ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XXXI Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус увайшоў у Ерыхон і праходзіў праз яго. I вось адзін чалавек па імені Закхей, кіраўнік мытнікаў і багаты, стараўся ўбачыць Езуса, хто Ен такі, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малога росту. Забегшы наперад, ён залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там праходзіць.
    Калі Езус прыйшоў на гэтае месца, паглядзеў уверх і сказаў яму: “Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння мне трэба быць у тваім доме”. Той хутка спусціўся і прыняў Яго з радасцю. А ўсе, убачыўшы гэта, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў пагасціць да грэшнага чалавека. Закхей жа ўстаў і сказаў Пану: “Вось палову маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім і, калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш”. Езус сказаў яму: “Сёння прыйшло збаўленне ў дом гэты, таму што і ён сын Абрагама. Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула”.

Лк 19, 1-10


Каштоўная прысутнасць
   Калі б мы раздзялялі кропку гледжання фарысеяў, якіх абураў Езус, што знаходзіўся ў акружэнні мытнікаў і грэшнікаў, то мы павінны былі б дзівіцца самому Богу, Які свайго Сына паслаў да нас – людзей. Воляй Айца было падрыхтаваць ратунак усяму, што было знішчана грахом. А спосаб ратунку пераўзыходзіў (і далей пераўзыходзіць!) чалавечае ўяўленне: Божы Сын павінен быў скласці сябе ў ахвяру на крыжы. І праз тры дні ўваскрэснуць. Гэта нават не змяшчалася ў галовах самых блізкіх вучняў, якія сядзелі з Езусам за сталом у Закхея.
    Навука для нас: давайце выкажам глыбокую пакорнасць перад Божымі планамі. Яны заўсёды будуць для нас таямніцай. Трэба таксама прыняць праўду аб тым, што прысутнасць Пана Езуса выклікае незвычайныя, бласлаўлёныя рэзультаты: мытнік Закхей, скнара і падманшчык, навяртаецца і становіцца шчодрым, хворыя атрымліваюць здароўе, грэшнікі пачынаюць плакаць, памерлыя вяртаюцца да жыцця, злачынец трапляе ў неба... Мы павінны быць побач з Езусам!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.