ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Сімволіка герба біскупа Юзафа Станеўскага

З жыцця Касцёла

Старажытным звычаем Касцёла з’яўляецца практыка выкарыстання святарамі адпаведнага герба для сцвярджэння статусу або выканання касцёльных функцый. Герб з дэвізам ствараюць шчыт з геральдычнымі знакамі і акружаючымі элементамі, якія вызначаюць святарскі статус.
Герб кс. б-па Юзафа Ста­неўскага складаецца з гербавага шчыта, змешчанага на крыжы, над якім знаходзіцца зялёны капялюш са шнурком, што заканчваецца з кожнага боку 6 вузламі ў трох радах. Гэта ўказвае на годнасць біскупа. Пантыфікальны капялюш, які называецца прэлацкім ці гербавым (найбольш характэрны сімвал годнасці ў духоўных гербах), паходзіць ад круглага чорнага капелюша з даволі шырокімі палямі і шнурком, які завязваецца пад падбародкам; такі капялюш калісьці шырока выкарыстоўваўся духоўнымі асобамі падчас падарожжаў і пілігрымак. Герб дапаўняецца дэвізам біскупскага служэння EVANGELIA GAUDIUM (РАДАСЦЬ ЕВАНГЕЛЛЯ), які адначасова з’яўляецца ключом да інтэпрэтацыі самога гербавага знака, а таксама змешчаных у ім прыярытэтаў, характэрных для пастарскай паслугі ксяндза біскупа.
Шчыт падзелены на тры палі ў форме перавернутай лацінскай літары “Y”. У правым (адпаведна геральдычнай сістэме) верхнім залатым полі, якое сімвалізуе хрысціянскія цноты (веру, справядлівасць, міласэрнасць), а таксама багацце і ўладу, знаходзіцца сімвал прабітага сэрца ў цярновым вянку, з якога выходзіць полымя агню і прамяні. Гэта сімвал нашага Збаўцы – Езуса Хрыста, Які з’яўляецца найвялікшым багаццем і Найвышэйшым Валадаром, сэрца Якога, прыбітае на крыжы, – крыніца ўсіх ласкаў і цнот у жыцці чалавека. Полымя агню азначае жыццё – заўсёды жывога Езуса Хрыста, а прамяні – бясконцы дар любові, якім Ён хоча адарыць усіх. Гэты сімвал звязаны з роднай парафіяй ксяндза біскупа Юзафа (у Заневічах) і звернуты да кожнай сям’і, якая з’яўляецца вялікім багаццем Касцёла і якая таксама павінна чэрпаць сваю сілу і моц з сэрца Збаўцы.
    У левым (адпаведна геральдычнай сістэме) верхнім блакітным полі, якое сімвалізуе чысціню, вернасць, блакіт неба, а таксама з’яўляецца марыйным колерам, знаходзіцца вобраз Найсвяцейшай Панны Марыі з іконы Маці Божай Вастрабрамскай – Маці Міласэрнасці, якая як пасланніца Святога Духа накіроўвае нас на шлях веры, як выбранніца Святога Духа моліцца ў супольнасці Апосталаў і вучняў Хрыста, уводзячы ўвесь Касцёл у таямніцу Дароў Святога Духа, як выхавальніца ўсіх пакаленняў укрывае сваім плашчом апекі нашых продкаў, як заступніца Віленскай архідыяцэзіі да гэтага часу клапоціцца пра сваіх дзяцей Гродзенскай дыяцэзіі, што была ўтворана ў 1991 г. часткова з Віленскай архідыяцэзіі.
    У ніжнім зялёным полі, якое сімвалізуе надзею, свабоду, радасць і багацце, знаходзіцца сімвал горада Гродна – алень св. Губерта з залатым крыжам паміж рагамі. Кожная паслуга мае сваё акрэсленае месца, час і абставіны, таму ўсё, што робіцца сучасным пакаленнем хрысціян, павінна быць зроблена з надзеяй і верай у Божы Провід, а таксама ў радасць, якая зыходзіць з выканання паслугі абвяшчэнння Евангелля Хрыста.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.