ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка
2024 года
 

З каталіцкага друку (66)

Прэса

Новая версія IV касцёльнага наказу
   Канферэнцыя Епіскапату Польшчы прыняла дапаўненне IV касцёльнага наказу, які датычыцца посту і ўстрымання ад мясных страў. Пятніцы і далей захоўваюць пакутны характар.
   
    IV наказ у новай версіі гучыць наступным чынам: “Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страў, а ў перыяд Вялікага посту не ўдзельнічаць у забавах”.
    “Новы запіс чацвёртага наказу ніяк не змяняе характару кожнай пятніцы як пакаяннага дня. Калі ж у пятніцу католік хацеў бы па важнай прычыне адступіць ад пакаяннага перажывання гэтага дня, ён павінен атрымаць адпаведнае звальненне”, – напісана ў пастанове Канферэнцыі Епіскапату, якая прадстаўляе актуальнае гучанне пяці касцёльных наказаў.

Санктуарый Яна Паўла II у ЗША
   Даўні Цэнтр Яна Паўла II у Вашынгтоне пасля кананізацыі Папы-паляка стане Агульнанацыянальным санктуарыем Папы ў Злучаных Штатах, як паведаміў старшыня Епіскапату Амерыкі абп Джозэф Курц.
   
    У 2011 г. даўні цэнтр набылі Рыцары Калумба з думкай аб утварэнні там санктуарыя Папы-паляка. На гэта згадзіўся мясцовы біскуп кард. Дональд Вуэрл, які прызнаў санктуарыю ранг дыяцэзіяльнага. На працягу апошніх трох гадоў ён стаў месцам малітвы і пілігрымак, прытым не толькі для жыхароў Вашынгтона.
    У самы бліжэйшы час санктуарый чакаюць неабходныя ператварэнні. Галоўны паверх колішняга цэнтра будзе перароблены ў касцёл, а ў капліцы будуць захоўваць рэліквіі Яна Паўла II. На першым паверсе, як і да гэтага часу, будзе знаходзіцца сталая экспазіцыя, прысвечаная асобе Папы-паляка. “Ян Павел II сфарміраваў цэлае пакаленне католікаў. Гэты санктуарый павінен прыгадваць людзям з усёй краіны яго святое жыццё і яго заклік да святасці, які ён скіроўвае да кожнага з нас”, – сказаў Карл Андэрсан, кіраўнік Рыцараў Калумба.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  87

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.