ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

22 снежня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай нованароджаны Езус заўсёды валадарыць у сэрцы, дадаючы сілы ў службе Богу і людзям. Няхай здароўе, радасць, супакой, любоў і людская добразычлівасць заўсёды Вам спадарожнічаюць, а Найсвяцейшая Маці няхай ахінае Вас сваёй апекай і ахоўвае ад зла.
З павагай рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу і ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем мноства ласкаў ад Божага Дзіцятка, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моцнага здароўя, радасці і душэўнага супакою на кожны дзень жыцця.
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Дзіцятка Езус адорыць Вас добрым здароўем, сэрца няхай ніколі не засмуціцца, а далейшае жыццё няхай плыве ў шчасці і спакоі.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Маці Божая дапамагае ў нялёгкай пастарскай паслузе. Мы ад усяго сэрца дзякуем Вам за назначэнне нам нашага пробашча, які нястомна нам спадарожнічае і дапамагае крочыць дарогай да Пана. Шчасці Божа!
З павагай і надзеяй на пастарскае бласлаўленне вернікі з Каробчыцаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам рэдактарам Паўлу Салабудзе і Яну Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2014 года жадаем радасці ад абвяшчэння Божага слова, бласлаўлення Божага Дзіцятка, здароўя, сілы ў пераадольванні цяжкасцей штодзённага жыцця, цярплівасці, непахіснай веры, моцнай надзеі і бясконцай радасці ад выканання сваёй паслугі. Шчасці Божа.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму і Алегу Канановічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці ў службе Богу і людзям, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця. Радасных Свят!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Ян Кучынскі! Як нам кажа стары звычай, згодна з верай нашых продкаў, хочам скласці Вам пажаданні з Днём Божага Нараджэння. Няхай тая Бэтлеемская зорка, якая ўзыходзіць адразу ж у змроку, прынясе Вам шчасце і поспех у надыходзячым Новым годзе. Жадаем Вам, каб народжанае Божае Дзіця бласлаўляла і адорвала сваімі ласкамі і здароўем на доўгія гады. Ад усяго сэрца дзякуем за ахвярную і шчырую працу ў нашым касцёле, за прысутнасць сярод нас і за клопат аб касцёле і парафіянах. Нізка кланяемся, дзякуючы Богу за Вас, а Вашым бацькам – за сына святара. Вясёлых Свят!
З павагай парафіянкі Пелагея, Міраслава, Анжэла і Леакадзія
◊◊◊
Паважаным ксяндзу пробашчу Віктару Субелю, сёстрам Ганне Шупоравай і Агнешцы Лешко, а таксама арганістцы Яніне Каспяровіч з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб нованароджаны Збаўца адарыў Вас здароўем, сілай, радасцю, добразычлівасцю людскіх сэрцаў, супакоем і моцнай верай. Радасных Свят і шчаслівага Новага года
жадаюць члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Францішку Галдысю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, сілы, душэўнага супакою, людской добразычлівасці, шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Радасных Свят і шчаслівага Новага года!
Парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Яну Рэйшалю, Андрэю Кевлюку, сёстрам Ганне і Кацярыне, а таксама арганістцы Ганне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем моцнага здароўя, бязмежных духоўных сіл, доўгіх гадоў жыцця, плённай працы на ніве Пана, бласлаўлення ад Дзіцятка Езус а таксама дабрыні, сілы і стойкасці ад Яго Маці Марыі. Няхай новы год прынясе Вам мноства новых творчых ідэй і намераў, нязгасны аптымізм у працы, а таксама шмат шчырых і добразычлівых людзей побач. Вясёлых Свят!
Вернікі з капліцы Ліпічна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды Імянін жадаем здароўя, радасці, добразычлівых людзей на святарскім шляху, шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Астрыны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем бласлаўленя Божага Діцяці, няспынай апекі Марыі Панны на святарскім шляху, шчодрых дароў Святога Духа, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, моцнага здароўя на доўгія годы, душэўнага супакою, шчырых і добрых людей побач. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас самымі прыгожымі шляхамі да Пана.
