ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

Слова для Жыцця (62)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    У гэтую ноч, як прамень яснага святла, разносіцца навіна Апостала: “З’явілася ласка Бога, збаўляючы ўсіх людзей...” (Ціт 2, 11).
    Ласкай, якая з’явілася свету, ёсць Езус, народжаны Марыяй Паннай, сапраўдны Чалавек і сапраўдны Бог. Ён увайшоў у нашу гісторыю, дзяліў нашу дарогу. Ён прыйшоў, каб вызваліць нас з цемры і даць нам святло. У Ім праявілася ласка, міласэрнасць, чуласць Айца: Езус з’яўляецца Любоўю, якая стала целам. Ён не толькі настаўнік мудрасці, Ён не нейкі ідэал, да якога мы імкнёмся і ведаем, што знаходзімся ад Яго страшна далёка, Ён з’яўляецца Сэнсам жыцця і гісторыі, які збудаваў свой дом сярод нас.
    У гэтую ноч мы дзелім радасць Евангелля: Бог любіць нас, любіць так моцна, што даў свайго Сына, як нашага брата, як святло ў нашай цемры. Бог паўтарае нам: “Не бойцеся!” (Лк 2, 10). І я таксама кажу вам: не бойцеся! Наш Айцец цярплівы, Ён любіць нас, дае нам Езуса, каб весці нас па дарозе ў абяцаную зямлю. Ён – святло, якое асвятляе змрок. Ён – наш супакой. Амэн.
Фрагмент гаміліі падчас вігіліі Божага Нараджэння

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Сучасны свет кожны дзень прыносіць нам усё новыя і новыя сюрпрызы. Але найбольшым сюрпрызам ёсць тое, што Бог, як кажа Папа Францішак, кожны дзень нас здзіўляе, парушаючы схемы нашага жыцця і нашы планы, і кажа: “Паверце Мне, не бойцеся і ідзіце за Мной!” Ці сапраўды мы дазваляем Яму ўвайсці ў наша жыццё?
    Езус нарадзіўся два тысячагоддзі таму. Але праз паслугу Касцёла Ён сваёю ласкаю нараджаецца ў нашых сэрцах і сёння, і голасам Касцёла стукае ў нашы сэрцы. Ці не здзіўляе нас гэта? Ці дазваляем мы Яму ўвайсці ў нашае жыццё? Ці хочам, каб Ён яго перамяніў? Каму мы больш давяраем? Яму ці абяцанням гэтага свету, у якім няма трываласці і які працінаюць розныя крызісы?
    Езус стукае ў нашы сэрцы і хоча, каб мы пачулі Ягоны стук і знайшлі Яму месца, бо толькі ў Ім чалавек будзе шчаслівым і будзе будаваць шчасце ўсяго грамадства.
   
Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы ў ноч Божага Нараджэння

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.