ГРОДНА
Субота,
27 ліпеня 2024 года |
Я ведаю, што каталіцкія сужэнцы часта адмаўляюцца ад сексуальных адносін? Які ў гэтым сэнс?
![а. Аркадзь Куляха OCD а. Аркадзь Куляха OCD](/images/stories/n382/kulacha.jpg)
Каталіцкі Касцёл навучае, што сексуальны сужэнскі акт – гэта выраз еднасці жанчыны і мужчыны, якія дзякуючы сакраментальным сувязям любові здзяйсняюць ўзаемнае дараванне самога сябе і прыняцце дару другой асобы. Адбываецца гэта на духоўна-цялесным узроўні ў вернасці і адкрытасці на нараджэнне патомства. Сужэнская любоў мае асабовы характар: гэта любоў чалавека – асобы, якая праяўляе сябе праз імпульсы цела, сілу пачуццяў і імкненне духу і волі. Глыбока асабовая еднасць у сужэнстве не абмяжоўваецца толькі цялесным з’яднаннем, але заключаецца ў адзінстве сэрца і душы, што ў сваю чаргу рэалізуецца ў вернасці, непарушнасці сужэнства і адкрытасці на стварэнне камуніі асоб: спачатку саміх сужэнцаў, а з цягам часу таксама і сям’і. †
Касцёл лічыць сужэнства супольнасцю жыцця і любові, а саміх сужэнцаў – супрацоўнікамі Бога менавіта ў справе перадачы дару жыцця і распаўсюджвання любові. Уключаныя ў збаўчы план Бога, каталіцкія сужэнцы імкнуцца ва ўсім сваім жыцці кіравацца Божым законам.
Касцёл пазітыўна ставіцца да сужэнскага акту як Божага дару, падкрэсліваючы яго важнасць для сужэнскіх адносін, аднак бачыць таксама вартасць ва ўстрыманні ад яго ў адпаведных акалічнасцях. Пра вартасць устрымання ад сексуальных адносін у сужэнстве піша Слуга Божы папа Павел VI у энцыкліцы “Humanae vitae”, якую варта прачытаць (можна знайсці ў інтэрнэце). У дакуменце падкрэсліваецца, што ўстрыманасць не толькі не шкодзіць сужэнскай любові, але развівае яе, уводзіць у жыццё гармонію і спакой, а таксама спрыяе ў змаганні з эгаізмам і павялічвае ўзаемную адказнасць адзін за аднаго.
Матывы ўстрыманасці могуць быць розныя. Найчасцей яны вынікаюць з прынцыпаў адказнага бацькоўства, якія дапамагаюць сужэнцам згодна з натурай карыстацца дарам любові і ўстрымацца па нейкіх слушных прычынах ад зачацця дзіцяці праз адмаўленне ад сексуальнага акту ў плодны перыяд. Каталіцкая маральнасць адкідае штучныя спосабы рэгулявання зачаццяў, а знішчэнне новага жыцця лічыць цяжкім грахом. Каб глыбей зразумець вучэнне Касцёла адносна каштоўнасці чалавечага жыцця ад моманту зачацця ажно да натуральнай смерці, варта прачытаць энцыкліку бласлаўлёнага папы Яна Паўла II “Evangelium vitae” і інструкцыю “Donum vitae”. Іншымі матывамі ўстрымання ад сужэнскага акту могуць быць: хвароба сужэнцаў, часовыя дрэннае самаадчуванне або неспрыяльныя жыццёвыя сітуацыі.
Варта таксама нагадаць, што Касцёл падкрэслівае персаналістычнае ўспрыняцце чалавечай асобы, якое пазбягае інструментальнага падыходу да любога чалавека і нагадвае, што ўласцівым элементам чалавечага жыцця з’яўляецца любоў.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 158 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.