ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (22)

Варта ведаць

•  У Паўднёвай Карэі энцыкліка “Evagelii Gaudium” б’е рэкорды папулярнасці. Выданне на карэйскай мове выйшла пару тыдняў таму, але ўжо было прададзена каля 30-ці тысяч экзэмпляраў. Мясцовыя крыніцы падаюць, што да гэтага часу папскія дакументы разыходзіліся з цяжкасцю, што прадавалася максімальна 4 тысячы экзэмпляраў. Энцыклікай цікавяцца не толькі католікі, але і пратэстанты, і англікане, а таксама прадстаўнікі нехрысціянскіх веравызнанняў. Для многіх гэта магчымасць пазнаць Папу перад яго жнівеньскім візітам у гэтую краіну.
   
    •   У Германіі, у Мюнхене, лічаць, што ў гэтым годзе найбольш папулярнымі ў модзе будуць кашулькі з хрысціянскім матывам. Выраб такіх кашулек ужо пачаўся. На іх павінны быць размешчаны надпісы тыпу: “Так, мы хрысціяне”, Езус – дарога да Неба”, “Божае дзіця” і да т.п.

    •   У Ватыкане адбываецца футбольны турнір сярод ксяндзоў і клерыкаў “Clericus Cup”. Удзел у ім прымаюць 16 каманд, фінал адбудзецца 24 мая бягучага года. У сёлетніх матчах прымаюць удзел 358 клерыкаў і ксяндзоў; на футболцы кожнага з іх размешчаны надпіс: “Мой капітан – папа Францішак”. У мінулым годзе ў гэтым турніры перамагла каманда амерыканскіх клерыкаў з ватыканскай семінарыі.
   
    •   У Рыме прайшоў нетыповы Крыжовы шлях, у якім прымалі ўдзел былыя прастытуткі і нявольніцы. Яны дзяліліся сваім сведчаннем вяртання да Бога. Жанчыны належаць да тых, хто вярнуўся да нармальнага жыцця дзякуючы Супольнасці Яна XXIII.
   
    •   У Італіі гучна пра пэўную манахіню. Манаская сястра з Супольнасці сясцёр працаўніц Святога Дому ў Назарэце Анна Нобілі, а калісьці стрыптызёрка і танцоўшчыца ў начных клубах, называе сябе сёння “балярынай Пана Бога”, бо яна праслаўляе Стварыцеля сваім танцам. Гісторыя яе навяртання і змены адбылася падчас візіту да гробу св. Францішка ў Асізі. Сваё навяртанне манахіня параўноўвае да навяртання св. Паўла.
   
    •   У Бельгіі пасля прыняцця закону аб эўтаназіі дзяцей урачы прапануюць разгледзець магчымасць легалізацыі эўтаназіі без згоды пацыента. Гэтае права павінна было б датычыць людзей, якія не здольны акрэліць свой стан як безнадзейны.

Ватыканскае радыё, katolik.ru, gosc.pl, sedmitza.ru, credo-ua.org

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.