ГРОДНА
Чацвер,
18 ліпеня
2024 года
 

Ці з’яўляецца грахом хадзіць разам з імі на службы да пратэстантаў?

Задай пытанне

а. Аркадзь Куляха OCDЯ каталічка, але шмат маіх знаёмых – пратэстанты. Ці з’яўляецца грахом хадзіць разам з імі на іх службы?
Разглядзець наведванне пратэстанцкіх набажэнстваў (не блытаць са святой Імшой) дапаможа маральная тэалогія. На вартасць чалавечага чыну паказваюць тры элементы: прадмет, мэта і акалічнасці. Ёсць учынкі па прадмеце добрыя, дрэнныя і нейтральныя. Іх маральную вартасць могуць змяніць як мэта, так і акалічнасці. Напрыклад, дапамога бліжняму – па прадмеце добры чын, аднак яго вартасць можа быць зменшана або знішчана жаданнем паказацца ці спадабацца якойсьці асобе, каб пазней яе выкарыстаць. Падобным чынам можна паглядзець на малітву. Сам Езус асудзіў пабожныя чы­ны крывадушнікаў, якія іх выконвалі, каб паказацца людзям.
Наведванне пратэс­танц­кіх храмаў па сваім прадмеце не дрэнна, аднак трэба паглядзець на мэту і акалічнасці. Хтосьці можа пайсці ў пратэстанцкі храм, каб праявіць павагу да сваіх сяброў пратэстантаў. Мэта добрая. Варта, аднак, паглядзець і на акалічнасці. Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыі. Малітва ў пратэстанцкім храме не заменіць святой Імшы ў касцёле. Апрача гэтага, паспавядацца і прыняць Камунію католік можа толькі ў касцёле, а ў надзвычайным выпадку – у некаталіцкай супольнасці, дзе ёсць важныя сакраманты і святарскае пасвячэнне, як, напрыклад, у праваслаўнай царкве. Існуюць прыклады сумеснай малітвы розных хрысціян як у касцёле, так і ў некаталіцкім мес­цы праслаўлення Бога. Экуменічныя ініцыятывы Касцёла ахопліваюць таксама і супольныя малітвы аб адзінстве хрысціян разам з вернікамі іншых Касцёлаў (Цэркваў) і хрысціянскіх супольнасцей. Дзеля гэтага штогод арганізуюцца Тыдні малітваў аб адзінстве хрысціян. Варта ў іх удзельнічаць і пастаянна падтрымліваць Касцёл у гэтай справе асабістай малітвай.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  167

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.