ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (56)

Прэса

Пантыфік пазваніў да бацькоў
хворых дзяцей

    Нягледзячы на вялікую колькасць абавязкаў, папа Францішак знаходзіць час на непасрэдны кантакт з людзьмі, асабліва з тымі, якія дзеляцца з ім сваімі праблемамі. Італьянскія СМІ інфармуюць пра званок Папы да бацькоў, чые маленькія дзеці хварэюць на спінальную мышачную атрафію.
    Некалькі месяцаў таму ў адной з італьянскіх клінік была распачата тэрапія з выкарыстаннем дарослых ствалавых клетак, якая не супярэчыць этыцы. На думку бацькоў і некаторых урачоў, тэрапія давала пазітыўныя рэзультаты. Аднак Міністэрства аховы здароўя забараніла лячэнне гэтым метадам, бо ён не быў правераны і можа аказацца шкодным.
    Бацькі пратэстуюць, між іншым, перад парламентам у Рыме. Некаторыя з іх напісалі да Папы. Францішак пазваніў да іх і паразмаўляў некалькі хвілін. Ён абяцаў малітву і ўмяшанне ў міністэрстве.

Ружанцовы тэлемост

   Працэсійным унясеннем фігуры Маці Божай Фацімскай і відэапасланнем Святога Айца распачаліся ў рымскім санктуарыі Маці Божай Любові (Madonna del Divino Amore) ружанцовая малітва і эўхарыстычная адарацыя разам з Папам і дзесяццю марыйнымі санктуарыямі ў свеце.
    У малітве таксама ўдзельнічалі вернікі, што сабраліся ў марыйных санктуарыях у Лурдзе, Назарэце, Лухане, Ваіланкані, Гвадэлупе, Акіта, Наіробі, Бэнью, Чанстахове і Мар’ян-Валле, якія злучаліся пры дапамозе тэлемоста. У сваім пасланні Папа выказаў сваю малітоўную еднасць “пад мацярынскім позіркам Марыі Панны”. Ён запэўніў, што яна глядзіць на кожнага “як маці – з пяшчотай, міласэрнасцю і любоўю”.
    Папа Францішак прасіў Марыю, “каб мы не былі хрысціянамі «напаказ», але каб умелі «замазаць сабе рукі», будуючы разам з Тваім Сынам Езусам Яго валадарства любові, радасці і спакою”. Пераплеценае спевам і сведчаннямі чуванне у санктуарыі Маці Божай Любові і дзесяці марыйных санктуарыях свету працягнулася ўсю ноч.

Прадстаўлена кніга пра маму бл. Яна Паўла II

    Прэзентацыя навейшай кнігі Мілены Кіндзюк “Маці Папы. Хвалюючая аповесць пра Эмілію Вайтыла” адбылася ў Варшаве. З’яўленне гэтай публікацыі супадае з 35-й гадавінай абрання кардынала Караля Вайтылы на Пятровы Пасад.
    Як паведаміла аўтар, жыццё Эміліі Вайтыла можа быць для нас прыкладам таго, як прыняць дар жыцця. “Яна паказвае сваім жыццём, што маці не можа «трымаць» сваіх дзяцей, што дзеці не для маці, не для бацькоў. Дзеці для таго, каб выпусціць іх у свет і каб яны змянялі гэты свет, але змянялі згодна з каштоўнасцямі, якія гэтая маці прывівае дзіцяці”.
    Аўтар сабрала ўсе дакуметы, успаміны і сведчанні, якія датычыліся Эміліі Вайтыла. У рэзультаце ўзнікла кніга, якая набліжае нам гэтую ўсё яшчэ мала вядомую постаць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.