ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка 2024 года |
З каталіцкага друку (59)
Запалена Бэтлеемскае святло міру
Ад агня ў Гроце Нараджэння Пана святло запаліў 12-гадовы Міхаэль Вайксэльбаўмэр з Верхняй Аўстрыі. У бліжэйшыя тыдні Бэтлеемскае святло міру будзе разаслана з Аўстрыі ў шматлікія краіны Еўропы і за яе межы.
“Гэты калядны звычай, распачаты 27 гадоў таму па ініцыятыве тэлерадыёкампаніі ORF Верхняй Аўстрыі ў Лінзу, павінен прыгадваць пасланне супакою, абвешчанае ў Бэтлееме разам з нараджэннем Езуса”, – падкрэслілі ў спецыяльным камунікаце арганізатары.
Акцыя Бэтлеемскага святла міру арганізоўваецца з 1986 года. Калі дазваляюць умовы бяспекі, штогод перад распачаццем Адвэнту адзначанае за грамадскую актыўнасць дзіця з Верхняй Аўстрыі запальвае ў Гроце Нараджэння ў Бэтлееме святло міру і перавозіць яго ў Аўстрыю, каб затым перадаваць жыхарам сваёй Айчыны і суседніх краін.
Ініцыятыва, якая некалі не выходзіла за межы суседніх дзяржаў, з часам стала састаўной часткай падрыхтоўкі да Божага Нараджэння – з удзелам скаўтаў – у розных краінах нашага кантынента. У мінулым годзе ў акцыі ўдзельнічалі скаўты з больш чым 30-ці краін. †

Цудадзейны медальён як ратунак для свету
На працягу 183 гадоў людзі ва ўсім свеце скіроўваюць да Найсвяцейшай Панны – Маці Касцёла – словы: “О Марыя, без граху першароднага пачатая, маліся за нас...”. 27 лістапада адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі, якая аб’явіла свету цудадзейны медальён.
Марыя Беззаганная заўсёды Панна з’явілася перад навіцыяткай Катрын Лябурэ менавіта 27 лістапада 1830 года ў парыжскім кляштары Сясцёр Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля.
Звяртаючыся да маладой манахіні, Маці Божая даручыла ёй місію – пастарацца адчаканіць і распаўсюдзіць аб’яўлены цудадзейны медальён. Адным з найбольш вядомых прапагандыстаў цудадзейнага медальёна быў св. Максімільян Марыя Кольбэ. Польскі святар і мучанік заўсёды ўказваў на тое, што медальён з’яўляецца дзейснай зброяй супраць нашага найбольшага ворага – д’ябла. Ён падкрэсліваў, што цудадзейны медальён з’яўляецца ратункам для свету.
Дзякуючы медальёну ўжо мільёны чалавек навярнуліся і знайшлі дарогу да Хрыста.
Прынялі пасвячэнні ў руінах катэдры
Філіпінцы не паддаюцца катаклізму, які на пачатку месяца зруйнаваў цэнтральныя рэгіёны краіны. Красамоўным сведчаннем гэтага былі святарскія пасвячэнні ў Паола.
Тайфун Хайян знішчыў 95% будынкаў у гэтым горадзе. З катэдры быў сарваны дах. Нягледзячы на гэтыя драматычныя абставіны, мясцовая дыяцэзія не адмовілася ад сёлетніх святарскіх пасвячэнняў. Яны адбыліся ў сур’ёзна пашкоджанай катэдры пад адкрытым небам. Ад сонца і дажджу засланілі толькі барокавы алтар.
На пасвячэнні сямі новапрэзбітэраў прыбыла вялікая колькасць вернікаў, для якіх гэтая ўрачыстасць стала сімвалам іх супрацьстаяння зменлівасці лёсу.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 87 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.