ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

2 сакавіка 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Казіміру Велікасельцу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, няспыннай апекі св. Заступніка, людской дабрыні, а таксама шмат радасці на кожны дзень жыцця і пастарскай паслугі. Шчасці Божа.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаным Айцам: Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра, шчодрых дароў Святога Духа і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай Ваша душпастарская праца прыносіць Вам радасць і задавальненне, а побач будуць добразычлівыя людзі. Шчасці Божа.
Вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Паважанай Сястры Эўхарыі з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя, сілы, душэўнага супакою, аптымізму і стойкасці. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня назаўсёды паселяцца ў Вашым сэрцы.
Дзеці і іх бацькі з пар. Сапоцкін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат радасці, здароўя і нязгаснага духоўнага запалу ў складанай святарскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас мацярынскай любоўю і апекай, асабліва ў цяжкія хвіліны, і выпрошвае ў Сына ўсе неабходныя ласкі.
Сям’я Пілюткевіч
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Аляксандру Мятліцкаму і Сястры Аляксандры Арэшка з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, радасці і цярплівасці. Няхай дарога, якую Вы выбралі, будзе шчаслівая і добрая, каб Вы з радасцю маглі служыць Богу і людзям. Няхай Вамі заўсёды апекуюцца Бог Айцец, Дух Святы і Сын Божы, а Маці Божая няхай прытуляе Вас да свайго сэрца і дапамагае ў складаныя жыццёвыя моманты.
З малітоўнай памяццю Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, святла Святога Духа, а таксама добрых і зычлівых людзей у нялёгкай святарскай працы. Шчасці Божа.
Хор з пабернардынскага касцёла
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, святла Святога Духа на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, а таксама штодзённай апекі св. Заступніка і Найсвяцейшай Панны Марыі. Шчасці Божа.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Селіванаўцаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін перасылаем мноства самых сардэчных пажаданняў: Божага бласлаўлення, моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай Найсвяцейшая Маці атуляе Вас сваім мацярынскім плашчом, прыносячы супакой у сэрца і ўсмешку на твар, Дух Святы няхай нястомна над Вамі чувае, а св. Заступнік апекуецца ў кожную хвіліну жыцця.
Парафіяне з в. Ятвезь
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці ў душпастарскай паслузе, а таксама сіл да рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай усе людзі, якіх Вы сустракаеце на сваім святарскім шляху, адорваюць Вас зычлівасцю і дабрынёй, а ўсемагутны Бог няхай спасылае на Вас свае дары.
Адарацыйнае кола і хор з пар. Адамавічы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама зычлівых і добрых людзей побач. Няхай кожны перажыты дзень дадае Вам радасці, а прыгожая ўсмешка няхай заўсёды госціць на Вашым твары. Шчасці Божа.
Верныя парафіяне з в. Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Катлімоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, радасці на кожны дзень святарскай паслугі, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, а таксама шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця.
Сем’і Скамарошка, Крывіцкіх, Скрабоўскіх
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, усіх дароў Святога Духа і нястомнай апекі св. Заступніка. Няхай усе беды Вас абыходзяць, у душы заўсёды пануе супакой, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Шчасці Божа.
Сем’і Скамарошка і Крывіцкіх
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас сваімі ласкамі, Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом сваёй мацярынскай любові і міласэрнасці, Дух Святы няспынна спасылае на Вас свае дары, а св. Заступнік стала апекуецца і накіроўвае дарогай да святасці.
Парафіяне з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды надыходзячага Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай на дарозе, якую для Вас выбраў Бог, Вам заўсёды спадарожнічае Найсвяцейшая Маці, добры Езус няхай трымае Вас пры сваім сэрцы і адорвае бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Дух Святы будзе бясконца шчодры на свае дары.
Удзячныя сем’і Скліфасофскіх, Крывіцкіх і Асноўчык з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Жывалеўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог адорвае Цябе моцным здароўем, шчасцем, сілай, радасцю і супакоем. Промень Божай ласкі няхай заўсёды ззяе над Тваёй галавой, а Дух Святы няхай дапамагае ў складанай душпастарскай працы. 100 гадоў!
Сям’я Жывалеўскіх
◊◊◊
Паважанаму Айцу Раману Цесляку з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у сэрцы, а Найсвяцейшая Маці апекуецца і вядзе праз жыццё.
З удзячнасцю і малітвай міністранты з Парэчча
◊◊◊
Паважанаму Айцу Раману Цесляку з нагоды Імянін і Дня нараджэння жадаем шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень святарскай паслугі.
З малітвай парафіяне з Парэчча
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Зайко з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, усіх дароў ад Хрыста, моцнага здароўя, душэўнага супакою і зычлівых людзей побач. Няхай агонь Святога Духа, які ззяе ў Вашым сэрцы, ніколі не згасне, а радасць несці Хрыста людзям напаўняе Вашу душу. Дзякуем Вам за навуку і веды, якімі Вы дзеліцеся з намі, а Пану Богу – за тое, што паслаў нам Вас. 100 гадоў!
З глыбокай пашанай парафіяне з Рэплі
◊◊◊
Паважаным Айцам Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Казіміра, моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і добразычлівых людзей побач.
Парафіяне з Селіванаўцаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага зароўя на доўгія гады жыцця, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, штодзённа ўзмацняе веру і надзею, а Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца. Жадаем, каб кожны Ваш дзень быў радасны, спакойны, шчаслівы і бласлаўлёны.
Яна, Валерый і Вераніка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Кудэрку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат Божых ласкаў, здароўя, радасці і сілы ў абвяшчэнні Божага слова, а таксама настомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Заўсёды будзьце старанным і верным наступнікам і слугой Хрыста.
З малітвай парафіяне з Аўгустоўка

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  226

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.