З удзячнасцю былыя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца адорвае Вас здароўем, радасцю, супакоем і бласлаўленнем, а Маці Божая атуліць сваім мацярынскім плашчом і абараняе ад зла.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважаным айцам: пробашчу Вальдэмару Слоце, Андрэю Ядкоўскаму і сястры Антаніне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, цярплівасці і моцы на кожны дзень жыцця. Няхай Божае Дзіця адорыць Вас усімі ласкамі, а Анёлы пакажуць найкарацейшы шлях да Бэтлеемскай стайні. Радасных Свят!
Удзячныя парафіяне з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Яну Кучынскаму, Казіміру Жылісу, Валерыю Спірыдону, Артуру Валчкевічу, Юрыю Ясевічу, Паўлу Безляповічу, дыякану Аляксандру Вараб’ёву, а таксама клерыкам Чаславу Ладыка і Андрэю Белаблоцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці ад той паслугі, якую Вы выконваеце, мноства сіл і стойкасці на кожны дзень жыцця. Няхай усемагутны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая Кангрэгацкая няспынна дапамагае крочыць дарогай да святасці.
З павагай старэйшая моладзь з Гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважаным айцам: пробашчу Віталію Бандаронку і Анатолю Ярошка, брату Максіму, а таксама сёстрам, якія працуюць у нашым касцёле, з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджанае Дзіцятка Езус адорыць Вас сваімі ласкамі, прынясе радасць і супакой, дадасць сіл у выкананні Вашай нялёгкай паслугі, а Маці Божая з усёй любоўю атуліць Вас сваім мацярынскім плашчом і раз’ясніць дарогу да свайго Сына. Радасных Свят і шчаслівага Новага года!
З удзячнасцю вернікі з пар. св. Андрэя Апостала ў Слоніме
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Ханько з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2014 года перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай Бэтлеемская зорка заўсёды ззяе на Вашым святарскім шляху, прыносіць надзею і радасць, а добрая і мілая ўсмешка ніколі не знікае з Вашага твару.
З памяццю ў малітве моладзь з парафій св. Францішка Ксаверыя ў Гродне і Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Паўлу Паўлюкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года жадаем здароўя, шчодрых дароў Святога Духа, цярплівасці ў кіраванні нашым духоўным жыццём. Няхай Божае Дзіця прамаўляе да Вас праз свае ласкі, пачуццё ўпэўненасці і супакою, а Маці Божая няхай прытуляе Вас да свайго сэрца. Дзякуем за мудрасць, добрыя словы і клопат пра нас. Шчасці Божа!
Парафіяне з касцёла св. апосталаў Пятра і Паўла у Граўжышках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, стойкасці ў службе Богу і людзям, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе Вас на святарскім шляху. Дзякуем за святло Вашай душы, за клопат пра нашых дзяцей і за супольнае разважанне Божага слова, пасля якога сэрца напаўняецца радасцю.
Удзячныя парафіяне з в. Нача і Гінэлі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Сяргею Ангуру з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні мноства Божых ласкаў, радасці ад святарскай паслугі, здароўя, усмешак, дароў Святога Духа і дапамогі Маці Божай у аднаўленні касцёла. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей здзяйсняюцца ўсе планы і намеры. Дзякуем за распалены агонь веры і адданасць службе Богу і людзям.
З малітвай Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем шмат здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Ваша душа напаўняецца любоўю, а сэрца стане крышталем любові, каб Божае святло, якое праз яго праходзіць, прабівала цемру людскіх сэрцаў. Няхай нованароджаны Езус засцерагае Вас ад няшчасцяў. Шчасці Божа.
З малітвай Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: бласлаўлення Божага Дзіцятка, моцнага здароўя, душэўнага супакою, сіл у нялёгкай святарскай працы і добразычлівых людзей побач. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшым шляхам, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй апецы. Шчаслівага Новага года.
