ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Пальмавая нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі наблізіліся да Ерузалема і прыйшлі ў Бэтфагію да гары Аліўнай, тады Езус паслаў двух вучняў, кажучы ім: “Ідзіце ў паселішча, што перад вамі. Там адразу знойдзеце прывязаную асліцу і асляня з ёю. Адвяжыце і прывядзіце да Мяне. Калі вам хто скажа што-небудзь, адкажыце, што яны патрэбны Пану; і зараз жа адашле іх”. І сталася гэта, каб збылося сказанае прарокам: “Скажыце дачцэ Сіёна: вось Кароль твой ідзе да цябе; лагодны, седзячы на асліцы, на асляняці, сыне пад’ярэмнай”. Вучні пайшлі і зрабілі так, як загадаў ім Езус. Прывялі асліцу і асляня і паклалі на іх свае плашчы, і Ён сеў на іх. І мноства людзей слала свае плашчы на дарозе, а іншыя зразалі галіны з дрэў і слалі на дарозе. А натоўпы, якія ішлі спераду і за Ім, усклікалі: “Гасанна Сыну Давіда! Бласлаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана! Гасанна на вышынях!”. Калі Ён увайшоў у Ерузалем, узрушыўся ўвесь горад, і пыталіся: “Хто гэта?”. А народ адказваў: “Гэта прарок Езус з Назарэта Галілейскага”.

Мц 21, 1–11


Прадказанне Вялікадня
   Каралеўскі ў’езд Езуса ў Ерузалем. Вучні яшчэ пры ім. Натоўпы таксама – іх заўсёды хапае там, дзе адбываецца штосьці незвычайнае. Энтузіязм перадаецца ўсім. Акрамя фарысеяў.
Але толькі Пан Езус ведаў праўду пра бліжэйшую будучыню. Ён адзін ведаў, колькі драмы ўтоена ў місійным тытуле: “Сын Давіда”. Ён адзіны ведаў самае глыбокае значэнне свайго ўезду ў Святы Горад: Яго валадарства хутка ахопіць не толькі Ерузалем, але і ўвесь свет. Не толькі будучыня, але Яго ўлада разцягнецца над мінулым і вечнасцю.
Хутка вучні разбягуцца ўстрывожаныя; адзін з іх Яго здрадзіць, другі не захоча Яго ведаць. Натоўпы, сёння поўныя энтузіязму, ужо праз некалькі дзён напоўняцца нянавісцю, а замест “Гасанна” пачуецца: “На крыж Яго!”.
Ён адзін свядома ішоў, каб выканаць прадказанні прарокаў – волю Айца.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.