ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

27 кастрычніка 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай Ваш святы Заступнік заўсёды будзе побач з Вамі, штодзённа апекуецца і ўзносіць свае малітвы да Божага трона, каб Бог Усемагутны няспынна адорваў Вас здароўем, радасцю, моцнай надзеяй і сілай.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі. Жадаем таксама моцнага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.
Удзячныя пілігрымы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, сіл для далейшай святарскай працы. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за Вашу дабрыню, а Маці Божая няспынна клапоціцца пра Вас, каб нішто не засмуціла Ваш твар. Жадаем таксама добрых і зычлівых людзей побач.
Вернікі з вёскі Еўлашы, парафія Ляцк
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Чургану з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, душэўнага супакою, няспыннага Божага бласлаўлення і апекі святога Заступніка. Шчасці Божа!
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, усмешкі і шмат радасці, што выплывае са святарскага паклікання, шчодрых дароў Святога Духа і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважаным і дарагім ксяндзам: пробашчу Аляксандру Раманоўскаму, Юзафу Трубовічу, Юрыю Жэгарыну і Юрыю Барташэвічу з нагоды гадавіны асвячэння ўласнага касцёла сардэчна дзякуем і нізка кланяемся за Вашу прысутнасць сярод нас. Наша парафія была адорана вялікай ласкай ад Пана, калі атрымала Вас на сваім шляху. Дзякуем Вам за навуку Хрыста і абвяшчэнне Божага Валадарства, за ўсе паслугі, удзеленыя святыя сакраманты, за ахвярную працу і цярплівасць. Жадаем Вам шмат здароўя, Божай ласкі, радасці, душэўнага супакою і добразычлівых парафіян. Няхай Пан Бог, які паказаў Вам дарогу святарства, узнагародзіць Вас за працу і прыклад душпастарства, а Найсвяцейшая Панна Марыя прытуліць да свайго сэрца і, ахоўваючы, вядзе праз усё жыццё.
З малітвай парафіяне і Касцёльны камітэт з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Паўднёвым
◊◊◊
Паважаны а. Дзмітрый Лабкоў! З нагоды Вашага Дня нараджэння хочам скласці букет найлепшых і самых шчырых пажаданняў моцнага здароўя, рэалізацыі высакародных планаў і намераў, радасці на кожны дзень, сіл і стойкасці на святарскім шляху, Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай Няспыннай Дапамогі! Дзякуем Вам за прыклад веры, за няспынны клопат пра наша ўсебаковае развіццё, за працу ў канфесіянале, за цярплівасць і памяркоўнасць!
З малітоўнай памяццю вернікі парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу дыякану Паўлу Безляповічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог у Тройцы Адзіны ахіне Вас сваім бласлаўленнем, любоўю, супакоем і міласэрнасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца кожны дзень і абараняе ад зла. Жадаем таксама моцнага здароўя, радасці і добразычлівых людзей побач.
Парафіяне з касцёла св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Тадэвушу Вышынскаму і Тадэвушу Крыштопіку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў: здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, радасці і задавальнення ад выконваемай паслугі, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Ваш св. Заступнік спадарожнічае Вам на шляху да святасці і дапамагае пераадольваць усе цяжкасці. Шчасці Божа.
З павагай і малітвай семінарыйная супольнасць у Гродне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.