З павагай парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем усіх Божых ласкаў, апекі Маці Божай і святла Святога Духа на кожны дзень жыцця.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
◊◊◊
Паважаным айцам: Станіславу Станеўскаму, Юзафу Гензу, Андрэю Урублеўскаму, Андрэю Ядкоўскаму, Валерыю Мазюку, Вальдэмару Слоце, Віктару Бохану, Вітольду Пятэльчыцу, Эдуарду Пятэльчыцу, Віталію Чабатару, Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Багдзевічу і Ігнату Санюце з нагоды свят Божага Нараджэння ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень жыцця. Вясёлых Свят!
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Вітольду Лазавіцкаму, Юрыю Ёдзіку, Андрэю Радзевічу, Паўлу Беланосу і Яну Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Дзіцятка Езус і Маці Божай, а таксама людской добразычлівасці. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Радасных Свят і шчаслівага Новага года!
Ружанцовыя колы, Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і Божага бласлаўлення. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшым шляхам, а Маці Божая няспынна апекуецца. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух дадаюць Вам сілы, натхнення, дабрыні і цярплівасці, а Найсвяцейшая Панна Марыя будзе дапамогай у кожную хвіліну. Дзякуем Вам за працу ў парафіі, клопат пра касцёл і кожнага з нас.
З малітвай удзячныя парафіяне з Астрыны
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: бласлаўлення Дзіцятка Езус, моцнага здароўя, радасці, цярплівасці, апекі Святой Сям’і і шчодрага плёну на ніве Пана. Няхай Бог заўсёды асвячае і бласлаўляе Ваш жыццёвы шлях.
Вернікі з пар. Шылавічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Дзякуем за шчырую малітву, мудрыя парады і цярплівасць да нас.
Сем’і са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Саковічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат здароўя, цярплівасці і мужнасці. Няхай Ваша ўсмешка цешыць не толькі нас, але і маленькага Езуса і Яго Маці Марыю. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за працу, чулае сэрца, клопат пра людзей і нашыя святыні. Мы ўдзячны Богу за Вас, а Вашай маме – за сына святара.
З удзячнасцю і пашанай вернікі з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша дарога заўсёды будзе асвечана святлом Божай міласэрнасці і любові, Найсвяцейшая Маці няхай трымае Вас у сваёй апецы, а Святы Дух няспынна адорвае сваімі дарамі.
Сем’і Палубок, Амяльянчык, Хвядук
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Павайбу з нагоды Дня нараджэння дасылаем найлепшыя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, усіх ласкаў ад Хрыста, моцнага здароўя, супакою ў сэрцы, душэўнай раўнавагі, а таксама добразычлівых людзей побач. Дзякуем Пану Богу за тое, што Ён даў нам такога святара, які нясе людзям Божае слова, святло, надзею і радасць. Дзякуем за малітву, за чулае, адкрытае сэрца, якое аддадзена служэнню міласэрнаму Богу і людзям. Сто гадоў Вам!
З глыбокай павагай сямья Суцько
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Чэславу Паўлюкевічу і Андрэю Радзевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2014 года перасылаем сардэчныя пажаданні стойкасці і цярплівасці ў выкананні святарскай паслугі, усіх Божых дароў, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы ў руках і чыстага агня ў сэрцы, які запаліць усё навокал Вас шчасцем і радасцю. Няхай усё, чаго Вы дакранецеся, стане Вам дапамогай у здзяйсненні мар, а кожнае, нават самае дробнае дзеянне дазваляе далей укараняць духоўнасць і еднасць, робячы з Касцёла дом і школу Камуніі.
