ГРОДНА
Пятніца,
13 верасня 2024 года |
З каталіцкага друку (62)
Кард. Станіслаў Дзівіш запусціў гадзіннік, які адлічвае час да кананізацыі бл. Яна Паўла II.
Падзея адбылася падчас прэс-канферэнцыі, на якой таксама была прэзентавана нетыповая манета, падрыхтаваная Папскім манетным дваром разам з Музеем манет і медалёў Яна Паўла II у Чанстахове. Манета ў выглядзе Польшчы (афіцыйная дата выпуску – 27 красавіка 2014 г.) важыць 100 унцый – звыш 3 кілаграмаў. Яна выканана са срэбра 999,9 пробы.
Матывы, якімі яна аздоблена, звязаны з постаццю Яна Паўла II. Гэта, між іншым: 27 дыяментаў (сімвалізуюць гады Пантыфікату), аблічча Маці Божай Чанстахоўскай, а таксама панарамы Кракава і Ватыкана.
У суме будзе адчаканена 100 манет, 99 з якіх трапяць у продаж. 55 будуць даступны ў Польшчы, а астатнія трапяць у калекцыі калекцыянераў па-за яе межамі. Манету з нумарам “0” атрымае падчас Сусветных дзён моладзі ў 2016 годзе папа Францішак. †

Французскія католікі звяртаюцца да Папы
Звыш 105 тысяч французскіх католікаў, галоўным чынам маладых, падпісалі петыцыю да папы Францішка перад візітам у Ватыкан Франсуа Оланда. Яны просяць Святога Айца, каб падчас размовы з прэзідэнтам ён выказаў занепакоенасць і незадаволенасць французскіх католікаў.
Прычын для гэтага шмат. У першую чаргу, яны прыгадваюць пра легалізацыю г.зв. сужэнстваў гомасексуальных, што пазбаўляе дзяцей іх асноўнага права мець бацьку і маці і адкрывае шлях да гандлю людскім целам. Голас католікаў у гэтай справе праігнаравалі і падавілі такім ганебным чынам, што гэта сустрэла асуджэнне з боку Савета Еўропы.
Французскія католікі прыгадваюць таксама пра планы прэзідэнта адносна эўтаназіі і пра змену ўсяго складу Нацыянальнага этычнага камітэта пасля таго, як той выказаўся супраць легалізацыі эўтаназіі. У новым складзе камітэта не аказалася ніводнага прадстаўніка рэлігійных супольнасцей.
У петыцыі Пантыфіку таксама паведамляецца пра маніпуляцыю, выкліканую гендэрнай ідэалогіяй, у французскіх школах. У гэтым кантэксце католікі цытуюць планы міністра асветы, які хоча вызваліць дзяцей ад усіх дэтэрмінізмаў, у тым ліку і сямейнага.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 110 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.