ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (58)

Прэса

Міжнародны дзень веры 
   На ўрачыстасці прысутнічалі вернікі з каталіцкіх парафій лацінскага абраду, грэка-каталіцкага, мараніцкага, сірыйскага і армянскага, а таксама шматлікія групы пілігрымаў.
    Цэнтральным пунктам праграмы ўрачыстасці была Эўхарыстыя, якую ўзначаліў лацінскі патрыярх Ерузалема Фуад Туаль каля Гары бездані, месца, куды, паводле Евангелля, натоўп прывёў Езуса, каб скінуць Яго (параўн. Лк 4, 29).

Памёр нязломны кітайскі біскуп

   Лю Гуандонг за вернасць Пантыфіку праследаваўся камуністамі і правёў у турмах некалькі дзясяткаў гадоў жыцця.
    Біскуп Петэр Лю Гуандонг памёр ва ўзросце 94 гадоў. Ён быў патаемна кансэкраваным кіраўніком апостальскай прэ­фектуры ў Ісянь у правінцыі Хэбэй пад Пекінам. Пасвечаны ў святара ў 1945 г., праз 10 гадоў ён быў упершыню арыштаваны за супраціўленне стварэнню камуністамі Касцёла, незалежнага ад Рыма. Зноў арыштаваны ў 1958 г. за супраціўленне дзеянням створанага па жаданні ўлад Патрыятычнага таварыства кітайскіх католікаў, пасля чарговых 23 гадоў пазбаўлення свабоды быў вызвалены ў 1981 г.
    Нагледзячы на выразную забарону займацца справамі Касцёла, кс. Лю Гуандонг поўнасцю прысвяціў сябе евангелізацыі і адраджэнню хрысціянскіх супольнасцей. Праз год верны Папе біскуп Фрэнсіс Чжоў Шанфу таемна ўдзяліў яму біскупскія пасвячэнні як свайму каад’ютару, а затым, з 1986 г., наступніку. У 1989 г. улады Кітайскай Народнай Рэспублікі прыгаварылі б-па Лю Гуандонга да “перавыхавання праз працу”. На працягу апошніх 20 гадоў жыцця ён не мог ні рухацца, ні нават размаўляць, бо ў 1993 г. перажыў інфаркт і параліч. Нягледзячы на гэта, ён заставаўся для камуністаў “небяспечным”, таму яго прыгаварылі да хатняга арышту. Вернікі, манаскія сёстры і ксяндзы апекаваліся сваім пастырам таемна.

Разам супраць эўтаназіі

    Прадстаўнікі хрысціян, яўрэяў і мусульман, якія жывуць у Бельгіі, супольна выразілі занепакоенасць пагрозай пашырэння “права на эўтаназію” ў гэтай краіне. Гэта звязана з дэбатамі на гэтую тэму ў бельгійскім сенаце, якія датычацца, між іншым, увядзення права паддаваць эўтаназіі таксама дзяцей і асоб са слабым розумам.
    Выдаючы супольны камунікат, прадстаўнікі розных рэлігій хочуць, каб іх заклік быў пачуты “і як голас тых грамадзян, якія апіраюцца на філасафічных аргументах, і таксама веруючых людзей, якія з’яўляюцца пераемнікамі сваіх розных рэлігійных традыцый”.
    Паводле даследаванняў, прыблізна тры чвэрці бельгійцаў падтрымліваюць далейшае пашырэнне “права на эўтаназію”. З часу легалізацыі яе ў гэтай краіне колькасць выпадкаў смерці такім спосабам складае ўжо амаль 2 працэнты ад усіх смерцяў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.