З хрысціянскім прывітаннем і на-дзеяй на святарскае бласлаўленне парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Павайбу перасылаем сардэчныя пажаданні з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага 2014 года. Жадаем стойкасці, супакою, душэўнай радасці, усяго найлепшага і найпрыгажэйшага, а таксама здароўя, шчасця і такога моцнага яснага святла, якое прыносіць бласлаўленне самой сваёй прысутнасцю. Няхай Табе спадарожнічае блізкасць Таго, хто Цябе паклікаў і каму Ты аддаеш сваё жыццё. Няхай Бог Адзіны вядзе Цябе прамымі сцежкамі, працягвае гады Твайго жыцця і дазволіць як мага больш плённа далей служыць будаўніцтву Божага Валадарства на зямлі ў службе Яго Касцёлу.
Сям’я Павайба
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Павайбу з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года складаем самыя сардэчныя пажаданні, што плывуць з глыбіні нашых сэрцаў. Няхай Пан Бог Вас шчодра бласлаўляе, адорваючы ў першую чаргу здароўем і патрэбнымі ласкамі ў душпастарскай працы. Няхай Марыя, Дапаможніца вернікаў, вядзе Вас прамымі сцежкамі і штодзённа апекуецца.
Сям’я Бараноўскіх
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мiкалаю Цiхановiчу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша радасць будзе дасканалай! Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе ўвасабленнем Евангелля ў жыццё! Няхай Ваша вернае служэнне і шчырая любоў да Бога будуць для нас Бэтлеемскай зоркай, якая пакажа шлях да Госпада! Жадаем заўсёды адчуваць бацькоўскі клопат Бога, як мы адчуваем Вашу пастарскую апеку аб нас!
Душпастарства службы здароўя
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Звяжынскаму, Тадэвушу Крыштопіку, Паўлу Урбану, Міхалу Ластоўскаму, Паўлу Гардзейчыку і дыякану Паўлу Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2014 года ад усяго сэрца жадаем, каб маленькі Езус адарыў Вас сваёй ласкай, сілай, здароўем і стойкасцю. Аддзяч, Божа, Вам за малітву і адданую працу.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Станіславу Краўчанку, Станіславу Лугаўскому, Юзафу Багдзевічу, Казіміру Мараўскаму, Юзафу Макарчыку, Віктару Захарэўскаму, Аляксандру Мятліцкаму, Паўлу Салабудзе і ўсім працаўнікам газеты “Слова Жыцця” з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні моцы, здароўя і шчодрых Божых ласкаў. Няхай тая дарога, якую Вы выбралі, будзе шчаслівай і радаснай.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважаным сёстрам: Марыі Стасевіч, Марыі Алешчык, Аляксандры Арэшка, Філатэі Ціхановіч, Агаце Смольскай, Клары Волчэк, Вераніцы Блізнюк, Ірыне Барцэвіч і Сільвіі Альбет’ян з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года парасылаем сардэчныя пажаданні доўгіх гадоў жыцця, штодзённай радасці, сілы і стойкасці ў Божай працы.
Удзячная сям’я Воранавых са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Здзіславу Вэдэру з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, усіх ласк ад Дзіцятка Езус, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень жыцця.
Са шчырай малітвай сям’я Воранавых са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валяр’яну Лісоўскаму з нагоды Імянін, свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, радасці, усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Ваша жыццё заўсёды будзе напоўнена святлом і любоўю. Няхай Божае Дзіця вядзе Вас прыгожай, але нялёгкай дарогай службы Богу і Яго люду.
