ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Заняткі, якія дапамогуць нам, каб перыяд Вялікага посту не прайшоў незаўважаны і каб перажыць яго глыбей

Дзіцячы куточак

• Можна ўсёй сям’ёй уключыцца ў чытанне Святога Пісання, дзе адпаведна падабраныя фрагменты пазнаёмяць не толькі дзяцей, але і бацькоў з гісторыяй збаўлення, а таксама з сімваламі, якія ёй спадарожнічаюць. Дзеці такім чынам навучацца знаходзіць кнігі і строфы Святога Пісання. Гэта таксама форма велікапоснага календара, дзякуючы якому мы можам адчуць, што набліжаемся да Пасхальнага Трыдууму.
    Можна зрабіць крыж і абклеіць яго фатаграфіямі ці загалоўкамі з газет, малюнкамі дзяцей, якія б паказвалі штосьці з іх штодзённага жыцця. Гэты праект патрэбен для таго, каб усвядоміць дзецям, што Пан Езус нясе на крыжы наша штодзённае жыццё, з’яўляецца яго часткай, што Ён памёр за нашыя грахі. Можна дадаткова прыклеіць папяровыя кветкі, як добрыя ўчынкі, і кнопкі, як дрэнныя ўчынкі.

   • Можна зрабіць цярнёвую карону (у сплеценае з вербалозу кола паўсаджваць зубачысткі або сплесці вянок з цеста ці саляной масы) і штодзённа пасля вячэрняй малітвы рабіць кароткі рахунак сумлення з нашых велікапосных пастаноў. За кожны “поспех” можна замяніць шып з кароны (зубачыстку) на кветку. Добра, калі на Вялікдзень карона для Езуса будзе ўся ў кветках. Размаўляючы з дзецьмі аб велікапосных пастановах, можна ім падказаць, каб яны рабілі пастановы на тыдзень, бо часта іх некалькі, і ўзнікае дылема, што выбраць. Таму няхай кожны тыдзень дзеці бяруць іншую пастанову.
    Можна зрабіць велікапосны каляндар для малодшых дзяцей. З белага кардону выразаем форму авечкі і прыклейваем яе на зялёны фон. Патрэбны будуць таксама ватныя дыскі. Іх павінна быць 40 – столькі, колькі дзён Вялікага посту. У нядзелі няма посту, таму гэтых дзён мы не залічваем да посных. Нядзелі можна прыклейваць як кветкі на зялёным фоне – лузе, нам іх патрэбна 6. Дзіця кожны дзень чакання Вялікадня прыклейвае адну ватку, з якіх паўстае футра для авечкі, каб яна прыгожа выглядала на свята Уваскрасення Пана.
    Для сямейнага рытуалу можна таксама прапанаваць малітоўныя сустрэчы ці хатняе набажэнства Крыжовага шляху. Па пятніцах вечарам на падлозе можна расставіць 14 запаленых свечак, а таксама розныя прадметы, якія можна ўзяць у руку і якія б сімвалізавалі чарговыя стацыі Крыжовага шляху (1-я стацыя – Езус асуджаны на смерць: шнурок; 2-я стацыя – Езус бярэ крыж: драўляны крыж; 3-я стацыя – Езус падае першы раз: пластыр; 4-я стацыя – Езус сустракае сваю Маці: ружанец; 5-я стацыя – Сымон Кірынэец дапамагае Езусу несці крыж: абразік з Сымонам Кірэнэйцам; 6-я стацыя – Вераніка выцірае твар Езуса: тканіна з абліччам Пана Езуса; 7-я стацыя – Езус падае другі раз: пластыр; 8-я стацыя – Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын: насоўка; 9-я стацыя – Езус падае трэці раз: пластыр; 10-я стацыя – З Езуса здзіраюць адзенне: фіялетавы матэрыял; 11-я стацыя – Укрыжаванне Езуса: вялікі цвік; 12-я стацыя – Езус памірае на крыжы: невялікае распяцце; 13-я стацыя – Езуса здымаюць з крыжа: абразік ці фігурка, якая паказвае Марыю з памерлым Езусам на руках; 14-я стацыя – Езуса кладуць у грабніцу: камень). Пасля прачытання кожнай стацыі дзеці кладуць абразік, які адлюстроўвае яе, пад свечку, а затым шукаюць прадмет, які падыходзіць да дадзенай падзеі. Далей коратка расказваем аб тым, што адбылося падчас гэтай стацыі і заканчваем словамі: “Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі...”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.