ГРОДНА
Серада,
22 студзеня 2025 года |
Слова для Жыцця (57)
Папа Францішак І
“Заклікаць днём і ноччу” Бога! Гэты вобраз малітвы аказвае на нас вялікае ўражанне. Але давайце спытаемся: чаму Бог гэтага хоча? Ці ж Ён ужо не ведае нашых патрэб? Які сэнс мае “напор” на Бога? Гэтае добрае пытанне схіляе нас да паглыблення вельмі важнага аспекту нашай веры: Бог заклікае нас да напорыстай малітвы не таму, што Ён не ведае, што нам патрэбна, і не таму, што не слухае нас. Наадварот, Ён слухае заўсёды і ведае пра нас усё, з любоўю. На нашай штодзённай дарозе, а асабліва ў цяжкасцях, у барацьбе са злом навокал нас і ў нас саміх, Бог не недзе далёка, Ён на нашай старане. Мы змагаемся, а Ён побач з намі, нашай зброяй з’яўляецца менавіта малітва, якая гарантуе, што мы адчуваем побач Яго прысутнасць, Яго міласэрнасць, а таксама Яго дапамогу.
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, фрагмент выказвання, паводле radiomaryja.pl †

Кс. бп Антоні Дзям’янка
Сёння ліберальныя лозунгі недаацэньваюць вартасць сям’і. Знак роўнасці ставіцца паміж прафесійнай дзейнасцю і выхаваннем дзіцяці. Лічыцца, што выхаванне – гэта прыватная справа бацькоў. Нярэдка абмяжоўваюцца час і сродкі, якія павінны дапамагаць сям’і ў выхаванні дзяцей. І робіцца акцэнт, каб жанчына забывалася аб мацярынстве як аб найважнейшым заданні свайго жыцця. Часта падкрэсліваецца, што яна павінна паказаць сябе найперш як спецыялістка ў пэўнай прафесійнай дзейнасці, бо памылкова лічаць, што жыццё нельга абмежаваць толькі да нараджэння і выхавання дзяцей, да вядзення хатняй гаспадаркі. Ніхто не заніжае прафесійных здольнасцей жанчыны і яе ўдзелу ў грамадскіх абавязках, але яе найважнейшым і шляхетным заданнем, якое павінны ўсе прызнаць, з’яўляецца яе мацярынства, а для бацькаў – бацькоўства.
Фрагмент з лекцыі на пачатак навучальнага года для слухачоў Школы сямейнага жыцця Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, паводле catholic.by
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 344 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.