Удзячныя вернікі з в. Вярэйкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Жэгарыну з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, стойкасці, цярплівасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай і моцы Святога Духа, Божай радасці, а таксама шчырых і добрых людзей на жыццёвай дарозе. Няхай кожны дзень жыцця будзе шчаслівым і бласлаўлёным. Аддзяч, Божа, маме за сына святара. Касцёльны камітэт і парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Аляксандру Раманоўскаму, Юзафу Трубовічу, Юрыю Жэгарыну, Юрыю Барташэвічу і клерыку Яну Варанецкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення мар і намераў. Няхай Бог адорыць Вас радасцю, а Беззаганная Маці мае ў сваёй апецы.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу дзекану Яну Пузыну з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў бласлаўлення Божага Дзіцяці на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, моцнага здароўя, сяброўскай рукі і добрага слова ў цяжкую хвіліну, сіл для рэалізацыі добрых і такіх патрэбных ідэй. У гэты святочны час Божага Нараджэння мы просім Марыю, каб Яна ахінула Вас сваім плашчом так, як ахінула апекай Дзіцятка Езус. Няхай Яна выпрошвае Вам усё тое, што добрае, неабходнае і чаканае! Вясёлых, радасных і спакойных Свят
жадаюць вернікі з в. Сякераўцы
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу біскупу намінанту Юзафу Станеўскаму і паважаным ксяндзам: пробашчу Віктару Велівісу, Яну Кузюку, Артуру Валчкевічу, Андрэю Лішко, Паўлу Салабудзе, Алегу Канановічу, Юзафу Макарчыку і Яну Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем, каб маленькі Езус адорваў Вас моцным здароўем. Няхай агонь Святога Духа, які блішчыць у Вашых сэрцах, ніколі не згасне, а радасць несці Хрыста людзям напаўняе Вашыя душы. Дзякуем Вам за добрыя і чулыя сэрцы, за навуку і веды, якімі Вы дзеліцеся з намі, а Пану Богу – за тое, што паслаў нам Вас.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Яну Этэлю, Эдуарду Сінкевічу і Аляксандру Пятровічу з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага 2014 года бласлаўлення Божага Дзіцяці, апекі Маці Божай, моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў паслузе Богу і людзям, а таксама шчодрых дароў Святога Духа
жадаюць вернікі з пар. Божай Міласэрнасці на Вішняўцы
◊◊◊
Паважанаму айцу Андрэю Жылевічу і ксяндзу Андрэю Лысаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай Бэтлеемская зорка заўсёды асвячае Ваш святарскі шлях, а добрая прыязная ўсмешка ніколі не знікне з Вашых твараў. Шчасця на доўгія гады
жадае сям’я Гайдзіс
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Юрыю Марціновічу і Сяргею Ангуру з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб маленькае Дзіцятка Езус адорвала Вас сваімі ласкамі і дапамагала ў кожны дзень святарскай паслугі. Моцнага здароўя, радасці і душэўнага супакою
жадае сям’я Гайдзіс
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні добрага здароўя, шчасця, радасці, надзеі, сіл у душпастарскай працы і бласлаўлення Дзіцятка Езус. Няхай Найсвяцейшая Маці ахоўвае Вас ад злога. Вясёлых Свят!
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Паўлу Калесніку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай народжаны Збаўца адорыць Вас здароўем, радасцю і сілай, а Яго Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі і ахоўвае кожны дзень. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваша жыццё і нясе супакой у сэрца і душу. Вясёлых свят!
Парафіяне з Расла і Жодзішкаў
◊◊◊
Паважаным айцам Багуславу Вайтовічу і Міраславу Міклашэвічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года з глыбіні нашых сэрцаў жадаем шмат здароўя, шчодрых ласкаў ад Божага Дзіцяці на кожны дзень. Дзякуем Вам за тое, што Вы з намі, а таксама за клопат пра кожнага з нас і наш касцёл, за Божае слова, любоў і дабрыню. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас, а Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы і ахінае нястомнай дапамогай.
З удзячнасцю III Ордэн св. Францішка з Гальшан і Касцёльны камітэт
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Юрыю Канапельку, Паўлу Салабудзе, Валерыю Быкоўскаму і Паўлу Урбану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем здароўя, поспехаў, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай нованароджаны Езус Хрыстус прынясе спакой і радасць.
Удзячныя вернікі з пар. Мсцібава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем шчырыя пажаданні усяго найлепшага: здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і бласлаўлення ад Божага Дзіцяці.
