ГРОДНА
Аўторак,
07 лютага
2023 года
 

Слова для Жыцця (68)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Сённяшняе Евангелле паказвае нам сустрэчу Езуса з самаранкай у Сіхар, недалёка ад старажытнай студні, да якой жанчына прыходзіла кожны дзень, каб зачарпнуць вады. У гэты дзень яна сустрэла там Езуса, які сядзеў, змучаны падарожжам (параўн. Ян 4, 6). Езус звяртаецца да яе: “Дай Мне піць!” (в. 7). Такім чынам Ён пераадольвае бар’еры варожасці, якія існавалі паміж яўрэямі і самаранамі, і ламае шаблоны прадузятасці да жанчын. Гэтая простая просьба Езуса становіцца пачаткам сапраўднага шчырага дыялогу, у якім Ён з вялікай далікатнасцю ўваходзіць ва ўнутраны свет асобы, з якой, згодна з тагачасным грамадскім парадкам, не павінен нават абмовіцца словам. Езус ставіць жанчыну перад сітуацыяй, у якой яна знаходзіцца, але не асуджае яе; Ён дае ёй адчуць, што шануе яе, што ведае яе да глыбіні, а таксама абуджае ў ёй жаданне выйсці са штодзённай руціны.
    Прага Езуса была не столькі прагай вады, як прагай сустрэчы завялай, пустой душы. Езус хацеў сустрэць жанчыну з Самарыі, каб адкрыць ёй сэрца: Збаўца просіць яе, каб яна дала Яму піць, каб такім чынам падкрэсліць, выцягнуць з яе жаданне, якое жыло ў ёй самой.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 23.03.2014

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   У сучасным свеце ёсць шмат людзей, якія адчуваюць смагу Бога і пытаюцца, дзе яны могуць Яго знайсці. Каб адказаць на гэтае пытанне, неабходна спытаць сябе, што ў нас пераважае – прага да матэрыяльных рэчаў, цялесных задавальненняў, імкненне да ўлады і г.д. ці прага духоўнага жыцця, прага жыць паводле Божага закону. Ці імкнёмся мы да крыніцы жывой вады, якая ёсць у Езусе? Вялікі пост з’яўляецца вельмі добрай нагодай прыйсці да студні Езуса Хрыста і напіцца жывой вады з яе. Езус дасць нам яе, каб заспакоіць самую вялікую смагу – смагу Бога, каб быць падобнымі да св. Юзафа. Таму словы Святога Пісання: “Душа мая прагне Бога жывога” няхай будуць праграмай нашага жыцця ў Вялікі пост, каб з чыстымі душамі прыйсці да радаснага свята Пасхі.

Фрагмент гаміліі на III нядзелю Вялікага посту

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  328

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.