ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

Проста так

Дзіцячы куточак

Сустрэліся неяк раз у вёсцы каля плота кульгавы сабака, кот з распухлым вялікім носам, мыш без хваста і выпацканая ў штосьці чорнае свіння. Сталі яны размаўляць ды на свае няшчасці адзін аднаму жаліцца.
    – Што гэта ў цябе з нагой, чаму ты кульгаеш? – пытае кот сабаку.
    – Я пагнаўся за машынай, і лапа трапіла пад кола, – сумна сказаў сабака.
    – А навошта ты за машынамі ганяешся? – спыталася свіння.
    – Ды я і сам не разумею, навошта гэта раблю, – адказаў сабака, – проста хочацца ганяцца за машынамі і брахаць на іх, звычка ў мяне такая кепская. А ў цябе чаму такі вялікі распухлы нос? – спытаў сабака ката.
    – А я люблю мух лавіць, – сказаў кот. – Аднойчы, калі я лавіў мух, я не заўважыў чмяля, які сядзеў на шыбе, ён укусіў мяне за нос.
    – А ты што, любіш есці мух? – здзівілася мыш.
    – Ды не, мух я зусім не ем, – сказаў кот.
– А навошта тады ты іх ловіш? – Ды я і сам не ведаю, навошта лаўлю мух, – сказаў кот, – гэта ў мяне звычка такая кепская: калі мне няма чаго рабіць, я залажу на падаконнік і лаўлю мух. А ў цябе чаму хваста не стала? – спытаў кот у мышкі.
    – Аднойчы, калі я выцягвала сала з пасткі, яна зачынілася і адсякла мой хвосцік, таму я зараз і жыву без хваста.
    – Хіба ў чалавека ў хаце мала ежы, што ты ясі з пасткі? – здзіўлена спытаў сабака.
    – Не, ежы ў хаце так многа, што нават за год не з’ясі, – адказала мыш.
    – А навошта ты тады за ежай у пастку палезла, калі ў чалавека ежы хапае? – здзіўлена спытала свіння.
    – Ды я і сама толкам не ведаю навошта, проста так, напэўна, з-за сваёй звычкі, – адказала мыш і спытала свінню, чаму тая ўся выпацкана ў штосьці ліпкае і чорнае.
    – Я, – сказала свіння, – знайшла цэлую лужыну цёплага і бліскучага бруду і вырашыла ў ёй пакачацца, але аказалася, што гэта быў мазут. Ён не змываецца дажджом, вось я і хаджу выпацканая ўжо паўгода.
    – А чаму ж ты вырашыла залезці ў бруд? – спытаў сабака. – Хіба, свінні не могуць без бруду жыць?
    – Ды я і сама не ведаю, для чаго мне ў брудзе коўзацца, проста хочацца і ўсё, звычка ў мяне такая кепская: як убачу бруд – адразу ўлезці ў яго хочацца.
    Звяры задумаліся пра тое, якія ж у іх усіх дзіўныя і кепскія звычкі, з-за якіх яны цяпер вымушаны пакутаваць. Толькі яны пра гэта падумалі, як раптам прама перад імі ўпаў крумкач, у якога дымілася пер’е.
    – Напэўна, і ў цябе, крумкач, таксама якая-небудзь кепская звычка ёсць, – здагадаліся звяры.
    – Так, мне часам падабаецца на электрычных правадах разгойдвацца, – сказаў крумкач.
    – Навошта гэта табе патрэбна?
    – А проста так, ад няма чаго рабіць, – адказаў крумкач. Ён устаў з зямлі, як след выцер ад пылу сваё пер’е і зноў паляцеў гойдацца на небяспечных правадах.
    Зараз ужо сапраўды ўсім звярам стала ясна, што кепскія звычкі да дабра не даводзяць і з-за іх абавязкова калі-небудзь здараецца штосьці дрэннае.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.