Парафіяне з Малінавай і Вішнева
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, душэўнага супакою, шмат сіл і стойкасці ў душпастарскай працы, а таксама бласлаўлення ад Дзіцятка Езус і няспыннай апекі Маці Божай у кожную хвіліну жыцця.
Удзячныя парафіяне з в. Андрэеўцы, Сыраваткі, Пастарыні, Стаўбуцева, Капачы, Працуты і Ашмянец
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Юзафу Багдзевічу і Паўлу Гардзейчыку, а таксама нашым дарагім сёстрам складаем пажаданні з нагоды свят Божага Нараджэння. Няхай народжаны маленькі Пан Езус адорыць Вас сваімі дарамі, моцным здароўем, радасцю, супакоем у душы, а таксама дабрынёй і людской добразычлівасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца на Вашым святарскім шляху. Дзякуем за добрыя сэрцы і ахвярную працу на карысць нашай супольнасці. Жадаем радасных Свят і шчаслівага Новага года.
Удзячныя вернікі з пар. св. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Кевлюку з нагоды Юбілею ад усяго сэрца перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастарскай працы, усіх Божых ласкаў і апекі Маці Божай. Няхай Ваша дарога будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, а выконваемая паслуга прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Дзякуем за гады працы ў нашай парафіі і за добрыя словы для кожнага з нас. Няхай Ваша добрае сэрца заўсёды будзе адкрыта на людзей. Шчасці Божа.
Моладзь і дзеці з пар. Жалудок
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Паўлу Беланосу, Яраславу Грынашкевічу, Юрыю Жэгарыну, дыякану Паўлу Мазану і клерыку Яўгену Ціхану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і ўсіх дароў ад маленькага Езуса Хрыста. Няхай гэтыя Святы будуць напоўнены радасцю і шчасцем, а новы год прынясе толькі самае найлепшае.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Любімаму сыну ксяндзу Вячаславу Матукевічу, а таксама паважаным ксяндзам Паўлу Беланосу, Уладзіміру Гуляю, Уладзіславу Сурвілу, Юзафу Багдзевічу, Яну Рэйшалю, Антонію Філіпчыку, Юрыю Жэгарыну, Яраславу Грынашкевічу і дыякану Паўлу Мазану з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года жадаем шмат здароўя і сіл, душэўнага супакою і нязгаснага запалу веры. Няхай народжанае Дзіцятка Езус адорыць Вас усімі сваімі ласкамі і бласлаўленнем. Вясёлых Свят і шчаслівага Новага года!
Сям’я Матукевіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем унутранага супакою, стойкасці, здароўя, сілы і радасці, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень новага года. Дзякуем за Божае слова, цудоўны прыклад веры і мудрасці.
З памяццю ў малітве парафіяне з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, людской добразычлівасці і шчодрых Божых ласкаў. Няхай нованароджаны Збаўца, які нясе супакой усяму свету, няспынна адорвае Вас сваімі дарамі: радасцю, любоўю, надзеяй і душэўным супакоем. Вясёлых Свят!
Удзячныя парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя і шмат сіл на доўгія гады жыцця, поспехаў у рэалізацыі ўсіх высакародных планаў і намераў. Няхай на Вашым шляху заўсёды сустракаюцца добразычлівыя людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу, а Ваша святарскае сэрца няхай б’ецца рытмам любові Сэрца Езуса. Радасных Свят!
З малітвай парафіяне з Каробчыцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Генрыху Яблоньскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, супакою ў сэрцы, моцнага здароўя, добразычлівых людзей на святарскім шляху. Ад усяго сэрца дзякуем за працу, звязаную з аднаўленнем касцёла, а таксама за ўзмацненне нашай веры.
Удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды Дня нараджэння і свят Божага Нараджэння перасылаю найлепшыя пажаданні. Няхай дарогу, выбраную для Вас Богам, заўсёды асвячае Найсвяцейшая Маці. Няхай добры Езус трымае Вас пры сваім сэрцы, адорваючы сваім бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодрым на свае дары. Жадаю таксама здароўя, душэўнага супакою, дабрыні, радасці, цеплыні і поспехаў у душпастарскай працы.
