ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Хрыста – Валадара сусвету

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Насміхаліся з Езуса разам з народам і кіраўнікі, кажучы: “Іншых ратаваў, няхай уратуе сябе самога, калі Ён Месія, выбраны Богам”. Таксама і жаўнеры здзекаваліся з Яго. Падыходзілі і падносілі Яму воцат, кажучы: “Калі Ты Кароль юдэйскі, уратуй сябе самога”. I быў над Ім надпіс: “Гэта Кароль юдэйскі”.
    Адзін з павешаных злачынцаў зневажаў Яго, кажучы: “Калі Ты Месія, уратуй сябе і нас”. А другі ў адказ дакараў яго і казаў: “Ты нават Бога не баішся, хоць і сам асуджаны на тое самае? Мы асуджаныя справядліва, бо за тое, што зрабілі, атрымліваем. Ён жа нічога благога не зрабіў”. I сказаў: “Езу, узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства”. Езус адказаў яму: “Сапраўды кажу табе: сёння ж будзеш са Мною ў раі”.

Лк 23, 35-43


Надзея магутнейшая за смерць
   Усё жыццё чалавека – гэта адно вялікае чаканне, гэта няспыннае падтрымліванне надзеі, якая будуецца верай і ўскармліваецца любоўю, на канчатковае здзяйсненне ў Божым Валадарстве. Часам гэтае хрысціянскае чаканне-надзея перажываецца вельмі інтэнсіўна, свядома. Часам яно ўпісана ў глыбінях людскога сэрца, у якія нават рэдка заглядваеш. Але гэтая надзея заўсёды прысутнічае і няспынна шукае сваіх асноў.
    Якую надзею мог мець той злачынец, які вісеў справа ад Езуса, калі пачуў ад Яго словы: “Сёння ж будзеш са Мною ў раі”? Прадказанне будучыні ад скатаванага, паміраючага чалавека не здаецца моцным фундаментам надзеі. А аднак... Было, ёсць і застаецца абяцанне вечнага шчасця кожнаму, хто з пакорай звернецца да Яго: “Узгадай мяне...”. Бо гэтае абяцанне ідзе з вуснаў Караля, які так палюбіў чалавека, што адваяваў яго для свайго валадарства праз муку, крыж і ўваскрасенне.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.