ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

16 сакавіка 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, усіх Божых ласкаў, а таксама моцы ў выкананні штодзённых пастарскіх абавязкаў.
Любячая мама з сям’ёй
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя і людской добразычлівасці. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы, а выконваемая праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён на Божай ніве.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды надыходзячых Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай Езус Хрыстус, які паклікаў Вас на святарскі шлях і даверыў выкананне такой нялёгкай і адказнай паслугі, адорыць Вас усімі ласкамі і бласлаўленнем. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім мацярынскім плашчом, а св. Заступнік апекуецца ў кожную хвіліну жыцця.
З павагай вернікі з пар. Заневічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай у гэты радасны дзень Пан Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць моцным здароўем, бласлаўленнем і ўсімі ласкамі на доўгія гады жыцця. Жадаем апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і св. Заступніка. Няхай на Вашым твары заўсёды госціць усмешка, а жыццё будзе напоўнена святлом, радасцю і моцнай непахіснай верай. Поспехаў Вам на святарскім шляху! Няхай добры Бог узнагародзіць Вас і ўзмоцніць. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за добрае слова і малітву.
З малітвай удзячныя парафіяне з Трабаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Збігневу Драгулу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, сіл і стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай і св. Заступніка, дароў Святога Духа, добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца, якую Вы выконваеце, прыносіць радасць і задавальненне.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Старых Васілішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Імянін дзякуем за ахвярную працу, добрае і чулае сэрца, а таксама перасылаем сардэчныя пажаданні шчасця, здароўя, шчодрых Божых ласкаў, святла Святога Духа, апекі Маці Божай і Яе чулага заступніцтва ў складаныя жыццёвыя моманты. Няхай радасць і спакой напаўняюць сэрца, а св. Заступнік аберагае і вядзе праз усё жыццё.
З малітвай парафіяне з Паўднёвага і Парафіяльная рада
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юзафу Ханьчыцу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа і нязгаснага запалу да абвяшчэння Божага слова. Няхай праца, якую Вы выконваеце, прыносіць багаты плён, а радасць, здароўе і душэўны супакой заўсёды Вам спрыяюць.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем, каб вера, надзея і любоў ніколі не згасалі ў сэрцы, а кожная хвіліна жыцця была напоўнена здароўем, радасцю і ўсмешкай. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца, Святы Дух пранікне ў глыбіню Вашага сэрца і прынясе супакой і шмат дзён, напоўненых Яго дарамі, а святло Хрыста няхай асвячае Вашу святарскую дарогу! Павагі, добрых і зычлівых людей побач.
З удзячнасцю былыя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, сілы і поспехаў у душпастарскай працы, штодзённай радасці, моцнай і непахіснай веры, надзеі і любові ў сэрцы, а таксама ўсіх Божых ласкаў і добразычлівых людзей побач. Шчасці Божа.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Аляксандр Севасцьяновіч! Прыміце самыя шчырыя віншаванні і пажаданні з нагоды Дня нараджэння. Мы бязмежна ўдзячны Богу за Вас, наш дарагі Пробашч, за тое, што запалены Вамі 5 гадоў таму агеньчык Божай любові распальвае ў нас полымя веры, за тую ўпэўненасць, супакой і надзею, якую Вы нам даеце, за касцёл, які Вы з такой адданасцю рамантуеце, а таксама за вернасць служэнню Богу і людзям! Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе ўсцелены пялёсткамі руж ад удзячных за Вашы цярпенні людзей! Няхай міласэрны Езус праз нашы шчырыя малітвы аддзячыць Вам дарамі Святога Духа і плёнам гэтых цудоўных Божых дароў! Няхай Маці Божая абдыме Вас і адорыць цеплынёй свайго сэрца, а Ваш Анёл-ахоўнік заўсёды будзе на варце: і днём, і ноччу! А мы абяцаем вучыцца малітве сэрцам і падтрымліваць Вас ва ўсіх справах.
З любоўю, малітвай і ўдзячнасцю парафіяне касцёла св. Мікалая ў Міры
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Віктар Ханько! Пан Бог узнагародзіў Вас шматлікімі дарамі, але найбольшы з іх – гэта чулае адкрытае сэрца, таму многія людзі, якім пашчаслівілася пазнаёміцца з Вамі, акрамя добрага сябра і мудрага дарадчыка атрымалі чалавека, які няспынна ўзносіць свае малітвы за іх да Бога. Дзякуючы Вам людзі навокал становяцца больш добрымі і цярплівымі адзін да аднаго і здзяйсняюць дабро. З нагоды Вашага Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем, каб усемагутны Бог адарыў Вас сваёй бясконцай сілай для далейшага служэння на Яго ніве, душэўным супакоем, здароўем і радасцю на кожны дзень, каб Вы і далей нястомна вялі за сабой у Нябеснае Валадарства Божае люд. Няхай наша малітва, якая ўзносіцца да Бога за Вас, дапаможа Вам у складаных жыццёвых момантах! Шчасці Божа.
