ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

I Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус сказаў сваім вучням: “Як было ў дні Ноя, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і не ведалі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Тады двое будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты. Дзве будуць малоць на жорнах: адна будзе ўзятая, а другая пакінутая. Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. Бо ведаеце, што калі б гаспадар дому ведаў, у якую варту прыйдзе злодзей, дык не спаў бы і не даў бы падкапаць дом свой. Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце”.

Лк 24, 37-44


Чувайце!
   Не вядома, што павінна абуджаць у нас большую трывогу: непазбежнасць канчатковых падзей ці таямніца, заключаная ў прадказаннях канца свету? Вопыт нам падказвае, што ўсё падлягае зменам. Мы з упэўненасцю заўважаем, што нашай воляй мы можам усё больш уплываць на свет і людзей. А калі хтосьці мае “плечы”, то для яго няма нічога немагчымага. А тым больш, няма таямніц. Прыглядаючыся да сённяшняга жыцця, цяжка пазбавіцца ад уражання, што ў наш час нічога не змянілася з часоў Езуса і Ноя: свет развіваецца па-свойму, быццам зусім не беручы да сэрца набліжаючыся канец свету і паўторны прыход Збаўцы на зямлю. Апрача спакусы “ўсемагутнасці” чалавек перажывае другую крайнасць: хто будзе непакоіцца з-за канца свету, калі штодзённасць ставіць такія складаныя патрабаванні, праблемы, якія часта нават не даюць заснуць. Драматычныя сітуацыі і цяжкія пытанні вырашаюцца ўзмахам рукі – “яксьці будзе”!
    Евангелле на пачатак Адвэнту яснае і строгае: дзень Пана надыдзе нечакана. Ад нас залежыць, ці будзем мы да яго падрыхтаваны.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.