая ахінае Цябе мацярынскай апекай і заўсёды дапамагае, а Пан Езус бласлаўляе на дорозе святарскага жыцця. Няхай на Тваім шляху сустракаюцца добразычлівыя і шчырыя людзі. Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, аптымізму, стойкасці ў служэнні Богу і людзям.
З малітвай бацькі, сем’і Барысевіч, Будзько і Новік
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Рэйшалю і Андрэю Кеўлюку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем душэўнага супакою, моцнага здароўя і нязгаснага запалу да абвяшчэння Божага слова. Няхай Уваскрослы Хрыстос, які збавіў свет праз сваю смерць на крыжы, дадасць Вам сіл, каб пераадольваць усе цяжкасці, што сустракаюцца на Вашым шляху, а таксама адорыць Вас радасцю Свайго Уваскрасення. Маці Божая няхай штодзённа Вамі апекуецца, а Святы Дух спасылае свае шчодрыя дары. Шчасці Божа!
Вернікі з в. Скярсі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана, Дня нараджэння і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Пан Езус прытуліць Вас да свайго сэрца і адорыць бласлаўленнем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Жадаем таксама апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагароджвае Вас і ўзмацняе. Дзякуем за добрае сэрца і малітву!
Удзячныя парафіяне з Мсцібава
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Салабудзе і Паўлу Урбану з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем нястомных сіл, цярплівасці, моцнай веры і палымянай любові ў сэрцы. Няхай усемагутны Бог адорыць Вас усімі сваімі ласкамі, а Маці Божая мае ў сваёй сталай апецы. Шчасці Божа на доўгія гады!
Вернікі з Мсцібава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Сяргею Ангуру з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні. Жадаем Вам, наш дарагі Святар, каб Дзень святарства добрым быў; здароўя, радасці і стойкасці, у цяжкіх хвілінах мноства сіл. Няхай Пан Езус сцеражэ, Анёл-ахоўнік будзе побач, Божая Маці ласкі спасылае, Дух Святы сваім святлом ахінае, а Бог Айцец бласлаўляе.
Касцёльны камітэт з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мікалаю Ціхановічу, а таксама ўсім святарам дэканата Вялікая Бераставіца з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Хрыстос – Уваскрослы Збаўца свету – штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі, сапраўднай радасцю і супакоем.
Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў і Кола жывога Ружанца імя Марыі з Вялікіх Ядкевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем, каб Ваша жыццё было шчаслівым і бласлаўлёным. Няхай Уваскрослы Езус, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, вядзе вас па прыгожай, але нялёгкай дарозе паклікання. Святы Дух няхай асвятляе Ваш шлях, а Маці Божая дадае цярплівасці і стойкасці.
Вернікі з пар. Луконіца
◊◊◊
Паважаным Айцам: Станіславу Станеўскаму, Юзафу Гензе, Андрэю Урублеўскаму, Анджэю Ядкоўскаму, Валерыю Мазюку, Вальдэмару Слоце, Віктару Бохану, Вітольду Пятэльчыцу, Эдуарду Пятэльчыцу, Дзмітрыю Лабкову, Віталію Чабатару, Раману Цесляку, а таксама Ксяндзам: Юзафу Багдзевічу, Ігнату Санюту, Андрэю Драгуну і Антонію Грэмзу з нагоды свят Уваскрасення Пана і Дня святара складаем букет найлепшых пажаданняў. Бласлаўлення ад Уваскрослага Хрыста на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  310

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.