ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

10 лістапада 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Імянін і 5-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя і шчасця. Няхай Найсвяцейшая Маці разам са сваім Сынам, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх руках, заўсёды маюць Вас у сваёй апецы і спадарожнічаюць на працягу ўсяго жыцця, каб заўсёды з вялікай радасцю Вы служылі Богу і людзям. Дзякуем Вам за ўсё.
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з адэльскай парафіі
◊◊◊
Шаноўнай спадарыні Леакадзіі Чыляда з нагоды прыгожага Юбілею перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, удачы ў працы і ў жыцці, здзяйснення мар, душэўнага супакою, сапраўдных сяброў побач і поспехаў у добрых справах.
    Няхай Святы Дух ласкава Цябе ахоўвае і адкрывае сваю далонь на ўсе Твае мары і пажаданні. Жыві ў шчасці і радасці, а ўсмешка няхай аблегчыць жыццё.
З павагай і малітвай ксяндзы, Касцёльны камітэт і працаўнікі гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважанаму айцу Леону Вітэку з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця, здароўя, шчасця і апекі Маці Божай Ружанцовай на кожны дзень святарскай паслугі ў нашым касцёле.
    Не знай ніколі смутнай долі, цяжкіх жыцця дарог.
    Няхай сто год пражыць дазволіць у шчасці і здароўі Бог.
Парафіяне з Балі Касцельнай
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Леанарду Станкоўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у душпастарскай працы, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай св. Заступнік заўсёды Вамі апекуецца, а Маці Божая адорвае сваёй любоўю.
З памяццю ў малітве Апостальства дапамогі чыстцу з Солаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, усіх дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя і сіл на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі.
З малітоўнай памяццю Апостальства дапамогі чыстцу з Радуні
◊◊◊
Паважанаму айцу Вітольду Пятэльчыцу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша дарога заўсёды будзе асвечана святлом Божай міласэрнасці і любові, Найсвяцейшая Маці няхай трымае Вас у сваёй апецы, а Святы Дух няспынна адорвае сваімі дарамі.
З малітвай Апостальства дапамогі чыстцу са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму айцу Вітольду Жэльветра з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму і стойкасці. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды госцяць у Вашым сэрцы. Шчасці Божа.
З малітвай Апостальства дапамогі чыстцу з Ліпнішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, запалу ў абвяшчэні Божага слова, шмат радасных і добрых хвілін у жыцці, шчодрых дароў Святога Духа і няспыннай апекі св. Заступніка.
З малітоўнай памяццю Апостальства дапамогі чыстцу са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Вітэку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, радасных дзён і цярплівасці ў душпастарскай працы, а таксама Божага бласлаўлення, няспыннай апекі Маці Божай і св. Заступніка.
З памяццю ў малітве Апостальства дапамогі чыстцу з Воранава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: добрага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення, усмешкі і шмат радасці на кожны дзень жыцця. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца. Дзякуем за ахвярную працу, цёплую ўсмешку і добразычлівасць.
Сям’я Носаль з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мар’яну Хамені з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці і людской добразычлівасці, каб з кожным ударам сэрца Вы маглі адчуць, што побач заўсёды стаіць Езус. Няхай кожны Ваш крок будзе асветлены промнямі надзеі і Божай ласкі, Анёл-ахоўнік няхай дадае сілы, а Маці Божая ахінае Вас мацярынскай пяшчотай у Вашай душпастарскай працы.
З малітоўнай памяццю вернікі з парафіі Шылавічы
◊◊◊
Паважанаму айцу Леону Вітэку з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, шчодрых Божых дароў і ласкаў, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Дзякуем Вам за бязмежную дабрыню, шчырую малітву, а таксама за святло, якое Вы нясеце ўсім патрабуючым. Няхай кожны перажыты дзень дадае Вам радасці, а лагодная ўсмешка няхай заўсёды госціць на Вашым твары. Шчасці Божа.
Верныя парафіяне з в. Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважанаму айцу Вітольду Жэльветра з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, душэўнага супакою, няспыннага Божага бласлаўлення і апекі св. Заступніка.
З малітвай парафіяне з Ліпнішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і самых радасных хвілін. У гэты асаблівы дзень мы дзякуем Богу за дар Вашага жыцця. Жадаем Вам спазнаваць зычлівасць і любоў ад кожнага чалавека, які сустрэнецца на Вашым шляху.
    Няхай Святы Дух апраменіць сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай заўсёды будзе Вашым Cябрам, а Марыя прытуляе Вас да свайго сэрца. Няхай Бог падтрымлівае Вас сваёй любоўю і моцай, каб у сваёй прастаце, пакорнасці і любові да бліжняга, нягледзячы на людскую недасканаласць, Вы сталі незвычайным святаром.
З дарам малітвы ўдзячныя за ўсё парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды 40-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення і здароўя на кожны дзень жыцця. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас усімі ласкамі, дадае сілы ў святарскай паслузе і ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай агонь Божай любові няспынна ўзрастае ў Вашым сэрцы і знішчае тое, што не ад Езуса Хрыста. Няхай Боскі Настаўнік дасць Вам магчымасць няспынна каштаваць Яго найлепшае запрашэнне, якое Ён накіроўвае да ўсіх душ, якія хочуць ісці за Ім, а Найсвяцейшая Маці няхай заўсёды мае Вас у сваёй апецы. Шчасці Божа.
Удзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаю ўсіх Божых ласкаў: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці і душэўнага супакою, а таксама моцы ў выкананні святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды ахінае Вас сваёй апекай, а Святы Дух няспынна адорвае сваімі дарамі. Шчасці Божа.
З павагай парафіянка Яніна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевiчу з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай у гэты радасны дзень міласэрны Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць моцным здароўем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Жадаем шчодрых дароў Святога Духа, каб на Вашым твары заўсёды гасціла ўсмешка. Няхай промні Божай любові няспынна ўзрастаюць у Вашым сэрцы і распаўсюджваюцца на ўсiх людзей на Вашым жыццёвым шляху. Жадаем нязгаснага запалу да працы, натхнення Святога Духа, а таксама няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка на кожны дзень святарскай паслугі.
З малітвай i глыбокай павагай Святлана, Аляксей i Алiнка з Санкт-Пецярбурга
◊◊◊
Паважанаму айцу пробашчу Вітольду Пятэльчыцу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваш св. Заступнік штодзённа спадарожнічае Вам на шляху да святасці, да людскіх сэрцаў.
    Няхай Бог усемагутны ахіне Вас сваім бласлаўленнем, адорыць здароўем, радасцю і супакоем, а Маці Божая няспынна апекуецца. Мы вельмі Вас любім і шчыра дзякуем за чулае сэрца, святарскую паслугу, за тое, што Вы памнажаеце нашыя сілы, каб мы маглі трываць у веры.
Парафіяне і Біблійнае кола са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму спадару арганісту Леаніду з нагоды Імянін жадаем доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, здароўя і добрых людзей побач. Няхай Маці Божая Міласэрнасці ахінае Вас і Вашу сям’ю сваім мацярынскім плашчом, Бог няхай адорвае сваімі ласкамі, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё.
    Дзякуем Вам за Ваш цудоўны голас і чулае сэрца.
Удзячныя парафіяне з Крупава

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.