ГРОДНА
Нядзеля,
27 красавіка 2025 года |
Марцыпан

Марцыпанавае цеста можна прыгатаваць самім.
Каб зрабіць яго самастойна, Вам спатрэбіцца: 200 г цукру, 200 г міндальных гарэхаў, 50 мл вады і, вядома ж, дапамога каго-небудзь з дарослых. †

1. Міндаль пагатуй некалькі хвілін у кіпені, пасля чаго прамый у халоднай вадзе і ачысці скурку.
2. Вычышчаны міндаль падсушы на патэльні пяць хвілін, а затым перамялі.
3. Ваду змяшай з цукрам, пагатуй некалькі хвілін, каб цукар растварыўся.
4. Дадай міндаль. Асцярожна: цеста будзе гарачым!
5. Усё перамяшай, а затым яшчэ раз перамялі ў блэндары.
6. Калі марцыпан крышыцца – дадай трохі вады.
7. Гатовы марцыпан накрый плёнкай, каб не высыхаў.
8. Чым больш марцыпан церці ў руках, тым лягчэй з яго ляпіць.
Марцыпанавая жабка
Каб зляпіць жабку, змяшай невялікі кавалачак марцыпану з харчовай фарбай. Цеста павінна атрымацца зялёнага колеру. Лапкі, вочкі і вушкі будуць добра трымацца, калі спачатку намачыць іх вадой, а затым прымацаваць да тулава.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 249 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.