ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

III Нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Прыйшоў Езус у самарыйскі горад, званы Сіхар, паблізу зямлі, якую даў Якуб Юзафу, сыну свайму. Была там студня Якуба. Езус, стомлены дарогай, сядзеў пры студні. Было каля шостай гадзіны. Вось, прыйшла жанчына з Самарыі зачарпнуць вады. Кажа ёй Езус: “Дай Мне піць”. Вучні ж Ягоныя адышлі ў горад купіць ежы. Жанчына самаранка сказала Яму: “Як Ты, юдэй, просіш піць у мяне, жанчыны самаранкі?”. Бо юдэі не маюць зносін з самаранамі. Езус сказаў ёй у адказ: “Калі б ты ведала дар Божы і хто кажа табе «дай мне піць», то сама прасіла б у Яго, і Ён бы даў табе жывой вады”. Жанчына кажа Яму: “Пане, у цябе і зачарпнуць няма чым, а студня глыбокая. Адкуль жа ў Цябе вада жывая? Няўжо ты большы ад айца нашага Якуба, які даў нам гэтую студню і сам з яе піў, і сыны яго, і статкі яго?” Езус сказаў ёй у адказ: “Кожны, хто п’е гэтую ваду, зноў адчуе прагу. А хто б піў ваду, якую Я дам яму, не зазнае смагі навекі; а вада, якую дам яму, стане ў ім крыніцай вады, якая цячэ ў жыццё вечнае”.

Ян 4, 5–15


Прага сустрэчы
   Нам вядома, аб чым размаўлялі пры студні. Самаранка са здзіўленнем адкрыла, што Езус ведае яе жаданне быць каханай, якое яна заспакойвае ў чарговых сужэнствах. Яна даведалася аб галоўным – кім з’яўляецца яе Суразмоўца. Дзякуючы ёй іншыя жыхары Самарыі таксама пазналі Езуса. Выклікае здзіўленне: тут не было ніводнага цуду, не было натоўпаў. Была пасляабедзенная спёка, звычайная жанчына са сваімі праблемамі, дакучлівая прага. Цішыню і пустку напаўняе цярплівая прысутнасць Езуса. Хапіла некалькіх сказаў, каб дакрануцца да глыбіні людскога сэрца. Углыб чалавечых жаданняў уваходзіў сам Збаўца, таму яны не могуць застацца неспатоленымі: Ён жа крыніца жывой вады!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.