ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня 2024 года |
Могілкамі заканчваецца зямное жыццё, але пачынаецца вечнае
Манахі камедулы вітаюцца адзін з адным словамі “memento mori” – “памятай, што памрэш”, яны увесь час жывуць, усведамляючы мінучасць зямной вандроўкі. Шкада ж тых людзей, якія, не маючы аніякай надзеі, лічаць, што ўсё заканчваецца пахаваннем.
Магілы і могілкі вучаць, што кожны без выключэння памрэ, але чалавек не перастае існаваць у хвіліну смерці, бо мае ў сабе духоўны элемент, які забяспечвае яму вечнае свядомае існаванне.
Аднойчы падчас катэхезы я запытаўся ў дзяцей, хто з іх хацеў бы быць святым. З групы, у якой было больш за дваццаць дзяцей (гэта была першакамунійная група), толькі адно дзіця падняло руку. Бачачы такую рэакцыю, я пастараўся ім растлумачыць, што значыць святасць і чаму мы не павінны яе баяцца. У сённяшні час паняцце святасці ў многіх атаясамліваецца толькі з ксяндзамі і манаскімі сёстрамі або набожнымі бабулькамі. †

З тымі, хто ўвесь дзень моліцца, не выпускаючы ружанец з рук, штодзённа праводзіць некалькі гадзін на адарацыі ў святыні. Не буду спрачацца з тым, што пералічанае вышэй вельмі важна ў жыцці чалавека, які прагне дасягнуць святасці. Аднак памыляецца той, хто лічыць, што святы – гэта чалавек, у якога ўвесь час складзены рукі і які нічога не робіць, бо можа зграшыць, які не цікавіцца праблемамі свету, у якім жыве. У такім выпадку трэба было б згадзіцца з тым, што святасць сапраўды недасяжная. Якім чынам можна ўсё гэта звязаць са штодзённым жыццём, калі чалавек павінен хадзіць на працу, выхоўваць дзяцей, хадзіць у школу ці іншую навучальную ўстанову. Трэба памятаць, што Бог, запрашаючы нас да святасці, не запрашае да таго, што з’яўляецца немагчымым, а наадварот – да таго, чаго сапраўды можна дасягнуць і паводле чаго будаваць сваё жыццё. Праблема заключаецца ў тым, ці хоча гэтага сам чалавек?
Ці магчыма святасць у маім жыцці? Можа, на пытанне пра святасць я адказваю: “Не, дзякуй! Гэта не для мяне”. На жаль, мы часта не разумеем таго, у чым заключаецца звычайная святасць. “Быць святым – гэта быць сабой”, належным чынам выконваць свае штодзённыя абавязкі ў сям’і, на працы, быць сапраўдным хрысціянінам не толькі падчас нядзельнай св. Імшы, але ў кожным месцы. Быць святым – значыць быць добрым хрысціянінам, добрым бацькам, мамай, сынам, дачкой, працаўніком, вучнем, настаўнікам, ксяндзом, урачом і г.д. Гэты спіс можна працягваць да бясконцасці. Менавіта ад гэтага пачынаецца святасць, яе будаўніцтва. Яна магчымая і дасягальная. Калі чалавек і далей будзе лічыць, што гэта не для яго, то ён лёгка можа згубіцца ў жыцці, увесь час падманваючы сябе, што ўсё ў парадку. Дарога да святасці патрабуе ад нас намаганняў і працы, але яна магчымая. Трэба толькі захацець увайсці на яе.
У Задушны дзень мы прыгадваем праўду пра тое, што жыццё некалі заканчваецца. У гэты дзень мы наведваем магілы сваіх памерлых блізкіх, якія ўжо адышлі з гэтага свету. Гэты дзень з’яўляецца асаблівай нагодай задаць пытанне: “Ці ўсё заканчваецца могілкамі?”. Зямное – так, але не для тых, хто верыць у Хрыста і Яго ўваскрасенне. Манахі камедулы вітаюцца адзін з адным словамі “memento mori” – “памятай, што памрэш”, яны увесь час жывуць, усведамляючы мінучасць зямной вандроўкі. Шкада людзей, якія, не маючы аніякай надзеі, лічаць, што ўсё заканчваецца пахаваннем. Які тады сэнс нашага жыцця? Навошта жыць, навошта нараджацца, навошта працаваць, навошта нараджаць дзяцей, калі я і так памру, а праз некалькі пакаленняў пра мяне ўжо ніхто і не ўспомніць? Пытанні такога тыпу можна задаваць увесь час. Св. Павел сказаў: “Калі памерлыя не ўваскрасаюць, то і Хрыстос не ўваскрэс. А калі Хрыстос не ўваскрэс, неразумная ваша вера...” (1 Кар 15, 16-17). Тады ўсё губляе сэнс і не мае ніякай надзеі. Нас саміх у такім выпадку можна ўспрыняць як памылку прыроды, бо такое жыццё чалавека не мае сэнсу. У Задушны дзень мы павінны маліцца за памерлых, бо без малітвы лампадкі і кветкі нічога не значаць. Малітоўная памяць – гэта самая вялікая дапамога для іх.
Так, гэта праўда, што могілкамі заканчваецца зямное жыццё, але пачынаецца вечнае. Калі чалавек верыць у гэта, жыццё атрымлівае сэнс і сапраўдны смак, бо тады безумоўна варта жыць.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 24 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.