ГРОДНА
Панядзелак,
07 кастрычніка 2024 года |
Cетка Граху. Хцівасць
Напэўна, мы так задуманыя Богам, што заўсёды прагнем большага.
Рост інтэлектуальны, духоўны, прафесійны, матэрыяльны – гэта тыя аспекты нашага жыцця, з якімі мы сутыкаемся ледзь не кожны дзень. І, як мне падаецца, ужо не зусім нармальна, калі гэтыя пытанні ўвогуле перастаюць цікавіць. Іншая справа – якая з гэтых сфер хвалюе нас у першую чаргу і як моцна.
Бясспрэчна, для хрысціяніна духоўны рост павінен быць на першым месцы. Але не так ужо лёгка думаць пра духоўнае, калі не хапае грошай на звычайныя штодзённыя патрэбы, “вісяць” неаплачаныя крэдыты, а яшчэ трэба скончыць рамонт і сабраць немалую суму на вучобу ва ўніверсітэце... Так пытанне матэрыяльнага выходзіць на першы план, бо, як кажуць, складана думаць пра супакой ва ўсім свеце, калі няма чаго есці. †

Вырашэнне матэрыяльных пытанняў – гэта проста адна з абавязковых умоў існавання ў нашым свеце. Грошы – гэта сродак, дзякуючы якому мы маем ежу, дах над галавою, магчымасць развівацца, вучыцца і проста мець пачуццё бяспекі. Аднак так дзіка, калі сродак становіцца мэтай! Колькі няшчасцяў людзям прынесла хцівасць: крадзяжы, забойствы, хлусня, здрада, несумленнасць у працы... Колькі дзяцей пакутуе з-за няўвагі бацькоў, бо тыя прападаюць на працы! Канешне, тата і мама хочуць дасканала забяспечыць дзіця, даць яму ўсе магчымасці, зрабіць так, каб у яго ні ў чым не было патрэбы... Але яны забываюцца пра самае галоўнае: разам зробленае хатняе заданне, сямейныя вячэры, шпацыры ў парку, нядзельныя паходы ў кіно... Яны забываюцца пра любоў, пяшчоту, увагу... Калі дзіця стане дарослым, ці ўспомніць яно тое, колькі грошай зарабілі бацькі? Хутчэй за ўсё, не. Але як сагрэе сэрца ўспамін пра вігілійны вечар, калі ўся сям’я разам спявала калядкі, усе ўсміхаліся, абдымалі адзін аднаго, складалі віншаванні...
Як не дзіўна, грошы могуць стаць сур’ёзнай перашкодай на шляху да Неба. Пан Езус у Пісанні вельмі канкрэтна даў гэта зразумець:
“...лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае” (Мц 19, 24). Гэтыя словы мяне моцна ўразілі. “Значыць, ні адзін багаты не выратуецца?” – думала я. Але справа ў тым, што ігольнае вуха – гэта, як лічаць даследчыкі, вузкія вароты, якія існавалі некалі ў Іерусаліме. Вярблюду прайсці праз іх было практычна немагчыма. Такім чынам, чалавек забяспечаны ўвайсці на Неба можа, але зрабіць гэта яму будзе вельмі і вельмі складана. Не дарма ж пры ўступленні ў манаскія ордэны складаецца зарок беднасці.
Выпадкі наяўнасці незямнога багацця ў нас сустракаюцца не так ужо і часта. Значна часцей можна сустрэць дробязнасць, якая калі-некалі даходзіць да смешнага. “Навошта ты прабіваеш талончык?” – “Я села ў аўтобус, таму і прабіваю”. – “Ты нармальная? Табе ж адзін прыпынак ехаць!” – “Але ж гэта плата за праезд!”. Узяць тое, што згублена, калі можна знайсці ўладальніка, скарыстацца памылкай прадаўца, які выпадкова даў большую рэшту, перахітрыць аўтамат, у якім лёгка падмяняюцца манеты – усё гэта хцівасць. Хцівасць, якая не зробіць цябе больш багатым. Але за яе прыйдзецца адказаць перад Богам. Багацце само па сабе не з’яўляецца грахом. Грэх – гэта ПРЫВЯЗАНАСЦЬ да багацця. Сапраўды не прывязаны да грошай чалавек разумее, што ён можа ўсё страціць у адзін момант. Але ён не баіцца гэтага.
Страчаныя грошы заўсёды можна паспрабаваць зарабіць, хоць і не факт, што гэта будзе проста. Але значна цяжэй выкупіць у д’ябла душу. Душу, якая не мае цаны. Сваю.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 86 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.