ГРОДНА
Аўторак,
21 сакавіка 2023 года |
З Добрай Навіной у сэрцы

Але існуе толькі адна Навіна, адна адзіная, якая перамяняе чыстае сэрца кожнага чалавека ў стайню, месца нараджэння самога Бога. Добрая Навіна, якой з’яўляецца нараджэнне Езуса, знаходзіцца ў сэрцы Касцёла і чалавека. Гэта асаблівае месца, куды Хрыстос нас запрашае да Сябе.
Нараджэнне Езуса становіцца знакам добрага і годнага жыцця свету і чалавека. Свету, які часта забываецца пра тое, што павінен быць прыгожым, і чалавека, які забываецца, што павінен быць падабенствам самога Бога. Давайце паспрабуем перажыць Добрую Навіну ў нашым сэрцы. Знаходзячыся побач з Бэтлеемскай стайняй, мы можам быць сведкамі нараджэння Бога для свету і чалавека.
Не трэба баяцца Бога. Сёння хочацца заклікаць усіх словамі бл. Яна Паўла II, якія мы добра ведаем: “Не бойцеся, адчыніце, насцеж адчыніце дзверы Хрысту. Для Яго збаўчай улады адкрыйце межы дзяржаў, эканамічных і палітычных сістэм, шырокія сферы культуры, цывілізацыі, развіцця! Не бойцеся! Хрыстос ведае, што ў сябе ўнутры носіць чалавек. †
Ён адзін гэта ведае! Часта нават сам чалавек не ўсведамляе, што схавана ў яго ўнутры, у глыбіні яго душы і сэрца. Ён так часта няўпэўнены ў сэнсе жыцця на гэтай зямлі і ахінуты сумненнямі, якія пераходзяць у роспач. Таму дазвольце, прашу вас, малю вас з пакорай і даверам! Дазвольце Хрысту звярнуцца да чалавека! Ён адзін мае слова жыцця, так, жыцця вечнага” (22.Х.1978).
Сёння ў абвяшчэнні Добрай Навіны неабходны наш удзел, каб Хрыстос прысутнічаў не толькі ў святыні, бо гэта Навіна, якую кожны павінен пачуць.
Дарагія Чытачы і Сябры газеты “Слова Жыцця”!
Святы Божага Нараджэння – гэта асаблівыя дні, калі мы сустракаемся з Богам і блізкімі людзьмі. У гэтыя дні мы чуем шмат цудоўных і прыемных слоў. Гэта пажаданні, якія плывуць з самага сэрца, поўныя любові і прыязнасці. Дазвольце і мне далучыцца да гэтых слоў і пажадаць у Дзень Божага Нараджэння кожнаму з Вас знайсці сваё месца побач з Богам. Там, дзе народзіцца Езус, там народзіцца нашая чалавечнасць, нашае жыццё і сэрца. Гэта найважнейшая хвіліна для нас.
Жадаю кожнаму з Вас адкрыць сваё сэрца на Езуса і пачуць радасны спеў анёлаў і пастушкоў, якія абвяшчаюць Яго нараджэнне. Жадаю, каб кожны ў гэтыя дні мог адчуць Божую і людскую любоў. Абвяшчаючы свету Добрую Навіну, давайце не будзем баяцца перамен, што плывуць з любові Бога да свайго стварэння. Давайце прымем Бога ў свае сэрцы, а кожны, хто зробіць гэта ў прастаце і пакорнасці, адчуе вялікую радасць. Няхай пры святочным стале запануе святло і цяпло сямейнай атмасферы, а Новы год прынясе з сабою шчасце і поспех!
Дзякуем Богу за ўсё дабро, учыненае для нас. З аплаткай у руцэ, я яднаюся з кожным з Вас, дарагія Чытачы. Жадаю радасных і спакойных свят Божага Нараджэння і шчаслівага Новага 2014 Года!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 286 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.