ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (64)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Хрыстос, які не можа быць падзелены, хоча прыцягнуць нас да сябе, да пачуццяў свайго сэрца, да свайго абсалютнага і вернага даручэння ў рукі Айца, да свайго поўнага спусташэння з-за любові да людзей. Толькі Ён можа быць правілам, прычынай, Тым, хто стварае наша адзінства.
    Знаходзячыся ў Яго прысут­насці, мы становімся больш свядомымі, што не можам лічыць падзелы ў Касцёле з’явай, пэўным чынам, натуральнай, непазбежнай для ўсякай формы грамадскага жыцця. Нашыя падзелы раняць Яго цела, раняць сведчанне, даваць якое перад светам мы закліканы. Дэкрэт аб экуменізме II Ватыканскага Сабору, цытуючы разважаемы намі тэкст св. Паўла, сцвярджае: “Хрыстос Пан заснаваў адзін адзіны Касцёл, у той жа час многія хрысціянскія супольнасці ўяўляюцца людзям як сапраўдныя спадкаемцы Езуса Хрыста. Усе вызнаюць, што з’яўляюцца вучнямі Пана, нягледзячы на тое, што маюць супярэчлівыя перакананні і накіроўваюцца рознымі дарогамі, нібы гэта сам Хрыстос падзелены”. А пазней дадае: “Гэты падзел адкрыта супрацьстаіць волі Хрыста і псуе свет, а яшчэ прыносіць шкоду найсвяцейшай справе абвяшчэння Евангелля ўсім стварэнням” (Unitatis redintegratio, 1).
   
Фрагмент гаміліі падчас Нешпараў у свята Навяртання св. ап. Паўла і на заканчэнне Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян, 25.01.2014

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   “Навярніцеся ад сваіх грахоў і звярніцеся да Бога, бо Божае Валадарства блізка”. У рэгбі, пасля таго як гулец здабывае пункты, яго каманда атрымлівае дадатковую магчымасць правесці ўдар па варотах. У старажытнай гульні па спартыўнай барацьбе, калі атлет пераварочвае саперніка ў процілеглую пазіцыю, то, акрамя пунктаў, ён атрымлівае магчымасць з гэтай пазіцыі працягнуць барацьбу. Такім чынам, сітуацыя атлета змяняецца. Жыццё – гэта сталая змена, гэта рух, – як кажа прыказка. Каб дасягнуць святасці, неабходна ўвесь час змяняцца ў добрым напрамку.
    Святое Пісанне часта заклікае да змены сэрца: “Пане, ствары ўва мне чыстае сэрца і аднаві ўва мне моц духа”. Менавіта такія адносіны да Бога з’яўляюцца ўмовай навяртання.

Фрагмент гаміліі, 26.01.2014

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.