ГРОДНА
Чацвер,
18 ліпеня
2024 года
 

II Нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Узяў Езус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і павёў іх адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, як сонца, і адзенне Ягонае стала белае, як святло. І вось, з’явіліся ім Майсей і Ілля, і размаўлялі з Ім. Адазваўшыся, Пётр сказаў Езусу: “Пане, добра нам тут быць. Калі хочаш, я зраблю тут тры шатры: Табе адзін, Майсею адзін і адзін Іллі”. Калі ён яшчэ казаў, светлае воблака агарнула іх, і вось голас з воблака сказаў: “Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў. Яго слухайце”. Пачуўшы гэта, вучні ўпалі ніцма і вельмі спалохаліся. А Езус падышоў, дакрануўся да іх і сказаў: “Устаньце і не бойцеся”. Узняўшы вочы, яны нікога не ўбачылі, акрамя аднаго Езуса. Калі сыходзілі з гары, Езус загадаў ім, кажучы: “Нікому не кажыце пра гэтае бачанне, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне”.

Мц 17, 1–9


Жыццёвы Правадыр
   У жыцці Пана Езуса часта даходзіла да крайніх сітуацый: ад захаплення Яго слухачоў да рашуча варожых рэакцый, ад эйфарыі вучняў, гатовых аддаць за Яго жыццё, да выпадкаў адрачэння ці нават здрады, якія адбываліся хутка пасля гэтага. Тыдзень таму Евангелле расказвала аб спакушэнні Пана Езуса ў пустыні, сённяшні фрагмент прадстаўляе Збаўцу ў Яго Боскай хвале на Гары Перамянення. Нягледзячы на рэзкія адрозненні ў апісаных эпізодах, іх яднае прысутнасць Святога Духа. Гэта Дух завёў Езуса ў пустыню, той жа Дух парадзіў Яму ўзысці на гару. Апосталы не маглі ўсяго зразумець, таму Езус наказаў ім маўчаць. Усё стане зразумелым толькі ў святле раніцы Уваскрасення.
    Гэта як у звычайным чалавечым жыцці, дзе не ўсё проста і зразумела! Цяжкі досвед, радасці і драмы з’яўляюцца таямніцай. Вельмі важна мець Правадыра. Ён давядзе да праўды аб усім.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  167

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.