ГРОДНА
Чацвер,
05 кастрычніка 2023 года |
Малітва пры дапамозе сучасных камунікацыйных тэхналогій аб’яднала вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі

Бласлаўлёны Ян Павел II некалі сказаў, што святы Ружанец – гэта малітва чалавека за чалавека; гэта малітва людской салідарнасці, супольная малітва адкупленых, у якой адлюстраваны дух і інтэнцыя Той, якая займае першае месца сярод адкупленых – Марыі, Маці і Вобраза Касцёла; гэта малітва за ўсіх людзей свету, усіх гістарычных часоў, жывых і памерлых, якія пакліканы ствараць разам з намі Цела Хрыста і станавіцца разам з Ім спадкаемцамі хвалы Айца.
Сваёй прысутнасцю на малітве праз скайп моладзь не толькі пацвердзіла важнасць гэтых слоў, але на сваім прыкладзе засведчыла пра тое, што Ружанец – гэта сапраўдны скарб у жыцці Касцёла, гэта малітва, якая мае вялікую моц, яднае сэрцы вернікаў, будуе хрысціянскую супольнасць і з’яўляецца найлепшай зброяй у барацьбе са злом.
– Сёння мы ўсе дзякуем Богу за тое, што Ружанец аб’яднаў столькі вернікаў дыяцэзіі, мы будзем маліцца аб тым, каб наша супольнасць павялічвалася і развівалася, і спадзяёмся, што ў наступным годзе да супольнай малітвы далучыцца яшчэ больш чалавек, – падкрэслілі ўдзельнікі малітоўнай сустрэчы праз скайп. – Сапраўды, варта адкласці ў бок другасныя справы і знайсці вольную хвіліну, каб памаліцца на ружанцы.
Пасля заканчэння ружанцовай малітвы моладзь духоўна злучылася з вернікамі з розных краін свету ў малітоўным чуванні, якое было арганізавана Святым Айцом Францішкам у межах Міжнароднага Марыйнага дня.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.