ГРОДНА
Субота,
15 лютага 2025 года |
Беларусі патрэбна малітва

Наша краіна, ідучы ў будучыню, павінна перш за ўсё памятаць аб сваіх хрысціянскіх традыцыях. Наша замля заўсёды была напоўнена малітвай, нават тады, калі гэтая малітва была ціхай і ўтоенай, калі людзі маліліся ў замкнутых святынях. Нашыя продкі на каленях прынеслі нам гэты дар малітвы. Сёння мы атрымліваем эстафету веры, эстафету малітоўнага настрою нашых дзядоў і прадзедаў. Ужо таксама дастаткова шмат пазітыўных момантаў, якія датычаць малітоўнай сустрэчы людзей сённяшняй эпохі з Богам. Ёсць і цяжкасці – спакусы, якія адцягваюць маладога чалавека ад Бога. Але з Божай дапамогай іх заўсёды можна пераадолець. †
Калісьці ад пэўнай асобы я пачуў, што малітве трэба навучыцца. І гаворка была не пра запамінанне пацёрак, але пра тое, што малады чалавек, так як ён вучыцца матэматыцы ці хіміі ў школе, павінен вучыцца і малітве. Можна з гэтым згадзіцца, але трэба дадаць, што заўсёды, калі мы хочам слухаць Бога і жыць паводле Яго запаведзей, мы знаходзімся ў школе малітвы. Тады, калі чалавек так робіць, ён вучыцца маліцца, размаўляць з Богам.
Беларусь крочыць у такім накірунку, у якім крочаць людзі, што маюць выбар: жыць паводле запаведзей і памятаць аб хрысціянскіх традыцыях або “ствараць” тое, што не мае сэнсу ў будучыні.
Важна таксама прыгадаць, што малітва – гэта дар і гонар для чалавека. Менавіта дзякуючы самому Пану мы можам сустрэцца з Ім, а гэтую сустрэчу мы называем малітвай. Езус Хрыстус прапануе чалавеку сустракацца і сябраваць з Сабой, а чалавек толькі прымае Божае запрашэнне. І хоць мы не абавязаны, мы, усё ж, хочам, бо Ён нас любіць, разлічвае на нас, мы не можам Яго падвесці, Ён нас чакае і сам зрабіў нас здольнымі да сустрэчы з Сабой. Хрыстос запрашае сёння і Беларусь, каб яна была хрысціянскай краінай, каб усе жыхары памяталі пра Крыж, назаўсёды ўкапаны ў зямлю азёр і лясоў, у зямлю, дзе жывуць адкрытыя людзі, якія заслугоўваюць шчасця.
Бягучы год у Касцёле Беларусі абвешчаны Годам малітвы, таму наша краіна можа стаць яе паслом. Найлепшы прыклад заўсёды свой. У Гродне ў новым мікрараёне, дзе я кожную нядзелю малюся з вернікамі – а гэта як старэйшыя, так і малодшыя людзі, дзеці і моладзь – св. Імша адпраўляецца на вуліцы, бо ў нас няма нават капліцы. А там надвор’е такое, якое ўжо ёсць. Аднойчы я кажу вернікам: “Сёння вельмі холадна, моцны вецер і снег, а вы прыходзіце на малітву. Як гэта?”. Адна асоба падышла да мяне пасля Імшы і сказала, што гэта наша супольная малітва, што яна вельмі важная ў жыцці ўсіх, хто сюды прыходзіць. І тады я ў чарговы раз усвядоміў, што ніхто і нішто не можа забраць гэты дар з сэрца чалавека. Наша прыгожая краіна становіцца вялікім Касцёлам малітвы. Хочацца пажадаць кожнаму, каб гэтая эстафета веры і малітвы была перададзена далей, і няхай кожны з нас, са свайго боку, прыкладзе ўсе магчымыя намаганні, каб гэты вялікі заклік – “Божа, заўсёды апекуйся Беларуссю” – заўжды быў на вуснах жыхароў нашай краіны.
Я вырашыў напісаць на гэтую тэму, памятаючы словы папы Францішка: “Без малітвы мы губляемся ў жыцці”. Без малітвы Беларусь і кожны чалавек можа згубіцца, а ніхто з нас гэтага не хоча. Таму давайце нястомна маліцца, як сказаў Папа, “каб з Ім [Богам] змагацца супраць зла”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 320 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.