ГРОДНА
Нядзеля,
24 верасня 2023 года |
Cвятой Cям’і

З Eвангелля св. Мацвея
Калі мудрацы адышлі, вось, анёл Пана з’явіўся Юзафу ў сне і сказаў: “Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад будзе шукаць Дзіця, каб загубіць Яго”. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго ноччу і пайшоў у Егіпет, і быў там да смерці Ірада. Так збылося сказанае Панам праз прарока: “З Егіпту паклікаў Я Сына Майго”.
А калі Ірад памёр, вось анёл Пана з’явіўся ў сне Юзафу ў Егіпце і сказаў: “Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго ды ідзі ў зямлю Ізраэля, бо памерлі тыя, хто хацеў забіць Дзіця”. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго і прыйшоў у зямлю Ізраэля.
Але пачуўшы, што ў Юдэі валадарыць Архелай замест бацькі свайго Ірада, пабаяўся ісці туды. І, атрымаўшы ў сне наказ, пайшоў у Галілейскую зямлю. Прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт, каб збылося сказанае прарокамі, што Ён будзе названы Назаранінам. †

Мц 2, 13–15; 19–23
Скарб сям’і
Ні выпадковае месца нараджэння Езуса – Бэтлеем, ні правінцыяльны гарадок Яго дзяцінства – Назарэт, не прадвяшчалі Яго вялікасці. Гэта менавіта Божы Сын сваім нараджэннем паспрыяў таму, што сёння Бэтлеем і Назарэт вядомы ўсім. Простая, убогая сям’я выхоўвала Асобу Збаўцы. Дзякуючы Яму мы перажываем Нядзелю Святой Сям’і. Гэтая ўрачыстасць адкрывае нам вочы на скарб кожнай чалавечай сям’і: у ёй нараджаецца новае жыццё, у ёй чалавек сталее і дасягае паўнаты сваёй дасканаласці. У невядомай назарэтанскай сям’і выхоўваўся Божы Сын! Дзякуючы апецы Марыі і Юзафа, Ён мог адчуваць сябе бяспечна. У сям’і Ён вучыўся ўсяму, што неабходна для дарослага жыцця.
Ніколі не будзе зашмат павагі і пашаны для нашых бацькоў! За жыццё, выхаванне, шчаслівае дзяцінства, а затым і падтрымку ў дарослым узросце. Аберагайма сям’ю ад сённяшніх дзіўных тэндэнцый! У ёй мы знойдзем усё, што неабходна для шчасця кожнага з нас.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 99 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.