ГРОДНА
Пятніца,
11 кастрычніка
2024 года
 

Камунікат Апостальскай Нунцыятуры аб прызначэнні трох новых біскупаў

Пастырскае Слова

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў:
    – біскупам Віцебскай дыяцэзіі – шаноўнага прэзбітэра Алега Буткевіча, які ў дадзены момант выконвае абавязкі пробашча парафіі св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дзекана дэканата Віцебск-паўночны;
    – дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі – шаноўнага прэзбітэра Юрыя Касабуцкага, які ў дадзены момант выконвае абавязкі канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адміністратара парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, якому прызначана тытулярная біскупская кафедра Шыліо (Scilio);
    – дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі – ша­ноў­нага мансіньёра Юзафа Ста­неўскага, які ў дадзены момат выконвае абавязкі рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і віцэ-афіцыяла Міждыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў Гродне, якому прызначана тытулярная біскупская кафедра Табаікара (Tabaicara).
Паведамленне аб новых прызначэннях зроблена прэс-службай Святога Пасаду 29 лістапада 2013 г. у 12.00 паводле рымскага часу (14.00 паводле беларускага часу) і адначасова абвешчана ў адпаведных дыяцэзіях Беларусі.
    Апостальская Нунцыятура, дзякуючы Богу і Святому Айцу за гэты дар, які з’яўляецца знакам асаблівай увагі і клопату аб каталіцкім Касцёле ў Беларусі, выказвае найлепшыя пажаданні і сардэчныя віншаванні новапрызначаным біскупам. [...]

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  82

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.