Моладзь з пар. Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах і св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня нараджэння складаем букет сардэчных пажаданняў: здароўя на доўгія гады, аптымізму і нязгаснага запалу да працы. Няхай на шляху, які выбраў для Вас Бог, Вам заўсёды спадарожнічае Найсвяцейшая Маці, Езус няхай заўсёды трымае Вас каля свайго сэрца і адорвае бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Дух Святы няхай будзе бясконца шчодры на свае дары. Дзякуем Вам за чулае сэрца, памяркоўнасць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу.
Марына і Алёна з пар. Жалудок
◊◊◊
Паважанаму Айцу Юзафу Макарчыку з нагоды Імянін жадаем усяго самага найлепшага: няхай здароўе з кожным днём становіцца толькі мацнейшым, сілы да абвяшчэння Божага Валадарства ніколі не слабеюць, полымя веры не гасне і асвятляе нават самыя цёмныя змрокі людскога нявер’я, а супакой няхай заўсёды жыве ў сэрцы. Няхай побач з Вамі будуць добрыя і зычлівыя людзі, міласэрны Бог адорвае ўсімі сваімі ласкамі, а св. Заступнік нястомна Вамі апекуецца і абараняе ад зла.
Рыцарства Беззаганнай
◊◊◊
Паважанаму Айцу Юзафу Гензе з нагоды надыходзячых Імянін хочам скласці букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, мноства нагод для радасці на кожны дзень, усмешкі на твары і добразычлівых людзей навокал. Няхай добры Бог адорыць Вас усімі патрэбнымі ласкамі, а Маці Божая і св. Заступнік ахінаюць няспыннай апекай.
З малітвай удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, радасці, шчасця і здзяйснення ўсіх мар. Няхай усемагутны Бог узмацняе Вас і адорвае сваім бласлаўленнем і любоўю на доўгія гады жыцця, а Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Юзаф заўсёды маюць Вас у сваёй апецы. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны.
Удзячныя парафіяне з пар. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Гавецкаму і Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем усяго самага найлепшага: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчырай радасці і добразычлівых людзей побач. Няхай Маці Божая штодзённа ахінае Вас сваёй пяшчотай і цеплынёй, а добры Бог шчодра адорвае сваімі дарамі.
Вернікі з в. Вігушкі і Галімшчына
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя і радасці ў душпастарскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Маці атуляе Вас сваім мацярынскім плашчом, прыносячы супакой у Вашае сэрца. Няхай усе людзі, якія сустракаюцца на Вашым святарскім шляху, адорваюць Вас зычлівасцю і дабрынёй.
Касцёльны камітэт касцёла Космы і Дам’яна з Астраўца
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Юзафу Багдзевічу і Юзафу Макарчыку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, радасці ў паслузе Богу і людзям. Няхай Святы Дух узмацняе душу і цела, Пан Езус дапамагае з радасцю абвяшчаць святое Евангелле, Маці Божая вядзе найпрыгажэйшымі сцежкамі, а св. Юзаф апекуецца і ўзносіць Вашыя малітвы да Божага трону. Няхай Бог узнагародзіць Вас за тыя малітвы, якія Вы складалі за нас.
З шчырай малітвай Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя і ўсіх Божых ласкаў. Няхай выконваемая паслуга прыносіць Вам радасць, а добры Бог выслухае кожную Вашу просьбу.
Удзячныя парафіяне са Свіслачы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя на доўгія гады, аптымізму, супакою ў сэрцы і цярплівасці на святарскім шляху. Няхай Святы Дух шчодра адорыць Вас сваімі дарамі, каб Ваша навука і дапамога маглі ратаваць і радаваць людскія душы, каб святло Вашай веры распаўсюджвалася на ўсіх, хто сустракаецца Вам, і вяло да навяртання тых, хто яшчэ не пазнаў Хрыста. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас сваёй апекай, а добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагароджвае Вас і ўзмацняе. Ад усяго сэрца дзякуем за добрае сэрца, працу ў нашым касцёле, абвяшчэнне Божага слова і клопат пра парафіян.
З малітвай удзячныя парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў. Няхай усё задуманае здзейсніцца, радасць і здароўе будуць Тваімі надзейнымі сябрамі, у сэрцы няхай жыве супакой, а побач будуць добразычлівыя людзі. Няхай Маці Божая і св. Заступнік заўсёды апекуюцца Табой, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Шчасці Божа!
Родныя

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.