ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (23)

Варта ведаць

•   У Дубаі, у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, знахо­дзіцца, хіба што, самая вялікая парафія ў свеце. Каля 400 тысяч вернікаў жывуць на тэрыторыі каталіцкай парафіі Маці Божай у Дубаі. Касцёл можа змясціць 1700 чалавек, але гэтага мала. На тэрыторыі вакол святыні ўстаноўлены тэлебімы і ўзмацняльнікі гуку, яна можа змясціць каля 20 тысяч чалавек. Большую частку парафіі складаюць працаўнікі з іншых краін, галоўным чынам з Індыі і Філіпінаў. Хрысціяне (у асноўным католікі) складаюць у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах амаль 10% насельніцтва.
   
    •   У ЗША ўлады Нью-Ёрка дазволілі мусульманам зняць шэсць крыжаў з пабудаванага ў гатычным стылі касцёла, які ў дадзены час не ўжываецца для культа, каб выкарыстаць будынак як мячэць. Мясцовыя ўлады паведамілі, што не павінны ўмешвацца ў справы, якія датычаць свабоды веравызнання. Касцёл быў зачынены ў 2010 годзе, а ў яго будынку знаходзіцца адукацыйны цэнтр, які займаецца ліквідацыяй бязграматнасці сярод эмігрантаў. Ініцыятарам стварэння тут мячэці выступіў дырэктар цэнтра.

    •   Апостальская Сталіца прыгадвае пра нявырашаныя праблемы цыганоў у Еўропе. Гаворка ідзе ў першую чаргу пра нечалавечыя ўмовы пражывання, цяжкасці з атрыманнем медыцынскай дапамогі, праблемы з школьным навучаннем дзяцей, а таксама праблемы з адшуканнем працы. Аб гэтым гаварылася падчас сустрэчы Міжнароднага каталіцкага камітэту па справах цыганоў. Ватыкан прыгадвае, што цыганы – гэта еўрапейцы, што павінна быць прызнана іх права, хаця б як самай шматлікай нацыянальнай меншасці.
   
    •   У каталіцкім Касцёле з’явіўся інтэрнэт-партал “DeoSpace”. Галоўная яго мэта – аб’яднанне каталіцкіх супольнасцей ва ўсім свеце. “DeoSpace” будзе размешчаны на старонцы www.deospace.com. Пакуль што ён даступны на трох мовах: англійскай, іспанскай і італьянскай. Партал падобны на многія іншыя, але прыстасаваны да католікаў. Тут магчыма стварыць свой профіль, знайсці сяброў, далучыцца да парафіі, дадаваць фота і відэа, прасіць аб малітве. Плануецца павялічваць магчымасці партала.

Ватыканскае радыё, katolik.ru, ekai.pl, credo-ua.org, gosc.pl.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.