Галіна з Гродна
◊◊◊
Паважаным айцам: пробашчу Вальдэмару Слоце і Андрэю Ядкоўскаму, а таксама дарагой сястры Антаніне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года хочам скласці самыя сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Хрыстос асвячае дарогі Вашага штодзённага жыцця, адорвае бласлаўленнем і надалей адкрывае Божыя таямніцы, узмацняючы надзею. Няхай Маці Божая вядзе Вас дарогай да святасці. Шчасці Божа.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Кевлюку з нагоды 30-годдзя перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, а таксама зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху.
Родныя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2014 года перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, душэўнага супакою. Няхай Вас абміне смутак, а радасць заўсёды будзе побач. Няхай Бог адорыць Вас усімі дабрамі, а Маці Божая – сваімі ласкамі.
Былыя парафіяне з Зэльвы сем’і Трубей і Раманчук
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Яну Рэйшалю і Андрэю Кевлюку з нагоды свят Божага Нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця, поспехаў, здзяйснення мар. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас супакоем, любоўю і радасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй мацярынскай апекай у кожную хвіліну жыцця.
Сем’і Кевлюк, Мазец, Хутко
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Аляксандру Баклажцу, Яну Балтрукевічу, Аляксандру Сасноўскаму, Алегу Шпеню, дыякану Дзмітрыю Леўчыку, клерыку Чаславу Ладыка, а таксама сёстрам Марыі-Вользе і Летыцыі з супольнасці сясцёр назарэтанак з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года складаем мноства самых сардэчных пажаданняў. Няхай разам з нованароджаным Езусам у радасці і любові шчасліва плывуць хвіліны жыцця, а супакой, як зорка, няхай заззяе ў сэрцах ясным промнем. Жадаем шмат здароўя, шчасця, супакою і любові. Дзякуем за добразычлівасць, адкрытыя сэрцы і асветленыя ўсмешкай твары.
Удзячныя парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя і Божага бласлаўлення. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе Вас на святарскай дарозе, а Маці Божая Яснагорска, якая даручае свайго Сына ў Вашыя рукі, няхай аберагае мацярынскай любоўю і ахінае сваёй апекай.
Удзячныя парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Віталію Чургану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2014 года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Найсвяцейшай Маці і людской добразычлівасці. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог адорвае сваімі ласкамі. Шчасці Божа.
Ружанцовае кола МБ Тракельскай і парафіяне з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Яну Рэйшалю і Андрэю Кевлюку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў: Божага бласлаўлення, добрага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў, добрых людзей побач і апекі Святой Сям’і. Вясёлых Свят!
З удзячнасцю вернікі з в. Скярсі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Сяргею Ангуру і Юрыю Марціновічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, радасці і бласлаўлення Божага Дзіцяці. Няхай Бэтлеемская зорка асвятляе Ваш святарскі шлях, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй апецы.
Вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем усіх Божых ласкаў: здароўя, поспехаў, душэўнага супакою, бласлаўлення Дзіцятка Езус і Яго Маці. Вясёлых Свят!
Былыя парафіяне з в. Навіянка
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Віталію Внароўскаму і Альгімантасу Паўлікасу, а таксама клерыку Юрыю з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года жадаем шмат моцнага здароўя, шчасця, шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай маленькае Дзіця, якое нараджаецца ў стайні, заўсёды Вам спадарожнічае на святарскім шляху і дае шмат сіл у выкананні абавязкаў на службе Богу і людзям.
З малітвай і павагай парафіяне з адэльскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму духоўнаму айцу Гродзенскай семінарыі ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчасця, поспехаў, сілы ў выкананні Вашай паслугі і трывання ў святасці. Мы заўсёды памятаем пра Вас у сваёй малітве.
