ГРОДНА
Панядзелак,
07 кастрычніка
2024 года
 

Што рабіць з блаславёнымі рэчамі?

Задай пытанне

Кс. Кірыл БардонаўКалі мы ўдзельнічаем у абрадзе бласлаўлення нейкіх прадметаў ці рэчываў, то варта ведаць, які ў гэтым сэнс. Звычайна непасрэдна перад бласлаўленнем святар або дыякан растлумачвае, для чаго гэта робіцца. Праз малітву Касцёла на прадметы зыходзіць Божае бласлаўленне, і такім чынам яны атрымліваюць новае значэнне. Яны становяцца знакамі Божай прысутнасці ў свеце.
    Нельга прадаваць або вы­кідваць блаславёныя прад­меты. Мы можам іх падарыць блізкаму або знаёмаму чалавеку. Калі блаславёныя рэчы былі пашкоджаны і няма магчымасці іх аднавіць, то варта дэмантаваць ці спаліць тое, што гарыць. Напрыклад, вербачкі з Пальмовай нядзелі спальваюць, а гэтым попелам потым пасыпаюць галовы ў Папяльцовую сераду. Аднак гэта не датычыцца выпадкаў, калі пры бласлаўленні нейкага прадмета асвячаецца сама дзейнасць, якая адбываецца пры яго дапамозе, а сам ён не служыць Божаму культу, як, напрыклад, у выпадку бласлаўлення транспартных сродкаў.
    Вяртаючыся да абраду бласлаўлення рэчаў, варта падкрэсліць, што сам гэты абрад часта падказвае, што нам з імі рабіць. Свечку мы запальваем як знак нашай малітвы і ахвяры, даём у руку паміраючаму і гэтак далей. Хлеб святой Агаты на нашых землях прынята браць з сабой у падарожжа або захоўваць у дамах, спалучаючы з гэтым малітву аб захаванні ад небяспекі. Калі ў нас узнікаюць сумненні, для чаго неабходны тыя або іншыя блаславёныя рэчы і як іх захоўваць, варта проста запытацца ў аўтарытэтных асоб ці звярнуцца да правераных крыніц ведаў. Многія інтэрнэт-крыніцы і друкаваныя вы­данні падаюць непраўдзівую інфармацыю на гэты конт.
Неабходна асцерагацца ўспрыняцця блаславёных рэчаў як амулетаў – прадметаў, якія ў перакананні некаторых маюць таямнічую, магічную сілу, або талісманаў – рэчаў, якія нібыта прыносяць шчасце і поспех. Такія перакананні з’яўляюцца праяўленнем фетышызму – веры ў моц рэчаў, што адкрывае чалавека для дэманічнага ўплыву і з’яўляецца магічнай практыкай. Ілюстрацыяй гэтаму могуць быць, напрыклад, перакананні некаторых, быццам існуць свечкі, якія запальваюць толькі “за памерлых” і толькі “за здароўе”. Вырашальнымі заўсёды з’яўляюцца намер чалавека і малітва, а не колькасць асвечанай вады, якая трапіла на прадмет, як думаюць некаторыя. Не самі рэчы дапамагаюць чалавеку, а Божая моц.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  86

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.