ГРОДНА
Панядзелак,
28 красавіка 2025 года |
Шкоднае зелле

– Матуля, – сказала Аня, – я больш не буду палоць гэтую градку. Мне сумна глядзець цяпер на наш агародзік: тут так прыгожа каласіўся пырай, цвіў малачай і канюшына, а пасля нашай праполкі пуста стала, толькі дзе-нідзе парасткі агуркоў. Няма чым мне палюбавацца!
Маці пагадзілася і ўшанавала жаданне сваёй маленькай дачушкі, таму палова агурочнай градкі засталася непраполатай. †
Тыдні праз два на рынку пачалі з’яўляцца першыя агуркі, памідоры ды іншая гародніна. Маленькая Аня больш за ўсіх стамілася чаканнем, калі ж з’явіцца магчымасць сарваць свежанькі агурочак ці вырваць сакавітую моркву. Якое ж было яе здзіўленне, калі на непраполатай градцы яна не знайшла нічога, акрамя адцвілага зелля! З сумным выглядам яна вярнулася да матулі.
– Мамачка, – сказала яна са слязамі на вачах, – ты ведаеш, што я перш цешылася, гледзячы на градку, якую ты дазволіла не палоць, а зараз на ёй няма нічога, акрамя засохлага зелля, а на той частцы, якую мы прапалолі разам з табой і Юляй, ужо з’явіліся маленькія агурочкі. Матуля з пяшчотай паглядзела на сваю маленькую дачушку і, суцяшаючы яе, сказала:
– Дарагая мая Анечка, памятай, што агарод падобны на нашу душу. Як і ў агародзе, у нашай душы ёсць шмат добрага, але ёсць і дрэннае. Добрыя расліны ў агародзе падобныя на добрыя жаданні ў нашай душы, а зелле – гэта нашы грахі і дрэнныя жаданні. Часам нам здаецца, што гэтыя “кветачкі” не могуць перашкодзіць гародніне на градцы, але насамрэч гэта не так. Як табе сумна было глядзець на вычышчаны агарод, таму што ён зрабіўся пустым, так сумна і цяжка чалавеку пакінуць свае дрэнныя звычкі, без іх жыццё здаецца яму нецікавым. Ён не пакідае іх, не імкнецца вынішчыць. І што ж? Яны прыводзяць яго на край згубы. Усё добрае ў ім памірае, ён перастае любіць Бога, блізкіх, бацькоў. Грэх знішчае нашу душу, пазбаўляе нас жыцця. Калі чалавек памірае, ён становіцца перад Богам, і аказваецца, што няма ў чалавека нічога, ніякіх добрых учынкаў. А грахі, як табе цяпер гэтае зелле, не здаюцца яму прыемнымі. На жаль, пасля таго, як чалавек памірае, ён ужо нічога не можа змяніць. Таму ў Евангеллі сказана: “Ужо сякера прыкладзена да карэння дрэў. Таму кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў агонь” (Мц 3, 10). Не забывай пра гэта, дарагая мая! Дрэва, якое не прыносіць пладоў – гэта тое самае, што і зелле. Яно азначае чалавека, які не робіць добрых спраў, чалавека, адданага загане. Пазбягай граху – гэтага шкоднага зелля, якое так часта заглушае ў людзях добрае.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 248 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.