ГРОДНА
Серада,
21 лютага
2024 года
 

Варта ведаць (16)

Варта ведаць

•  У Рыме бяздомныя атрымаюць калядныя падарункі ад папы Францішка. Ад імя Папы іх раздасць абп Конрад Краеўскі, папскі адказны за міласціну. У двух тысячах пачак будуць: калядныя абразікі з подпісам Папы, тэлефонныя карты і білеты на рымскае метро, а таксама канверты з ватыканскімі маркамі і святочнымі карткамі, каб бяздомныя маглі іх выслаць сваім блізкім ці знаёмым.
   
    •  У Злучаных Штата у Ак­ла­хоме амерыканскія сата­ніс­ты хочуць паставіць помнік князю цемры, д’яблу, спасылаючыся на закон штата, які дазваляе ставіць у грамадскіх месцах рэлігійныя помнікі. З такім намерам выступіла секта “Satanic Temp­le” (“сатаністычная святыня”), якая мае анты­хрысціянскі ха­рактар. Большасць акцый гэтай секты палягае на высмейванні веры ў Бога.

    •  У Варшаве апеляцыйны суд прызнаў, што прысутнасць Крыжа не парушае асабістых каштоўнасцей. Са зваротам аб ліквідацыі Крыжа выступілі паслы “Твайго Руху”. Аднак суддзі прыгадалі, што рэлігійная свабода мае не толькі прыватнае вымярэнне, але і публічнае. Суддзі таксама падкрэслілі, што прысутнасць Крыжа ў публічных месцах уваходзіць у сферу дапушчальнага праяўлення рэлігійных пачуццяў.
   
    •  Бельгійскі сенат згадзіўся на эўтаназію хворых дзяцей. Праект быў прыняты Вышэйшай палатай парламента. Аднак трэба яшчэ атрымаць адабрэнне Палады дэпутатаў. Праект будзе датычыць невылечна хворых непаўналетніх асоб, дзеяздольнасць якіх будзе зацверджана дзіцячым псіхолагам ці псіхіятрам. Неабходна будзе таксама згода абодвух бацькоў.
   
    •  У Мексіку, у санктуарый Маці Божай Гвадэлупскай, каб ушанаваць 482-ю гадавіну аб’яўлення НПМ, прыбылі мільёны пілігрымаў. Як падае прадстаўнік прэс-службы базілікі Маці Божай Гвадэлупскай, у санктуарый прыбылі мексіканцы з іншых частак краіны, а таксама пілігрымы з іншых краін. Увогуле, у гэтыя дні перад цудоўным абліччам Марыі прайшло 6 800 000 пілігрымаў, большасць з якіх прыбылі пешшу.
   
    •  На Філіпінах адным з трагічных вынікаў тайфуна стала пашырэнне гандлю людзьмі. На жаль, Філіпіны знаходзяцца на чале краін, закранутых гэтай з’явай. Трывогу ў дадзенай справе паднялі касцёльныя арганізацыі і няўрадавыя арганізацыі дапамогі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  315

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.