ГРОДНА
Чацвер,
23 мая
2024 года
 

30 сакавіка 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем нястомных сіл, цярплівасці, моцнай веры, непахіснай надзеі і палымянай любові ў сэрцы. Няхай кожнае Ваша рашэнне будзе асвечана святлом Святога Духа, Маці Божая няхай моцна трымае Вас за руку і вядзе праз жыццё, а ўсемагутны Бог адорыць усімі сваімі ласкамі. Шчасці Божа.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай усемагутны Бог шчодра адорвае Цябе ўсімі неабходнымі ласкамі, Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца, а моцны Анёл-ахоўнік абараняе ад усякага зла. Будзь добрым пастырам па прыкладзе Езуса Хрыста!
Любячая мама з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Францішку Галдысю з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, душэўнага супакою і добрых людзей побач. Няхай Пан Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць бласлаўленнем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Жадаем апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагароджвае і ўзмацняе. Дзякуем Вам за добрае сэрца і малітву.
З малітоўнай памяццю ўдзячныя парафіяне з Жамыслаўля і парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Аляксандру Рудзевічу і Аляксандру Севасцьяновічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў і самых радасных хвілін. У гэты асаблівы дзень мы дзякуем добраму Богу за дар Вашага жыцця. Жадаем Вам добразычлівасці і любові ад кожнага чалавека, якога Вы сустрэнеце на сваім шляху. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя няхай прыціскае да свайго сэрца. Няхай Ваша высакароднае пакліканне і высейванне зярнят Божай праўды ў парафіях, дзе Вы выконваеце сваю ганаровую паслугу, прынясе задавальненне ад выбару такой складанай і адказнай жыццёвай дарогі.
З дарам малітвы парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вiктару Субелю з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай міласэрны Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць моцным здароўем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Няхай промні Божай любові няспынна ўзрастаюць у Вашым сэрцы і распаўсюджваюцца на ўсiх людзей на Вашым жыццёвым шляху. Жадаем нязгаснага запалу да працы, шчодрых дароў і натхнення Святога Духа, а таксама няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка на кожны дзень святарскай паслугі. 100 гадоў!
З малітвай i глыбокай павагай Святлана i Алiнка з Санкт-Пецярбурга
◊◊◊
Вернікі парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Балі Касцёльнай вітаюць новага пробашча кс. Віктара Мыслюка
    Ад усяго сэрца дзякуем папярэдняму пробашчу Айцу Леону Вітэку за 19 гадоў плённай і самаадданай працы ў нашай парафіі і вітаем новапрызначанага пробашча Ксяндза Віктара Мыслюка!
    Паважаны Ксёндз Віктар, на парозе Вашай душпастарскай паслугі жадаем Вам, каб заступнікі нашай парафіі – святыя Пётр і Павел – выпрошвалі для Вас шчодрыя Божыя ласкі, а асабліва адкрытыя сэрцы і любоў парафіян.
    Жадаем людской добразычлівасці і салідарнай падтрымкі ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць парафіяльнай супольнасці. Мы гарантуем, што Вы можаце разлічваць на нашу дапамогу, зычлівасць і супольную малітву.
    Няхай Марыя, Маці святароў, выпрошвае для Вас, паважаны Ксёндз Віктар, патрэбныя ласкі, а Пан Езус, добры Пастыр, бласлаўляе ў складанай душпастарскай паслузе і ў нясенні штодзённага крыжа.
    Шчасці Божа!
Парафіяне з Балі Касцёльнай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Рачка выразы глыбокага спачування, шчырага жалю, а таксама словы падтрымкі ў сувязі з адыходам да Пана любімай Мамы
перасылаюць вернікі з ашмянскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Эдуарду Сінкевічу SCJ з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, нязгаснага запалу да абвяшчэння Евангелля Словам і сваім жыццём, штодзённай радасці, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Святы Дух шчодра адорвае Вас сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці няспынна Вамі апекуецца і вядзе праз жыццё, лагодзячы ўсялякі боль і раз’ясняючы шлях. Шчасці Божа.
Каталіцкая садружнасць “Рух Марыі”
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Францішак Галдысь! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і выказваем шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шмат радасці, сілы і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай Ваша сэрца і розум ніколі не стамляюцца абвяшчаць людзям Добрае Слова, а ўсемагутны Бог няхай аддзячыць за нястомную працу на карысць нашай парафіі.
ІІІ Ордэн св. Францішка з Суботнікаў
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Эдуард Сінкевіч! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, душэўнага супакою і спакою ў сэрцы. Няхай вакол Вас заўсёды будуць зычлівыя, добрыя і сардэчныя людзі. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць Вас і ўзмоцніць, а Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы. Дзякуем за Вашу працу, шчырасць, стараннасць і цудоўнае трактаванне Божага слова.
“Легіён Марыі” з касцёла Божай Міласэрнасці на Вішняўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу пробашчу Францішку Галдысю з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, усіх Божых ласкаў, а таксама моцы ў выкананні штодзённых душпастарскіх абавязкаў.
З малітвай, любоўю і ўдзячнасцю сястра Зоф’я, спадарыні Ядзвіга, Марыя і Яніна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Рычарду Пэрчаку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, сіл і стойкасці на святарскім шляху. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя, Маці святароў, і св. Заступнік няспынна Вамі апекуюцца.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дзітвы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, шматлікіх Божых ласкаў, добрых і шчырых людзей, гатовых заўсёды прыйсці на дапамогу, шмат сіл і стойкасці ў душпастарскай паслузе. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі ў кожную хвіліну жыцця, а добры Бог няхай адорвае сваім айцоўскім бласлаўленнем, каб Вы і далей маглі будаваць Божае Валадарства на зямлі. Дзякуем бацькам за сына святара.
Удзячныя парафіяне з Уселюба
◊◊◊
Паважаным Святарам, а таксама Парафіянам з Начы і Ашмянаў за супольную малітву за светлай памяці Марыю Рачка, а таксама за словы хрысціянскага суцяшэння і падтрымку ў гэтыя цяжкія для нас хвіліны ад усяго сэрца дзякуем. Упэўніваем Вас у сваёй малітоўнай памяці і прагнем паведаміць, што ў Вашай інтэнцыі будзе адпраўлена св. Імша.
Кс. Раман Рачка і ўся сям’я Рачка

Адышоў да Пана кс. Казімір Войнюш
Светлай памяці кс. Казімір Войнюш, шматгадовы пробашч парафіі Ішчолна (Шчучынскі раён), адышоў у вечнасць 23 сакавіка ў бацькоўскім доме ў вёсцы Асенікі (Віленскі раён).
    Пахаванне спачылага святара адбылося 26 сакавіка у парафіяльным касцёле ў в. Лаварышкі (Lavorіškes, Літоўская Рэспубліка).
    Запрашаем усіх вернікаў да малітвы ў інтэнцыі спачылага святара. Няхай міласэрны Бог адорыць яго ласкай сузірання свайго Найсвяцейшага Аблічча ў Нябесным Валадарстве.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  223

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.