Вернікі з пар. Адэльск
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Валерыю Быкоўскаму, Казіміру Жылісу і Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчасця і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай міласэрны Бог заўсёды Вас засцерагае і шчодра ўзнагароджвае за нялёгкую працу.
Ян Цевель і вернікі папраўчай калоніі №11 у Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаным айцам: Юзафу Макарчыку, Антонію Пажэцкаму і Каралю Бараноўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем добрага здароўя, шчасця, радасці і ўсіх Божых ласкаў. Няхай Святы Дух асвячае кожны дзень Вашага жыцця, а Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца.
Рыцарства Беззаганнай з францішканскага касцёла
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Віктару Велівісу і Яну Кузюку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення мар і намераў, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Пан Бог шчодра Вас узнагародзіць, а Маці Божая ахінае сваёй апекай.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Роха ў Грандзічах
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Махначу з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, душэўнага супакою, добрых і сардэчных людзей побач, а таксама цудоўнага плёну на ніве Пана. Няхай добры Бог асвячае Вас сваёй ласкай і адорвае добрым здароўем у штодзённай службе Богу і людзям. Дзякуем бацькам за сына святара.
Сем’і Латаш і Маркавец з Мінска, Латаш і Корыкавых з Гродна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шмат ласкаў ад нованароджанага Дзіцятка Езус і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай усемагутны Бог, які ўказаў Вам дарогу жыцця, узнагародзіць Вас за ўсе малітвы, мудрыя казанні, прыклад пабожнасці і ўсе намаганні, якія Вы прыкладаеце. Няхай добрая ўсмешка ніколі не знікае з Вашага твару. Вясёлых і радасных Свят!
Парафіяне з пар. Раготна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем бласлаўлення народжанага Дзіцятка Езус, а таксама здаровых, шчаслівых і радасных Свят!
Парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаю сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, сіл і стойкасці, каб быць здольным пераадольваць жыццёвыя цяжкасці. Няхай маленькае Дзіцятка Езус ахіне Вас сваёй апекай, а Марыя Панна адорыць сваім бласлаўленнем.
Парафіянка Яніна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Імянін, Дня нараджэння, а таксама свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года складаем мноства сардэчных пажаданняў моцнага здароўя, шмат ласкаў ад Дзіцятка Езус, апекі св. Заступніка, а ў новым 2014 годзе шмат цеплыні, моцы, радасці ў штодзённай паслузе Богу і людзям, а таксама няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, бясконцай радасці ад плёну сваёй працы, добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, а таксама шчодрых ласкаў ад нованароджанага Дзіцятка Езус і няспыннай апекі Маці Божай. Шчасці Божа.
Блізкія
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскай паслузе, а таксама добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас супакоем, любоўю і радасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй мацярынскай апекай. Няхай Пан Бог узнагародзіць Вас за працу ў нашай парафіі і цудоўнае абвяшчэнне Божага слова, за добрае сэрца, любоў і цярплівасць да нас. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае перажываць усе цяжкасці, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень. Шчасці Божа.
Верныя парафіяне з в. Салтанішкі, пар. Нача
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Грэмзе жадаем радасных, поўных супакою, здароўя і ўсіх Божых ласкаў свят Божага Нараджэння, а таксама шчаслівага і шчодрага на дары Святога Духа Новага года.
З малітвай прыхільнікі НПМ Фацімскай
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Гавецкаму, Віталію Чургану і Мікалаю Ціхановічу з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, душэўнага супакою, апекі Найсвяцейшай Маці і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай нованароджаны Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўляе. Дзякуем за добрае сэрца, ахвярнасць і малітву, а таксама за ратаванне нашых душ.
З павагай сям’я Езерскіх з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанай сястры Ядзвізе Мяцеліца словы шчырага спачування і жалю ў сувязі з адыходам да дому Пана любімага Бацькі Вітольда
перасылае ксёндз пробашч Генрык Яблоньскі і касцёльны хор з Забалаці

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.