ГРОДНА
Чацвер,
18 ліпеня
2024 года
 

У чым мая вера? (26)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З партала obeznani.pl
    Вера ў Бога з’яўляецца найвы­шэй­шай каштоўнасцю. Гэта да Яго мы звяртаемся, калі нам цяжка стаць перад тварам якойсьці ментальнай, жыццёвай праблемы. Мы ходзім у касцёл, спавядаемся, жывём рэлігіяй кожны дзень. Вера стварае ўсмешку, гэта дзякуючы ёй мы разумеем, што на самой справе з’яўляецца добрым, а што дрэнным. Дзякуючы ёй мы можам сказаць “СТОП”, беручы пад увагу нашыя каштоўнасці. Вера – гэта штосьці найважнейшае ў жыцці, і я лічу, што яна дапамагае нам кожны дзень.
   

    З моладзевага форуму
    Вера ў Бога дапамагае нам пераадольваць жыццёвыя праблемы, яна акрыляе нас і дадае бадзёрасці, калі мы губляем надзею. Яна дапамагае веруючым, якія могуць многае прысвяціць Богу, а ў выніку – можа здзяйсняць цуды.

    З інтэрнэт-партала
    Я жыву згодна са сваёй верай, стараючыся пераймаць спосаб жыцця Езуса Хрыста. Часта, напрыклад, прыгадваю адну з Яго навук, якая вядома як “залатое правіла”. Яна гаворыць, што мы павінны адносіцца да іншых так, як мы хочам, каб яны адносіліся да нас (параўн. Мц 7, 12). Гэта простая, але адначасова хвалюючая ісціна, якая да гэтага часу бласлаўляе маё жыццё. Яна з’яўляецца маім правадніком у адносінах з людзьмі, якія мяне акружаюць: з маёй сям’ёй, сябрамі, суседзямі, супрацоўнікамі або проста абсалютна не вядомымі мне людзьмі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  167

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.