ГРОДНА
Серада,
08 мая
2024 года
 

IV Нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Праходзячы, Езус убачыў чалавека, сляпога ад нараджэння. І вучні спыталіся ў Яго, кажучы: “Раббі, хто зграшыў, ён ці бацькі ягоныя, што ён нарадзіўся сляпым?”. Езус адказаў: “Ні ён не зграшыў, ні бацькі ягоныя, але сталася гэта дзеля таго, каб выявіліся праз яго справы Божыя. Пакуль дзень, нам трэба рабіць справы таго, хто паслаў Мяне. Надыходзіць ноч, калі ніхто не можа рабіць. Пакуль Я на свеце, Я – святло свету”. Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў са сліны гразь і памазаў граззю вочы сляпому, і сказаў яму: “Ідзі, абмыйся ў купальні Сілоэ!” (што перакладаецца “Пасланы”). Той пайшоў, абмыўся і прыйшоў відушчым. А суседзі і тыя, хто бачыў яго раней жабраком, казалі: “Ці не той гэта, які сядзеў і жабраваў?”. Адны казалі: “Гэта ён!”. Іншыя: “Падобны да яго!”. А ён сам казаў: “Гэта я!”. Тады пыталіся ў яго: “Як жа адкрыліся твае вочы?”. Той адказаў: “Чалавек, якога завуць Езус, зрабіў гразь, памазаў вочы мае і сказаў мне: «Ідзі ў Сілоэ і абмыйся!». Я пайшоў, абмыўся і стаў бачыць”. І сказалі яму: “Дзе Ён?”. Той адказаў: “Не ведаю”.

Ян 9, 1–12


Цяжкія ісціны
   Аздароўлены трапіў у канфлікт з фарысеямі. Яны не хацелі прымаць таго, што ён атрымаў зрок. Яны не хацелі яго слухаць і проста выкінулі. Тады яго адшукаў Пан Езус. “Ці верыш у Сына Чалавечага?” – спытаўся. “А хто Ён?” – паўстала пытанне ў адказ. “Ты ўжо бачыў Яго, гэта той, хто гаворыць з табою”, – адказаў Езус. “Веру, Пане!” – і аздароўлены аддаў Яму пашану.
    Гэта здаровы прынцып спрэчных пытанняў: факты не абмяркоўваюцца; пацверджанае прымаецца такім, якое яно ёсць. Гэта таксама датычыць веры. Наколькі ж менш праблем было б у чалавека, калі б ён умеў засяродзіцца на відавочнай праўдзе! І змог яе прыняць, нягледзячы на тое, што яна можа быць цяжкай, нават балючай...

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  238

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.