ГРОДНА
Нядзеля,
08 верасня 2024 года |
З каталіцкага друку (57)
Падрыхтоўка да Тэзэ
Еўрапейская сустрэча моладзі адбудзецца з 28 снежня 2013 г. па 1 студзеня 2014 г. у Страсбургу, а ўдзельнікі паселяцца ў французскім Эльзасе і ў прымежным раёне Артэнау Бадэне (Германія).
Супольнасць з Тэзэ рыхтуе гэтую сустрэчу па запрашэнні каталіцкіх і пратэстанцкіх Касцёлаў па абодвух баках Рэйна. Яна збярэ дзясяткі тысяч маладых людзей, якія хочуць прыняць удзел у чарговым этапе “Пілігрымкі даверу на зямлі”, распачатай братам Рожэ ў канцы сямідзясятых гадоў.
Маладыя людзі з усёй Еўропы і з іншых кантынентаў будуць прыняты парафіямі, супольнасцямі і жыхарамі гэтага рэгіёна. Эльзас і Бадэн, звязаныя паміж сабой дыялогам і шматграннай салідарнасцю, даюць у самым цэнтры Еўропы сведчанне еднасці паміж народамі. Страсбург – гэта горад, які чэрпае багацце з таго, што ў ім сустракаюцца розныя культуры. Там можна знайсці знакі надзеі, такія неабходныя для будаўніцтва з’яднанай Еўропы.†

Францыя: ці будуць разбурацца касцёлы?
Французскія гарады і рэгіёны не здольны на ўзнаўленне касцёлаў, якія знахо-дзяцца ў іх уласнасці. Таму некаторыя мэры прымаюць рашэнне разбурыць іх. На працягу апошніх 10 гадоў 18 касцёлаў ужо былі зраўнаныя з зямлёй.
У 1905 г. у Францыі быў праведзены юрыдычны раздзел дзяржавы і Касцёла. Усе касцёльныя будынкі (касцёлы, кляштары, плябаніі, дзіцячыя дамы і да т.п.), якія ўзніклі да гэтай даты, з’яўляюцца ўласнасцю дзяржавы ці рэгіёнаў. Касцёл, які не мае юрыдычнага статуса, карыстаецца імі толькі як арандатар праз пасрэдніцтва парафіяльных таварыстваў.
Францыя мае 100 тысяч будынкаў, якія належаць да рэлігійнай спадчыны. Ізабэль Марэшаль, кіраўнік аддзела нацыянальнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, тлумачыць: з факта, што святыня не ўпісана ў спіс помнікаў, мэры робяць няправільную выснову – у выпадку дрэннага тэхнічнага стану будынка, яны могуць даць указанне аб яго разбурэнні.
Марш святых як альтэрнатыва Хэлоўіну
У Катавіцах і Худове 31 кастрычніка, у дзень перад урачыстасцю Усіх Святых, адбыўся Марш святых.
На працягу многіх гадоў можна назіраць распаўсюджанне ў Польшчы Хэлоўіна – язычніцкага звычаю, які адзначаецца 31 кастрычніка, звязанага з маскарадам, сімвалам якога з’яўляюцца дыні з вышчарбленымі зубамі, духі і чараўніцы. Каталіцкім адказам на перажыццё вечара перад урачыстасцю Усіх Святых стаў марш у гонар усіх вядомых і невядомых святых.
Марш прайшоў вуліцамі гарадоў, а яго ўдзельнікі, пераапранутыя ў анёлаў і святых, неслі выявы святых і бласлаўлёных, рэкламуючы такім чынам урачыстасць Усіх Святых. Чарговым пунктам была Ноч святых – прапаганда святасці праз фільм “Хрыстыяда”.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 115 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.